Рус Бел Eng 中文

І ўсё ж чагосьці не хапае

Таццяна Пярэська прызнаецца: серыял «Інтэрны» ў свой час глядзела з задавальненнем. Хаця рэальнае жыццё клінікі адрозніваецца ад тэлевізійнага гэтак жа, як і вучоба ад працы. Работа ўрача лабараторнай дыягностыкі больш празаічная. І ў першую чаргу патрабуе скрупулёзнасці, цярпення і, зразумела, ведаў.

— Ад таго, наколькі дакладна мы паставім дыягназ, залежыць далейшае лячэнне хворых, — таму, лічыць выпускніца Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, права на памылку не мае. 

Дыпламаваным спецыялістам яна стала ў гэтым годзе і атрымала накіраванне ў Шклоўскую цэнтральную раённую бальніцу. Ад бацькоўскага дома — аграгарадка Дашкаўка, што пад Магілёвам, гэта не так і далёка, аднак кожны дзень за сорак кіламетраў на работу ездзіць не будзеш. Таму разам з аднакурсніцай і калегай Вольгай Мартусевіч, якая родам з Дрыбіна, яны знялі ў Шклове пакой. «Адразу нам прапанавалі месца ў інтэрнаце, але мы адмовіліся. Умовы там не самыя лепшыя — няма гарачай вады, рамонту. Ды не вельмі танна атрымлівалася», — удакладніла Таццяна. Кіраўніцтва бальніцы дапамагло маладым медыкам знайсці ў цэнтры Шклова больш камфортнае жыллё, якое кожнай з выпускніц абыходзіцца ў 30 долараў.

Адначасова, адзначыў галоўны ўрач Сяргей Карака, шклоўская райбальніца рамантуе для іх арэндную трохпакаёвую кватэру. Ключы дзяўчатам абяцаюць уручыць акурат пад Новы год. Па дамоўленасці з мясцовымі ўладамі плата за арэнду, можна сказаць, намінальная — 50 тысяч рублёў у месяц. Плюс стандартныя выдаткі на камунальныя паслугі. Дом ля гарадскога парку, побач — фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам.

Пакуль дзяўчаты толькі асвойваюцца на першым месцы работы і ў самім раёне. Таццяна ў вольны час самастойна вывучае нямецкую мову і займаецца фітнэсам. Дарога да бальніцы праз Днепр таксама частка аздараўленчай праграмы. А Вольга і пасля змены працягвае сядзець над медыцынскімі даведнікамі, падручнікамі, слоўнікамі — прафесія ўрача з тых, дзе пастаянна трэба павышаць сваю кваліфікацыю.

Усяго шклоўская бальніца ў гэтым годзе прыняла дзесяць выпускнікоў медуніверсітэтаў і столькі ж — медкаледжаў, што дазволіла ўкамплектаваць пасады ў амбулаторыях і бальніцах больш чым на 90 працэнтаў. Цяпер галоўнае, каб навічкі прыжыліся. Кіраўніцтва бальніцы робіць для гэтага ўсё магчымае. Вядома, адно з асноўных пытанняў — жыллёвае. Ёсць некалькі арэндных кватэр, дзе жывуць маладыя спецыялісты. Жадаючых адразу ж уключаюць у жыллёва-будаўнічы кааператыў, так што праз два-тры гады яны могуць мець уласныя кватэры. Аднак жыццё паказвае: часцей за ўсё кідаюць якар тыя спецыялісты, для якіх шклоўская зямля — маленькая радзіма. На іх і надзея, таму ўсё больш мясцовых школьнікаў атрымліваюць накіраванне на мэтавае навучанне. Зараз, напрыклад, на такіх умовах медыцынскую адукацыю атрымліваюць 48 чалавек.

Ці стане шклоўская бальніца асноўным месцам работы для Таццяны Пярэська і Вольгі Мартусевіч? Пакуль адназначна адказаць на гэтае пытанне яны не могуць. Пасля Гомеля ў невялікім райцэнтры дзяўчатам не хапае магазінаў, месцаў адпачынку ды і самой мітусні вялікага горада. Затое ёсць перспектывы прафесійнага росту, нядрэнная зарплата. Ужо ў першы заробак Таццяна атрымала «чыстымі» чатыры з паловай мільёны рублёў — для пачатку працоўнай дзейнасці, лічыць, зусім нядрэнна. У хірургаў, урачоў агульнай практыкі і іншых заробак яшчэ вышэйшы: у сярэднім па бальніцы маладыя спецыялісты з дыпломам ВНУ ў месяц маюць каля 8 мільёнаў, сярэдні медперсанал — звыш 4 мільёнаў рублёў.

Але, каб зарабіць іх, трэба пастарацца. Бо прафесія медыка не з самых лёгкіх — лянівых і абыякавых яна выціскае. Сёлетняе папаўненне галоўнага ўрача абнадзейвае. Моладзь, заўважае Сяргей Карака, прыйшла кваліфікаваная, нераўнадушная да чужога болю. Пацыенты ёй давяраюць. А як складзецца далейшы лёс інтэрнаў і медсясцёр, залежыць галоўным чынам ад іх саміх.

Святлана МАРКАВА, “Рэспубліка”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

26.04.2018 - 10:25 | Дмитрий Янков: консолидация общества - залог поступательного движения вперед во всех сферах

Консолидировать общество и все отрасли экономики, чтобы добиться поступательного и положительного движения вперед - один из основных посылов Послания Президента белорусскому народу и Национальному собранию.

28.03.2018 - 08:24 | Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций – Михаил Мясникович

Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций. Такое мнение высказал по итогам совещания членов Президиума Совета Республики, которое прошло в ОАО «Моготекс», председатель Совета Республики Михаил Мясникович.

21.03.2018 - 23:34 | Театральный форум «М@rt. контакт» стал символом творческого поиска - Василий Черник

Международный молодежный театральный форум «М@rt. контакт» стал символом настоящего творческого поиска и смелого художественного эксперимента. Об этом заявил сегодня на торжественном открытии мероприятия начальник главного управления культуры и аналитической работы Министерства культуры Беларуси Василий Черник.

05.03.2018 - 08:40 | Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности – Виктор Некрашевич

Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности, создании новых и модернизации действующих производств. Такое мнение высказал заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич, комментируя отчет правительства, Национального банка, облисполкомов и Минского горисполкома об итогах работы экономики за 2017 год и задачах по обеспечению устойчивого экономического роста.

23.02.2018 - 08:56 | Динара Алимбекова: мы готовились к этой эстафете и доказали, что лучшие

Спортсменка из Могилевской области Динара Алимбекова поделилась впечатлениями от выступления в эстафете, которая стала золотой для отечественных биатлонисток.