Рус Бел Eng 中文

Каб дастукацца да кожнага даўжніка, магілёўскія камунальнікі выкарыстоўваюць у тым ліку і нетрадыцыйныя метады

Каб дастукацца да кожнага даўжніка, магілёўскія камунальнікі выкарыстоўваюць у тым ліку і нетрадыцыйныя метады. «Калі гара не ідзе да Магамета, Магамет адпраўляецца да яе сам», — па гэтым прынцыпе дзейнічаюць у Магілёве.

— Калі не дапамагае звычайнае ўздзеянне на неплацельшчыка, — такое, як наведванне на даму, тэлефоннае папярэджанне, хадайніцтва па месцы працы, адключэнне паслугі, мы ўжываем больш дзейсныя рычагі, — кажа намеснік дырэктара Магілёўскага цэнтра гарадскіх інфармацыйных сістэм (ЦГІС) Павел Жуйкоў. — Напрыклад, замест звычайнага тэлефанавання падключаем аўтаробат, які нагадвае пра доўг кожны дзень, або наклейваем на дзверы паведамленне: «Ты ў чарзе на высяленне».

І такіх метадаў у камунальнікаў дастаткова. Вядома, што калі чалавек не вылучаецца ўзорным ладам жыцця і злоўжывае алкаголем, ён не вельмі турбуецца пра тое, што ў яго не аплачана па рахунках. Але калі на бутэльках з пладова-ягадным напоем з’явіліся этыкеткі з… прапановай звярнуцца ў разлікова-касавыя цэнтры, каб вырашыць пытанне па даўгах, гэта мела свой вынік. Не тое каб ва ўсіх, хто злоўжывае гарэлкай, раптам прачнулася сумленне… Але ж людзі крыху дысцыплінаваліся. Калісьці даўжнікам нават аказвалі дапамогу ў працаўладкаванні — з умовай, што пэўны працэнт з заробку будзе ўтрыманы ў кошт доўгу. У апошні час цэнтр выйшаў на новы ўзровень у сваіх эксперыментах і пачаў весці пошук неплацельшчыкаў праз сацыяльныя сеткі.

— На такі крок мы пайшлі пасля таго, як не змаглі знайсці каля 100 неплацельшчыкаў, — кажа Павел Жуйкоў. — Але пасля пошукаў у інтэрнэце трэць з іх адгукнулася. Гэта тыя, хто паехалі на працу за межы краіны і думалі, што нічога страшнага не будзе, калі разлічацца з намі пасля вяртання дадому. Людзі былі вельмі здзіўлены тым, што іх шукаюць нават праз інтэрнэт.

Вельмі карысным атрымалася і супрацоўніцтва з банкамі. Звяртаецца, напрыклад, такі неабавязковы чалавек па крэдыт, а яму кажуць: маўляў, рады былі б дапамагчы, але ж не маем магчымасці. Калі чалавек не плаціць за камунальныя паслугі, то які да яго давер?

Затое для добрасумленных плацельшчыкаў ЦГІС распрацаваў сваю сістэму заахвочванняў. Ёсць дамоўленасць з крамай бытавой тэхнікі «Догма», якая пры прад’яўленні жыроўкі па аплаце за апошні месяц дае магчымасць набыць той жа тэлевізар або халадзільнік з растэрміноўкай на некалькі месяцаў без пераплаты.

Акрамя гэтага, з 2006 года ў горадзе праводзіцца конкурс, у якім удзельнічаюць тыя, хто ў тэрмін аплачвае паслугі. А найбольш каштоўныя прызы разыгрываюцца паміж жыльцамі, якія гэта робяць да 15 чысла кожнага месяца.

На жаль, зусім без даўжнікоў не абыходзіцца. На 1 лістапада ў Магілёве іх было 4827. А такіх, якія не плацяць за камуналку больш за год — 1400 чалавек. Да іх прымаюцца больш жорсткія меры. Калі чалавек не плаціць 3 месяцы, яму адключаюць, напрыклад, гарачую ваду, а калі больш — падаюць іск у натарыят або суд.

— У гэтым годзе за 10 месяцаў мы падалі 50 іскавых заяў, — адзначае Павел Жуйкоў. — Але ніводнага рашэння аб высяленні неплацельшчыкаў прынята не было. У такіх абставінах хутка знаходзяцца грошы, каб разлічыцца з намі, ці ў самога даўжніка, ці ў яго сваякоў. А вось летась аднаго даўжніка ўсё ж прыйшлося перасяліць у кватэру меншай плошчы і горшых спажывецкіх якасцяў. Падменны фонд у нас не вельмі вялікі, але яго дастаткова.

Газета "Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «общество»:

23.05.2018 - 14:43 | Заседание оргкомитетов Беларуси и России по проведению V Форума регионов пройдет в июне-июле

Совместное заседание организационных комитетов Беларуси и России по проведению V Форума регионов пройдет в июне-июле в Могилеве. Об этом сегодня журналистам сообщила заместитель председателя Совета Республики Марианна Щеткина.

23.05.2018 - 12:44 | Музеефикацию остатков синагоги в Бобруйске планируют завершить к 1 сентября

В Бобруйске приступили к консервации и музеефикации остатков синагоги по улице Чонгарской, завершить которую планируют к 1 сентября текущего года, сообщили в горисполкоме.

22.05.2018 - 10:17 | Большой городской пикник устроят в Могилеве 26 мая

Большой городской пикник устроят в Могилеве 26 мая. Об этом сообщили в Центре городских инициатив.

21.05.2018 - 10:22 | C 22 мая по 21 июня от поворота на деревню Гаи до кольца будет организовано движение в одну сторону

В связи с проведением дорожных работ с 22 мая по 21 июня на участке автодороги Р-76 Орша-Шклов-Могилев будет организовано движение в одну сторону от поворота на д. Гаи до кольцевого пересечения автодороги Р-123 и автодороги Р-76.

18.05.2018 - 14:57 | Фестиваль «Семейные традиции» завершится 19 мая в могилевском парке имени Горького

Фестиваль «Семейные традиции» завершится 19 мая в могилевском парке имени Горького. Самое яркое событие форума начнется в 10.00.