Вверх

Вы здесь

Імя на абеліску

Магілёўскі сельсавет дапамагае былому партызану з Малога Асаўца выдаліць яго прозвішча з помніка ў гонар загінулых у гады вайны.

Пра тое, што імя яе бацькі — Аляксея Паўлавіча Несцярэнкі — пазначана на мемарыяльнай пліце ў аграгарадку Махава, дачка Галіна даведалася зусім нядаўна. Бачыла, што на помніку ёсць прозвішча дзядзькі, але нават і думкі не дапускала, што там жа напісана і імя яго жывога брата. А тут як агнём апякло — ініцыялы ж супадаюць! Пачала разбірацца і высветлілася: на помніку памылка.

Пра сваё мінулае былы франтавік не вельмі любіць узгадваць. Спачатку партызаніў, але ў 1944-м трапіў у палон. Памятае, як іх везлі, быццам жывёлу, у «цялятніках», як прымушалі працаваць на заможных палякаў, як марылі голадам і кармілі адной бручкай. Калі чырвонаармейцы іх вызвалілі, малады хлопец вырашыў не вяртацца дамоў. Ведаў добра: у Сталіна палонных няма, ёсць толькі ворагі. Усе, хто трапіў да немцаў, прыраўноўваліся да дэзерціраў. Трапіць з адной турмы ў другую не хацелася. Вось ён і рушыў з таварышамі спачатку на Урал, а потым у Сібір.

З тых часоў шмат гадоў мінула. Спрабуем разам з Аляксеем Паўлавічам аднавіць падрабязнасці яго ваеннага мінулага. У 1941-м яму якраз споўнілася 16 гадоў. На фронт пайшлі старэйшыя браты Іван і Васіль, а ён, малодшы, застаўся з бацькамі і сёстрамі Дар’яй і Нінай. Немцы стаялі ў суседняй вёсцы, а ў Малы Асавец наведваліся час ад часу. Калі хлопец даведаўся, што ў суседнім лесе з’явіліся партызаны, разам з сябрам Валодзем Латушкіным падаўся да іх ваяваць. Камандаваў атрадам Дзямідаў, а штаб знаходзіўся ў слаўгарадскай вёсцы Хоцішча.

Падлеткам давяралі сцерагчы палонных, збіраць зброю. Ён і сёння памятае тую аўтаматычную вінтоўку, у якой пры стралянні часам нешта «заядала». А вось у рэйкавай вайне прымаць удзел не даводзілася. Узрыўчатку падкладалі больш вопытныя партызаны, а моладзь тым часам стаяла на варце.

Перажыць прыйшлося шмат чаго. І смерць у твар глядзела неаднаразова. Немцы час ад часу бамбілі лясы, але хлопцам шчасціла. На памяць аб тым цяжкім часе засталіся толькі шрамы на руцэ, сляды ад асколкаў. Былы партызан памятае, як прыйшлося палкай выкалупваць жалязякі з крывавай раны. Было нясцерпна балюча, але ж затое выжыў. Хоць на яго вачах баявога таварыша разарвала на часткі.

Часам так хацелася есці, што ад голаду ногі запляталіся. Сілкаваліся чым Бог пашле, часцей за ўсё гнілой бульбай ці вараным на агні жытам. Мясцовае насельніцтва дзялілася правіянтам, але ім і самім часта не было чаго есці. Знаходзіліся жыхары, якія спецыяльна пяклі для партызанаў хлеб і насілі ў лес.

Аднойчы ў Камарыцкіх лясах на Быхаўшчыне атрад трапіў у акружэнне, і кожнаму трэба было выходзіць паасобку. Аляксей разам са сваім сябрам паплылі праз рэчку, спадзеючыся абсохнуць у вёсцы на другім беразе. Была ўжо глыбокая восень, вада халодная. Але калі выйшлі на бераг і ўбачылі немцаў, кінуліся ў рэчку зноў.

Як толькі не прыходзілася ратавацца. Зайшоў Аляксей неяк дамоў, а немцы тут як тут. Залез на печку, маці з краю прыкрыла. Але ж тыя ўбачылі хлопца і паклікалі — «ком цу мір». Маці давай лямантаваць: гэта ж дзіця хворае, можаце заразіцца. Тыя спужаліся і не сталі яго чапаць.

А калі раён вызвалілі, Аляксей разам з арміяй адправіўся на фронт. Але на тэрыторыі Польшчы трапіў у палон.

На радзіму вярнуўся толькі ў 1954 годзе. Пісаў дадому, што жывы, але лісты чамусьці не даходзілі. І калі маці ўбачыла свайго сына, не магла паверыць вачам. Потым доўга плакала ад шчасця. Старэйшы яе сын Іван загінуў, а пра Аляксея прыйшоў ліст, што знік без вестак. А ён, дзякуй Богу, застаўся жывы. Даведалася, што сын пасля вайны жыў у Магадане, вывучыўся на сувязіста, працаваў на тэлефоннай станцыі. На жаль, з бацькам пабачыцца «ўваскрэсламу» сыну не давялося. Той памёр у 1949 годзе.

На радзіме знайшоў сабе нявесту, а ў 1955 годзе ў сям’і нарадзіўся першынец. Будаваў дом, гадаваў дзяцей, працаваў і не ведаў, што ў афіцыйных спісах па-ранейшаму значыўся загінулым. Яго сябар Уладзімір Латушкін некалькі гадоў таму ўсё ж пацвердзіў сваё дачыненне да партызанскага атрада. А Аляксей Паўлавіч падумаў: навошта варушыць мінулае? І калі б не дачка, якая ўбачыла яго прозвішча на помніку, напэўна, усё так і засталося б. Дарэчы, Аляксей Несцярэнка лічыцца загінулым і ў кнізе «Памяць» Магілёўскага раёна. Але калі тое, што ўжо надрукавана, не выкрасліш, то памылку на помніку можна і трэба прыбраць. Па дапамогу жанчына звярнулася да старшыні Махаўскага сельсавета Валянціны Камленкі. Як патлумачыла старшыня, на адрас абласнога ваенкамата ўжо накіравана пісьмо з прапановай вырашыць пытанне. Але гэта справа не аднаго дня, паведамілі там. Трэба яшчэ ідэнтыфікаваць, ці той гэта чалавек наогул.

Гісторык, кіраўнік абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага атрада ВІККРУ Мікалай Барысенка:

— Гэта не першы інцыдэнт, калі імя жывога чалавека наносіцца на помнік. У той жа магілёўскай Цішоўцы на помніку ў гонар загінулых падчас абароны Магілёва байцоў і камандзіраў 172-й стралковай дывізіі значыцца прозвішча капітана Дзмітрыя Гаўрушына. Таго самага, якога ў 41-м на свяшчэнным для кожнага магілёўца Буйніцкім поле сфатаграфаваў фотакарэспандэнт газеты «Известия» Павел Трошкін. Гаўрушын вярнуўся дадому, нават перапісваўся з Канстанцінам Сіманавым. Памёр ад ран у 1953 годзе. Але ж на помніку датай яго смерці так і застаўся 1941 год. Мне здаецца, што выправіць памылку ў выпадку з Аляксеем Несцярэнкам не будзе чымсьці складаным. Каб афіцыйна пацвердзіць словы былога партызана, яго дачцэ трэба звярнуцца ў Нацыянальны архіў Беларусі, дзе знаходзяцца дакументы 15-га партызанскага палка Аляксандра Дзямідава, і адначасова зрабіць запыт у Падольскі архіў. У інтэрнэце на АБД «Мемарыял» таксама можна знайсці інфармацыю пра загінулых і зніклых без вестак у перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе.

Дарэчы, там значыцца, што Аляксей Несцярэнка ваяваў у складзе 173-й стралковай дывізіі і знік без вестак на тэрыторыі Польшчы. Архіўныя дакументы паслужаць падставай для атрымання пасведчання ўдзельніка альбо ветэрана вайны.

 

Нэлі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения