Рус Бел Eng 中文

III Міжнародны турнір па парламенцкіх дэбатах пройдзе 5-7 сакавіка ў Асіповічах

III Міжнародны турнір па парламенцкіх дэбатах “Osipovichi open” пройдзе 5-7 сакавіка ў Асіповічах. Мерапрыемства арганізавана райкамам БРСМ пры падтрымцы райвыканкама.

Заяўкі на ўдзел прымаліся да 12 лютага. У канчатковы спіс удзельнікаў трапілі 32 каманды. Па іх колькасці лідзіруюць расіяне - 12 каманд. Ад Беларусі будуць выступаць толькі мінчане. Найбольш шырока на турніры будзе прадстаўлена Украіна - 9 каманд з 6 гарадоў. Па адной заяўцы таксама паступіла з Азербайджана і Казахстана.

“Osipovichi open” традыцыйна будзе праходзіць па адзінай тэме. Сёлета дэбатчыкам прапануюць абмеркаваць аўтарскае права. На мінулыя асіповіцкія дэбаты прыехаў вядомы ўкраінска-расійскі інтэлектуал і аналітык Анатоль Васерман. Зараз члены аргкамітэта вядуць перамовы з аўтарытэтнымі спецыялістамі па аўтарскаму праву, якія маглі б наведаць турнір у якасці экспертаў па абранай тэме.

Па материале osipovichi.mogilev-region.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна