Вверх

Вы здесь

Імкнёмся зрабіць горад утульным для кожнага

Сёлета споўніўся год, як Бабруйскі гарвыканкам узначаліў Андрэй Каваленка. Людзі неаднойчы адзначалі, што твар горада змяніўся ў лепшы бок. Бабруйск стаў больш чыстым, прыгожым, утульным. А калі мэр сеў на веласіпед, каб разам з інвалідамі-калясачнікамі праінспектаваць стан гарадскіх дарог, у інтэрнэце разгарнулася цэлая палеміка на гэты конт. Жыхарам імпануе, што іх граданачальнік дэманструе сваю адкрытасць для стасункаў і заклапочаны паляпшэннем умоў для пражывання гараджан. У тым ліку і з абмежаванымі магчымасцямі.

- Калі рабіць нейкія высновы, што найбольш значнае зроблена для бабруйчан за час вашага кіраўніцтва?

- Нядаўна справіла наваселле гарадская станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, адкрыта водалячэбніца ў гарадской паліклініцы №1, касметалагічны кабінет у цэнтральнай бальніцы, усталявана сучаснае абсталяванне ў шэрагу іншых медыцынскіх устаноў. Дзякуючы ўдасканаленню матэрыяльна-тэхнічнай базы, укараняюцца сучасныя метады дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі. Вядома, што найлепшы спосаб пазбегнуць захворвання - гэта яго прафілактыка. Сёлета пасля рэканструкцыі ўведзены ў дзеянне стадыён імя Пракапенкі, зала барацьбы ў дзіцячай юнацкай школе алімпійскага рэзерву №3. На вуліцы Лынькова пабудавана пляцоўка з вулічнымі трэнажорамі, а ў раёне Зорнага праезду створаны ўмовы для заняткаў варкаўтам. Жыллёвымі арганізацыямі адрамантавана звыш 700 дзіцячых, спартыўных і гаспадарчых пляцовак, зроблены рамонт некалькіх тысяч квадратных метраў асфальтабетоннага пакрыцця.

Мы імкнёмся зрабіць горад утульным для жыхароў, у тым ліку і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. І той самы веласіпедны аб’езд рабіўся дзеля таго, каб высветліць, якія існуюць недахопы. Наогул працы па паляпшэнні стану дарог, праездаў, аб’ектаў вонкавага добраўпарадкавання надаецца шмат увагі. Зроблены капрамонт вуліцы Чырвонаармейскай, часткова вуліц Ванцэці і Арджанікідзе. Паступова знешні выгляд горада мяняецца ў лепшы бок.

- Нельга не заўважыць узорную чысціню на вуліцах горада. Але смецце мала сабраць, яго яшчэ трэба перабраць, перапрацаваць. Што робіцца ў гэтым кірунку?

- Для паляпшэння экалагічнага стану і павелічэння аб’ёму здабывання другасных матэрыялаў на палігоне «Бабіна» ўведзена ў эксплуатацыю лінія сартавання адходаў магутнасцю 20 тысяч тон смецця ў год. Лінія набыта за сродкі ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» і каштуе болей чым 1,4 мільярда рублёў. Гэта абсталяванне дазволіла павялічыць колькасць здабывання матэрыяльных рэсурсаў на 80 тон у месяц. За кошт бюджэтных і ўласных сродкаў «Аператар» абнавіў свой аўтапарк для вывазу цвёрдых адходаў і набыў вялікую колькасць кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў і другасных матэрыяльных рэсурсаў.

- Бабруйск, як гаворыцца ў бессмяротнай кнізе Ільфа і Пятрова «Залатое цяля», горад высокай культуры, куды імкнуліся «дзеці» лейтэнанта Шміта. Якія поспехі назіраюцца ў культурным плане?

- На шчасце, з той катэгорыяй насельніцтва, якая згадваецца ў рамане, у нас вялікай праблемы няма. У горадзе паспяхова працуе каардынацыйны савет па барацьбе са злачыннасцю, карупцыяй і наркаманіяй. А што датычыцца нашых поспехаў у культурным жыцці, то тут ёсць чым ганарыцца. Фестываль народнага мастацтва «Вянок дружбы», які з’яўляецца візітнай карткай горада, сабраў сёлета 18 краін-удзельніц. Гэта вельмі добры паказчык. Унікальны праект для прафесіяналаў - пленэр «Арт-Жыжаль» - дазволіў папоўніць фонды мастацкага музея работамі майстроў 18 краін. Мы ганарымся тым, што ў нашым горадзе працуе больш за 70 калектываў самадзейнай аматарскай творчасці са званнем «заслужаны», «народны», «узорны». Іх удзельнікі дэманструюць высокі ўзровень выканаўчага майстэрства і годна прадстаўляюць культуру горада на галоўных абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Дастаткова адзначыць, што аматарскі калектыў «Юнацтва» быў запрошаны для ўдзелу ў святочным канцэрце ў гонар інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі.

“Звязда”

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения