Вверх

Вы здесь

Ім збоку ўсё відаць

Ці амаль усё… Та­му ма­гі­лёў­скія дэ­пу­та­ты імк­нуц­ца зра­біць пра­цу агляд­ных ка­мі­сій больш дас­ка­на­лай.

Пы­тан­не аб агляд­ных ка­мі­сі­ях інакш як ба­лю­чым не на­за­веш. Та­кія ка­мі­сіі, ка­лі хто не ве­дае, кла­по­цяц­ца аб бяс­печ­най жыц­ця­дзей­нас­ці гра­ма­дзян, кант­ра­лю­юць па­ра­дак на пры­да­ма­вых тэ­ры­то­ры­ях, вы­яў­ля­юць і пры­ма­юць ме­ры па зно­су ста­рых і пус­ту­ю­чых бу­дын­каў — і ўсё гэ­та на гра­мад­скіх па­чат­ках. Час ад ча­су ўзні­ка­юць пы­тан­ні на­конт коль­кас­на­га скла­ду ка­мі­сій, кам­пе­тэнт­нас­ці яе чле­наў у тых ці ін­шых пы­тан­нях і на­ват мэ­та­згод­нас­ці іс­на­ван­ня са­мой струк­ту­ры. На­вош­та яна на­огул, ка­лі ёсць пэў­ныя служ­бы, якія зай­ма­юц­ца гэ­тым не­па­срэд­на, — па­жар­ныя, мі­лі­цыя, шко­лы, са­цы­яль­ная і са­ні­тар­ная служ­бы?

— Маг­чы­ма, гэ­та фор­ма пра­цы ўжо ся­бе зжы­ла? — па­ці­ка­ві­ла­ся я ў стар­шы­ні аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ана­то­ля Іса­чан­кі пад­час раз­гля­ду пы­тан­ня на­род­ны­мі абран­ні­ка­мі Ма­гі­лёў­шчы­ны на вы­яз­ной на­ра­дзе-се­мі­на­ры ў Глус­кім ра­ё­не.

— Ні ў якім ра­зе, — пад­крэс­ліў ён. — Гэ­та вель­мі па­трэб­ная спра­ва. Мы не мо­жам па­кі­нуць на­сель­ніц­тва без ува­гі. І ак­цэнт нель­га ра­біць толь­кі на праб­ле­мах па­жар­най бяс­пе­кі — трэ­ба ста­віць пы­тан­не шы­рэй. Ха­пае лю­дзей, якія ўяў­ля­юць пэў­ную па­гро­зу для гра­мад­ства: зло­ўжы­ва­юць ал­ка­го­лем, вя­дуць аса­цы­яль­ны лад жыц­ця, не да­гля­да­юць дзя­цей і гэ­так да­лей. Ра­бо­та агляд­ных ка­мі­сій шмат­ба­ко­вая. Мы збі­ра­ем­ся яе раз­гля­дзець больш дэ­та­лё­ва, дзесь­ці функ­цый да­даць, ін­шыя па­ды­хо­ды знай­сці. Па­куль што ёсць, на жаль, роз­на­чы­тан­ні, а трэ­ба, каб па­ды­хо­ды бы­лі ад­ноль­ка­вы­мі ў кож­ным ра­ё­не.

На по­гляд дэ­пу­та­таў, з мо­ман­ту ўвя­дзен­ня па­ла­жэн­ня аб пра­вя­дзен­ні на­гля­даў су­праць­па­жар­на­га ста­ну жы­лых да­моў у на­се­ле­ных пунк­тах (пры­ня­та Саў­мі­нам у 1995 го­дзе), шмат што змя­ні­ла­ся. У за­ко­не га­во­рыц­ца, што для пра­вя­дзен­ня агля­даў за­пра­ша­юц­ца дэ­пу­та­ты, прад­стаў­ні­кі па­за­штат­ных па­жар­ных фар­мі­ра­ван­няў, ін­ша­га ак­ты­ву мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня. Але аб тым, што там па­він­ны быць і прад­стаў­ні­кі мяс­цо­вай вы­ка­наў­чай ула­ды, — ні сло­ва.

Вы­хо­дзіць, што ад­каз­насць на ся­бе бя­руць не­пра­фе­сі­я­на­лы? Пры гэ­тым агляд­ныя ка­мі­сіі па­він­ны да­ваць спра­ва­зда­чу і той жа пра­ку­ра­ту­ры, і вы­ра­та­валь­ні­кам, і вы­кан­ка­му. А па ра­бо­це гра­мад­скіх пунк­таў ахо­вы па­рад­ку — яшчэ і мі­лі­цыі. Ці не за­шмат для гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі, якой з’яў­ля­ец­ца агляд­ная ка­мі­сія?

— Атрым­лі­ва­ец­ца, што мы, па сут­нас­ці, зай­ма­ем­ся той ра­бо­тай, якую па­він­ны вы­кон­ваць вы­ра­та­валь­ні­кі і мі­лі­цыя, — раз­ва­жае стар­шы­ня Глус­ка­га рай­са­ве­та дэ­пу­та­таў Анд­рэй Баб­роў­нік. — А гэ­та не зу­сім пра­віль­на. Мы згод­ны аказ­ваць да­па­мо­гу, але га­лоў­ны­мі вы­ка­наў­ца­мі па­він­ны быць усё ж пра­фе­сі­я­на­лы.

— З пунк­ту гле­джан­ня вы­ра­та­валь­ні­каў, су­праць­па­жар­ны­мі на­гля­да­мі па­він­ны зай­мац­ца вы­кан­ка­мы і гра­мад­скасць, — са­лі­дар­ны з ка­ле­гам стар­шы­ня Ча­вус­ка­га рай­са­ве­та Ана­толь Ма­цю­лін. — Участ­ко­выя так­са­ма спа­дзя­юц­ца на аглядныя ка­мі­сіі, бо не ма­юць воль­на­га ча­су, каб не­па­срэд­на пра­ца­ваць з на­сель­ніц­твам. Гэ­тыя су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі вы­кон­ва­юць шмат аба­вяз­каў, а вось для пра­цы на ўчаст­ку ча­су не за­ста­ец­ца. Раз­рыў па­між участ­ко­вым і на­сель­ніц­твам, на жаль, ста­но­віц­ца ўсё боль­шым. Іх удзел у ра­бо­це гра­мад­скіх пунк­таў ахо­вы пра­ва­па­рад­ку, на­пэў­на, ад­на з маг­чы­мас­цяў на­га­даць пра ся­бе. Мы на­ват гра­фік ра­бо­ты гэ­тых пунк­таў скла­да­ем з улі­кам іх за­ня­тас­ці.

У кож­ным ра­ё­не іс­нуе свой ме­тад далучэння пра­фе­сі­я­на­лаў да ра­бо­ты аглядных ка­мі­сій. Да­рэ­чы, у тым жа Ча­вус­кім ра­бо­та гра­мад­ска­га пунк­та ахо­вы па­рад­ку не зво­дзіц­ца да ба­наль­най пра­пра­цоў­кі дар­ма­е­даў і п’я­ніц. Стар­шы­ня рай­са­ве­та аса­біс­та кла­по­ціц­ца аб тым, каб удзел у па­ся­джэн­нях пры­ма­лі на­мес­нік стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма, пра­ку­рор, на­чаль­нік ра­ён­на­га ад­дзе­ла мі­лі­цыі.

— Мы кож­ны ме­сяц збі­ра­ем­ся на ба­зе пэў­на­га сель­са­ве­та, — ка­жа Ана­толь Ма­цю­лін. — Ро­бім аб­ход до­ма­ўла­дан­няў — у мэ­тах бяс­пе­кі са­міх жа гра­ма­дзян — і по­тым вы­зна­ча­ем, хто і што па­ві­нен зра­біць з ад­каз­ных асоб. На гэ­тых схо­дах су­пра­цоў­ні­кі МНС рас­каз­ва­юць аб су­праць­па­жар­най ахо­ве, ра­бот­ні­кі РА­УС — аб пра­фі­лак­ты­цы п’ян­ства, га­за­ві­кі па­пя­рэдж­ва­юць аб бяс­пе­цы пры вы­ка­ры­стан­ні га­зу. За­пра­ша­ем на су­стрэ­чы юрыс­таў, ура­чоў, на­стаў­ні­каў, ка­му­наль­ні­каў, свя­та­роў. Па маг­чы­мас­ці, пры­сут­ні­ча­юць кі­раў­ні­кі ба­за­вых прад­пры­ем­стваў. Ме­ра­пры­ем­ства пра­хо­дзіць ма­са­ва і, ду­маю, за­па­мі­на­ец­ца. Збі­ра­ец­ца не адзін-два ча­ла­ве­кі, а ка­ля 100. Не ўпус­ка­ем вы­пад­ку па­гу­та­рыць пра кі­ну­тыя, пус­ту­ю­чыя ха­ты. Ра­ней у ра­ё­не прак­тыч­на не пра­ца­ва­лі па Ука­зе № 100, а за­раз зно­сім па до­ме ў дзень. І гэ­та пры тым, што гро­шай больш не ста­ла — пас­ля апла­ты за асвят­лен­не вяс­ко­вых ву­ліц за­ста­ец­ца 2–3 міль­ё­ны руб­лёў на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не. Так што пра­цу­ем, мож­на ска­заць, на го­лым эн­ту­зі­яз­ме і пры да­па­мо­зе прад­пры­ем­стваў.

У Клі­чаў­скім ра­ё­не знай­шлі сваё вый­сце з за­ма­ца­ван­нем спе­цы­я­ліс­таў у агляд­ных ка­мі­сі­ях. Ра­шэн­нем рай­вы­кан­ка­ма за­цвер­дзі­лі ін­струк­цыю, згод­на з якой у склад та­кой ка­мі­сіі па­ві­нен ува­хо­дзіць су­пра­цоў­нік МНС, прад­стаў­ні­кі аддзе­ла аду­ка­цыі, упраў­лен­ня па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не, аддзе­ла ўнут­ра­ных спраў, жыл­камун­га­са.

— Ка­лі ў ра­шэн­ні рай­вы­кан­ка­ма пра­пі­саць кан­крэт­ны склад ка­мі­сій, ні­я­кіх пы­тан­няў не ўзнік­не, — лі­чыць стар­шы­ня Клі­чаў­ска­га рай­са­ве­та дэ­пу­та­таў Ула­дзі­мір Кні­га. — Трэ­ба яшчэ вы­зна­чыц­ца і са спі­сам спра­ва­здач­ных да­ку­мен­таў. На­прык­лад, ра­бот­нік аду­ка­цыі на­вед­вае сям’ю, дзе вы­хоў­ва­ец­ца дзі­ця, і скла­дае акт аб­сле­да­ван­ня ўмоў пра­жы­ван­ня не­паў­на­лет­ня­га. Асоб­на та­кі ж да­ку­мент скла­да­ец­ца яшчэ і для агляд­най ка­мі­сіі, якая по­тым ро­біць спра­ва­зда­чу пе­рад пра­ку­ра­ту­рай і рай­вы­кан­ка­мам. Тыя ж са­цы­яль­ныя ра­бот­ні­кі так­са­ма зай­ма­юц­ца двай­ной ра­бо­тай. Гэ­та ні­ко­му не па­трэб­ная «па­пе­ра­твор­часць». У на­шым ра­ё­не атры­ма­ла­ся пе­ра­ка­наць пра­ку­ра­ту­ру, што гэ­та фар­ма­лізм. Тут па­га­дзі­лі­ся з тым, што бу­дзе да­стат­ко­ва ко­піі ве­да­мас­на­га да­ку­мен­та са спра­ва­зда­чы чле­на агляднай ка­мі­сіі.

А вось ра­бо­ту агляд­ных ка­мі­сій у Чэ­ры­каў­скім ра­ё­не мож­на на­огул лі­чыць узор­най. Яны пра­цу­юць што­тыд­нё­ва і кож­ную пят­ні­цу пад­вод­зяць вы­ні­кі на пла­нёр­цы ў на­мес­ні­ка стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма па бу­даў­ніц­тве. Ра­шэн­нем рай­вы­кан­ка­ма ў кож­ную з 6 іс­ну­ю­чых тут ка­мі­сій уклю­ча­ны стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та, дэ­пу­тат, ста­рас­та вёс­кі, а так­са­ма ўчаст­ко­вы ін­спек­тар, прад­стаў­ні­кі са­цы­яль­най служ­бы, аду­ка­цыі, ра­ён­на­га аддзе­ла МНС, якія асоб­на за­ма­ца­ва­ны за тым ці ін­шым сель­са­ве­там.

— Кож­ны квар­тал для чле­наў аглядных ка­мі­сій ад­бы­ва­юц­ца аду­ка­цый­ныя се­мі­на­ры, — рас­па­вя­дае стар­шы­ня Чэ­ры­каў­ска­га рай­са­ве­та дэ­пу­та­таў Ган­на Ці­ха­на­ва. — Тут раз­гля­да­юц­ца ўсе спрэч­ныя пы­тан­ні, пра­гля­да­юц­ца ві­дэа­ро­лі­кі па су­праць­па­жар­най пра­па­ган­дзе. Акра­мя гэ­та­га, ра­бо­та ка­мі­сій што­тыд­нё­ва ана­лі­зу­ец­ца. Тыя па­ру­шэн­ні, якія бы­лі вы­яў­ле­ны пад­час агля­даў, кант­ра­лю­юц­ца асоб­на. Па кож­ным іс­ну­юць тэр­мі­ны вы­праў­лен­ня. Ка­лі ні­чо­га не мя­ня­ец­ца, пры­ма­юц­ца больш дзей­сныя ме­ры. Асаб­лі­вую ўва­гу на­да­ём шмат­дзет­ным сем’­ям, сем’­ям, дзе рас­туць дзе­ці, ста­рым і пен­сі­я­не­рам, якія жы­вуць асоб­на. Пад­час аб­хо­даў на­стой­лі­ва ра­ім вы­шэй­зга­да­ным ка­тэ­го­ры­ям на­сель­ніц­тва на­бы­ваць су­праць­па­жар­ныя апа­вя­шчаль­ні­кі, і лю­дзі пры­слу­хоў­ваюц­ца да нашых рэ­ка­мен­да­цый.

Пры аб­мер­ка­ван­ні гэ­тай тэ­мы ў Глус­кім ра­ё­не вы­каз­ва­лі­ся дум­кі на­конт та­го, што за­ці­ка­віць лю­дзей пра­ца­ваць у скла­дзе агляд­ных ка­мі­сій маг­ла б ма­тэ­ры­яль­ная кам­пен­са­цыя. Ча­му нех­та па­ві­нен зай­мац­ца гра­мад­скай пра­цай у свой воль­ны час ды яшчэ ра­біць спра­ва­зда­чы пе­рад роз­ны­мі служ­ба­мі, не ма­ю­чы пры гэ­тым ні­я­ка­га сты­му­лу? Бы­лі і ін­шыя пра­па­но­вы. Стар­шы­ня аб­лса­ве­та Ана­толь Іса­чан­ка пра­па­на­ваў ка­ле­гам вы­зна­чыц­ца з ко­лам пы­тан­няў па гэ­тай ба­лю­чай тэ­ме і вяр­нуц­ца да іх раз­гля­ду на на­ступ­най су­стрэ­чы, якую пла­ну­ец­ца пра­вес­ці ў Клі­ча­ве.

Нэлі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения