Рус Бел Eng 中文

Кірмаш праектаў “Новыя ўвасабленні культурніцкай спадчыны”пройдзе ў Магілёве 15 лістапада

Новы “Кірмаш праектаў” у межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у Магілёве адбудзецца 15 лістапада і, між тым, з нечаканай нагоды: замест прапановаў для горада будуць прадстаўленыя ідэі для паляпшэння культурніцкага жыцця “глыбінкі” – гарадоў і мястэчак Магілёўскай вобласці.

За год у статусе культурніцкай сталіцы Магілёў папрыгажэў і пасталеў, ды так, што цяпер па-бацькоўску бярэ на сябе клопат пра актуальную для вобласці і краіны (не толькі нашай, але і любой іншай) тэму: як цікава і сучасна перадаваць новым пакаленням народныя культурныя традыцыі? На разважанні натхнілі праекты, прапанаваныя аўтарамі з Крычава і Чэрыкава, але тэма нашмат больш шырокая і глыбокая. Тут схаваны адзін з парадоксаў жыцця і мыслення сучасных беларусаў: з аднаго боку, лічыцца, што правінцыя грае выключна важную ролю ў захаванні культурніцкай спадчыны народа, з іншага — колькі людзей у невялікіх гарадах і вёсках размаўляюць на чыстай беларускай мове, якія легенды ці гістарычныя звесткі пра сваю мясцовасць ведаюць, ці пазнаюць на вуліцы рэдкіх выбітных майстроў-рамеснікаў і іншых? Ці трэба гэта наогул? Калі так, то каму, акрамя тых, хто займаецца беларускай культурай “па абавязку службы”, то бок прафесійна? Якія практычныя інструменты трансфармацыі “спрадвечна беларускага” ў “актуальнае беларускае” можна прапанаваць культурніцкім мэнэджарам? Як з проста зацікаўленага актывіста ў сферы культуры зрабіць прафесіянала?

Гэтыя і многія іншыя пытанні будуць цэнтральнымі для Кірмашу праектаў, які пройдзе 15 лістапада па адрасе: “Тэхнапарк”, вул. Ленінская, 63; аўд. 806-807. У абмеркаванні возьмуць удзел знаныя і паважаныя культурніцкія дзеячы краіны, якія ўжо знайшлі свае рашэнні ў дадзенай сітуацыі.

Уваход вольны.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

24.05.2018 - 09:54 | Чтимая копия чудотворной Жировичской иконы Божией Матери прибудет в Бобруйск и Могилев

По благословению Патриаршего Экзарха всея Беларуси митрополита Павла в связи с 550-летием явления иконы Божией Матери «Жировичская» чтимая копия этой святыни из Свято-Успенского Жировичского монастыря перевозится для поклонения по городам Беларуси.

23.05.2018 - 14:36 | Бесплатный фестиваль «БИ-2 FEST» пройдет 6 июля в Бобруйске

Бесплатный летний open-air «БИ-2 FEST» пройдет 6 июля в Бобруйске на площади перед «Бобруйск-Ареной». Хедлайнер мероприятия - группа «Би-2». Коллектив стал инициатором и идейным вдохновителем фестиваля. 

22.05.2018 - 12:26 | Лучшие купальские костюмы выберут на празднике «Александрия собирает друзей» в Шкловском районе

Конкурсно-тематическая программа-презентация купальского карнавального и ростового костюмов «Купаліш і Купалінка» пройдет 7 июля в агрогородке Александрия Шкловского района.

21.05.2018 - 15:26 | Премьеру спектакля «Дюймовочка» представит 26-27 мая Могилевский областной драмтеатр

Спектакль «Дюймовочка» по мотивам одноименной сказки Ганса Христиана Андерсена представит Могилевский областной драмтеатр. Премьерные показы пройдут 26-27 мая, сообщили в администрации учреждения культуры.

18.05.2018 - 21:03 | Могилевский областной драмтеатр отпраздновал 130-летие

Могилевский областной драматический театр сегодня отпраздновал свое 130-летие.