Вверх

Вы здесь

Інтэлектуальныя і духоўныя сілы грамадства дапамогуць у вырашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны - Святлоў

Інтэлектуальныя і духоўныя сілы грамадства дапамогуць у вырашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Аб гэтым 23 лютага падчас Aдзінага дня інфармавання ў Асіповічах распавеў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

Удзельнікамі схода працоўных калектываў у раенным ЦК таксама сталі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілеўскага аблвыканкама Алена Баброва і намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Аляксандр Шаўлюга.

У сваім выступленні Барыс Святлоў расказаў аб асноўных мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца ў рэспубліцы ў Год культуры, падрабязней акрэсліў некаторыя накірункі работы міністэрства, адказаў на пытанні прысутных.

«Культура - тая магутная сіла, якая здольна аб’яднаць, згуртаваць людзей, - сказаў ен у заключным слове. - Акрамя галоўнага акцэнта, зробленага, безумоўна, на мастацтве, не трэба пакідаць па-за ўвагай і іншыя сферы дзейнасці. Культура фарміруе асобу і светапогляд, і дзяржава разумее, што інтэлектуальныя і духоўныя сілы грамадства дапамогуць у вырашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны».  

Падчас мерапрыемства Алена Баброва ўзнагародзіла граматамі галоўнага ўпраўлення настаўніка па класе гітары ДШМ №2 філіяла Татарка Iллю Абрамчука, дырэктара Карытнянскага сельскага Дома культуры Наталлю Малую і загадчыка гарадской бібліятэкі №1 Наталлю Прэснякову. Шэраг работнікаў атрымалі падзякі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Асіповіцкага райвыканкама, райаб’яднання арганізацыі прафсаюзаў і райсавета ветэранаў. А творчыя калектывы «Васілінкі», «Сузор’е» і «Парадзіз» зладзілі для прысутных нумары мастацкай самадзейнасці.

Па матэрыялу Ніны Вікторчык, «Асіповіцкі край»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

08.12.2017 - 12:44 | В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске».  Об этом корреспонденту сайта сообщили в  главном управлении идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкома.

08.12.2017 - 11:33 | Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря

Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря.

06.12.2017 - 16:00 | Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилеве

Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилевском музее этнографии (ул. Первомайская, д.8).

05.12.2017 - 11:13 | Региональные рождественские образовательные чтения состоятся в Бобруйске 12 декабря

Региональные рождественские образовательные чтения «Нравственные ценности и будущее человечества» состоятся в Бобруйске 12 декабря. Об этом сообщили в Бобруйской епархии.

05.12.2017 - 10:52 | Народный артист Беларуси Игорь Оловников 8 декабря выступит в Могилеве с концертом в сопровождении симфонического оркестра городской капеллы

Выдающийся музыкант, народный артист Беларуси Игорь Оловников 8 декабря выступит в Могилеве с концертом в сопровождении симфонического оркестра городской капеллы.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения