Вверх

Вы здесь

Ірына Дзенісенка з Чавус апякуе хворых дзяцей і сочыць за парадкам у доме

Ірына Дзенісенка з Чавус апякуе хворых дзяцей і сочыць за парадкам у доме.

Калі ёй прапанавалі стаць галоўнай па доме яна ўжо некалькі гадоў займалася дапамогай сем’ям дзяцей-інвалідаў. Адказнасці і без таго хапала, але адмовіць суседзям, кожнага з якіх пайменна ведала, не дазволіла сумленне.

Да таго ж, яна не магла запярэчыць на іх довад: «Ты ж у нас прабіўная!»

Пра сэрца, якое баліць і любіць

Прабіўной, дарэчы, яе зрабіла жыццё. Калі ў сям’і хворае дзіця, міжволі такой станеш.

Пятнаццаць гадоў таму яна яшчэ з адной такой жа аптымісткай стварылі ў раёне «пярвічку» Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам. Спецыяльна ездзілі ў Мінск, каб вырашыць усе арганізацыйныя пытанні, збіралі неабходныя дакументы. На той момант у Чавусах яшчэ не было Цэнтра карэкцыйнай адукацыі, і каля 10 сем’яў, дзе выхоўваліся інваліды, проста згрупаваліся між сабой і дапамагалі адна адной, чым маглі. Калі з’явілася магчымасць зарэгістраваць сваю суполку, стала намнога лягчэй — нават тую ж гуманітарку атрымаць. А некалькі гадоў таму Ірына Дзенісенка са сваімі аднадумцамі прыняла ўдзел у праекце «Голас сэрца», і іх арганізацыя атрымала грашовую да-памогу. Гэта дало магчымасць стварыць сваю майстэрню, дзе дзеці могуць развівацца.

Ірына паказала мне, колькі прыгожых рэчаў яны робяць сваімі рукамі. У пакоі Дома дзіцячай творчасці, дзе арандуецца памяшканне, вырабаў столькі, што няма вольнага месца. На сценах у самаробных рамачках — фота саміх майстроў. «Гэта Улад Рэпетуеў, — завочна «знаёміць» яна мяне са сваімі выхаванцамі. — Вось Алёша Дзмітрыеў, у яго добра атрымліваюцца рэчы з бісеру. А Мілана і Ангеліна Грыбанавы цудоўна спяваюць. У нас, дарэчы, тэатральны гурток таксама ёсць… Вядома, нічога такога звышнатуральнага мы не робім, але гэта дзеці і моладзь з вельмі цяжкімі захворваннямі, ад эпілепсіі і ДЦП да алігафрэніі і хваробы Даўна. Тое, што для здаровага чалавека проста хобі ці занятак для ад-пачынку, для іх сур’ёзная і цяжкая праца. Іх работы разыходзяцца вельмі хутка, а сродкі, якія мы атрымліваем, даюць магчымасць дапамагаць гэтым сем’ям».

Майстэрню наведвае 14 чалавек. Усе яны называюць сваю апякунку «мама Іра». Для яе яны і сапраўды родныя. За той час, што яна працуе, 9 выхаванцаў пайшлі з жыцця. У некаторых хваробы такія, што чалавек згарае на вачах. І яна стараецца паспець сагрэць кожнага, збірае гро-шы на прадукты, развіваючыя гульні, лекі.

Тут чапляюцца за любую магчымасць падзарабіць, удзельнічаюць ва ўсялякіх праграмах. У рамках праекта «Для талента няма абмежаванняў» спрабавалі нават кубкі распісваць. Шмат чым дапамагаюць спонсары і замежныя дабрачынныя арганізацыі. Ніякіх лішкаў, усё толькі неабход-нае. Нават старэнькі камп’ютар, які стаіць на стале ў майстэрні, зусім не для гульні прызначаны, а каб засвоіць чарговы ўрок па рукадзеллі, зрабіць работу над памылкамі. Іх дабрачынная арганізацыя аб’ядноўвае 80 інвалідаў. Калі з’яўляецца нехта новы, Ірына першая, хто пра гэта даведваецца. І адразу ж едзе знаёміцца.

Бывае, што тэлефон, які пакінулі для кантакту, маўчыць, тады яна знаходзіць сям’ю па адрасе. «Нядаўна вось пазнаёмілася яшчэ з адным хлопчыкам, у якога праблемы з псіхічным развіццём, — кажа Ірына. — Пакуль ён ходзіць у садок, але трэба ўжо думаць пра будучыню. У яго сям’і вельмі складаная сітуацыя, і трэба дапамагаць, каб разам пераадолець цяжкасці».

— Радуе тое, што людзі сталі больш дружалюбнымі: раней вяла дзіця ў сад, усе абарочваліся, шапталіся. Цяпер такога няма, — прызнаецца Ірына. — Цесна супрацоўнічаем і з мясцовымі ўладамі, і з упраўленнем па працы і сацыяльнай абароне. І дзякуй ім за дапамогу.

Пра жыльцоў і драпіны на сценах

Калі чавускі жылкамгас падводзіў вынікі працы за мінулы год, прадстаўнікам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання паказалі фільм. Каб яны ўбачылі свае дамы і пад’езды і змаглі даць ацэнку. Прозвішчы адказных за парадак там не называліся, але кожны і сам гэта ведаў. І Ірына адзначыла для сябе, што іх дом, якому ўжо 19 гадоў, выглядае лепей, чым некаторыя з тых, якім усяго па 2-3 гады.

— Усё залежыць ад таго, як людзі ставяцца да месца, дзе жывуць, — кажа яна. — У нас таксама бываюць спрэчкі, але ў выніку знаходзім агульную мову з людзьмі.

Барацьба за чысціню ў пад’ездах вялася і раней, але больш мэтанакіравана гэтым у Чавусах пачалі займацца гадоў 10 таму. Жылкамгас, дэпу-таты і дамавыя камітэты аб’ядналіся ў сваіх намаганнях. Апошнія некалькі гадоў камунальнікі нават спецыяльныя ролікі пачалі здымаць, каб усе бачылі, які дом рэальна можа прэтэндаваць на перамогу. Апошні раз грашовую прэмію атрымала Ірына Дзенісенка. Па дамоўленасці з жы-харамі дома купілі спецінвентар, каб было чым падтрымліваць чысціню на сваёй тэрыторыі.

Сёлета жыльцы яе дома па вуліцы Ленінскай, 26-б аднымі з першых выйшлі наводзіць парадак, ці, як жартуе Ірына, «збіраць пралескі» (Гэта яна пра недакуркі, якіх сярод смецця больш за ўсё.) Жыхары таксама не заўсёды бываюць дысцыплінаванымі, але ў пад’ездах ужо не кураць.

Падтрымалі суботнік нават дзеці, а жыхары з суседняга дома дапамаглі абрэзаць дрэвы. Пасля таго, як камунальнікі смецце вывезлі, у двор можна экскурсіі вадзіць. Старшая па доме ўжо набыла насенне кветак. Як толькі стане цёпла, размесціць на дзвярах аб’явы, каб ахвотныя да-памаглі кветнікі разбіць. Жылкамгас паабяцаў забяспечыць грунтам.

Ну а ў пад’ездах кветкі наогул круглы год вока радуюць. Жывыя і штучныя, на падаконніках і сценах — жыхары фарміруюць інтэр’ер кожнага паверха на свой густ. Некаторыя нават фіранкі на вокны павесілі, каб было больш утульна. — Няўжо на сценах ніхто не піша? — шукаю, да чаго прычапіцца.

— Пісалі спачатку, але я з бацькамі гэтых пісакаў паразмаўляла, яны і перасталі, — усміхаецца Ірына. — Пасля таго, як мы з жылкамгасам падпісалі дагавор аб тым, што рамонт у пад’ездзе, калі нешта разбіта, падрапана ці зламана, за кошт жыхароў робіцца, парадку стала відавочна больш. Аднойчы звярнула ўвагу на тое, што нехта акуратна замаляваў надпіс на сцяне маркерам. Так што дамоўленасць працуе.

За тыя ж недакуркі моладзь неаднойчы даводзілася ўшчуваць, нават прымушаць падмятаць. Спачатку абураліся, а потым самі адзін аднаму сталі заўвагі рабіць.

— А з якімі праблемамі людзі да вас часцей за ўсё звяртаюцца? Народу ж заўсёды ёсць на што паскардзіцца.

— Асаблівых праблем няма, — паціскае яна плячыма. — Хаця… Амаль год галубы нас «атакуюць». Звярталіся да камунальнікаў, каб яны на гарышчы вокны зашклілі і памёт дапамаглі прыбраць. Дык толькі палову справы зрабілі. Мы б дапамаглі, але на гарышчы ўсякія камунікацыі праходзяць, раптам зачэпім? Калі нешта не так зробім, прыйдзецца кампенсаваць за свой кошт. А мы ўжо навучыліся грошы лічыць.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

13.12.2017 - 10:57 | Председатель Могилевского облисполкома встретился с трудовыми коллективами ОАО «Кричевцементношифер» и «Климовичский комбинат хлебопродуктов»

Председатель Могилевского областного исполнительного комитета Владимир Доманевский встретился с трудовыми коллективами двух предприятий области – ОАО «Кричевцементношифер» и ОАО «Климовичский комбинат хлебопродуктов».

13.12.2017 - 10:48 | В Кричеве на пожаре погибла женщина

В Могилевской области за сутки произошло 2 пожара. Одна из них унес жизнь человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

07.12.2017 - 12:31 | Горки 15-17 декабря примут открытые чемпионаты Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и жиме штанги лежа

Горки 15-17 декабря примут VI открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и IV открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в жиме штанги лежа. Турниры состоятся в спортивном комплексе БГСХА.

07.12.2017 - 12:08 | Международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках

Традиционный международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала СССР, дважды Героя Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках. Состязания примет местная Ледовая арена.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения