Вверх

Вы здесь

Карту зялёных тэрыторый Прыдняпроўя прэзентавалі сёння ў абласным музеі імя П.В. Масленікава

Сёння ў Магілёўскім абласным музеі імя П.В. Масленікава адкрылася фотавыстава старшыні абласнога грамадскага Савета па развіццю аграэкатурызма ў Магілёўскай вобласці Сяргея Кулягіна “Зялёны скарб Прыдняпроўя”. У праграмме адкрыцця таксама прайшла прэзентацыя аднайменнай кнігі і ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурса на лепшы экалагічны маршрут.

“Арганізоўваючы мерапрыемства, мы хацелі, каб ўдзельнікі абласнога конкурса і магіляўчане зразумелі, што адказныя за свет, у якім жывуць, што трэба паводзіць сябе так, каб не паўтарылася Чарнобыльская катастрофа”, - адзначыла намеснік дырэктара па навуковай рабоце Святлана Строгіна.

Па словах аўтара экспазіцыі, карта зялёных тэрыторый Прыдняпроўя з'явілася вынікам праекта, які рэалізаваны па ініцыятыве абласнога грамадскага Савета па развіццю аграэкатурызма ў Магілёўскай вобласці сумесна з Магілёўскім аддзелам Беларускага геаграфічнага таварыства, Магілёўскім клубам аматараў гісторьіі і падарожжаў, а таксама пры экспертнай падтрымцы і садзейнічанні Праграмы падтрымкі Беларусі урадам Германіі.

 

“Я з’яўляюся членам клуба аматараў гісторыі і падарожжаў “Чароўны ўспамін”. Таму давялося шмат вандраваць па тэрыторыі Магілёўскай вобласці, - паведаміў Сяргей Кулягін. - У нас столькі унікальных і прыгожых месцаў, якія можна наведаць і паказаць усяму свету. Чаму б гэту інфармацыю не сістэматызаваць і зрабіць зручнай для людзей? Дзякуючы ёй, мы зможам арганізоўваць экалагічныя маршруты, якія сёння надзвычай папулярныя і якім надаецца шмат ўвагі. Лічуць, што няма унікальных і цікавых аб’ектаў, што мы не перспектыўныя ў плане развіцця аграэкатурызму. Вынікі шматлікіх вандровак па Прядняпроўскім краі паказалі, што ёсць унікальныя пойменныя дубравы, сосны-гіганты, дубы, камяні-волаты, жыватворныя крыніцы, гай карэльскай бярозы, старажытныя сядзібы, палацава-паркавыя ансамблі і шмат іншага, чаго мы ў сваім паўсядзённым жыцці проста не заўважаем. Для замежнага турыста гэта магло б стаць сапраўдным адкрыццём і цудам. Ён бы не раз прыехаў на Магілёўшчыну, каб пабыць сам-насам з нашай унікальнай, некранутай прыродай”.

Праект быў рэалізаваны ў два этапы: у мінулым годзе пад час падарожжаў па рэгіёнах вобласці вялася фотадакументацыя "зялёных" тэрыторый Магілёўскай вобласці і збор інфармацыі, легенд і паданняў пра гэтыя аб'екты. За час вандровак толькі Сяргеям Кулягіным было зроблена больш за 10 тыс. кадраў, з іх каля 300 увайшло ў кнігу. Затым гэта інфармацыя з дапамагой спецыялістаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта сістэматызавана, удакпаднена і дапоўнена, пасля чаго пачалася работа над стварэннем рэгіянальных карт. Другі этап рэалізаваны сёлета - гэта афармленне, дызайн і выданне самой кнігі.

Тут сабрана і сістэматызавана інфармацыя, а таксама створаны карты кожнага раёна з абазначэннем найбольш цікавых з пункту гледжання экатурызму "зялёных" аб'ектаў і тэрыторый Магілёўскай вобласці. Сціслыя звесткі і апісанні "зялёных" зон упрыгожваюць фотаздымкі, а ў якасці дадатковага матэрыяла прыведзены сабраныя пад час вандровак па Магілёўшчыне легенды і паданні.

Значную дапамогу ў зборы інфармацыі і легенд аказаў праведзены па-за межамі праекта абласны конкурс з аднайменнай назвай на лепшы экамаршрут сярод школьнікаў і навучэнцаў Магілёўшчыны. Ніткі двух маршрутаў-пераможцаў конкурсу з кароткім іх апісаннем уключаны ў раённыя карты, а адзін водны - па Друці - у генеральную карту "зялёных" тэрыторый вобласці.

Пераможцаў узнагародзілі ганаровымі граматамі, таксама падаравалі кнігу пра Магілёўшчыну і карту зялёных тэрыторый Прыдняпроўя.

“Я праводжу экскурсіі, а таксама вельмі многа чытаю, каб потым рассказаць гэта ўсё падарожнікам, - паведаміў старшыня Савета вучняў “Дзеля жыцця на Зямлі”, удзельнік конкурсу Канстанцін Флер’яновіч. - У гэтую кнігу ўвайшлі мае фотаздымкі з Асіповіцка-Жорнаўскага накірунку. Ідэя гэтага маршрута з’явілася даўно. Спачатку мы вывучалі цікавыя мясціны, а пасля прыбіралі іх ад смецця, каб такую прыгажосць змаглі наведаць усе жадаючыя. На Асіповіччыне ёсць што паглядзець. Напрыклад, цікавай з’яўляецца елка, на верхаліне якой пачало расці новае дрэўка”.

Па выніках вандровак па вобласці распрацаваны праекты двух экалагічных веламаршрутаў "Жыватворныя крыніцы" і "Палацава-паркавыя ансамблі Прыдныпроўя", якія могуць прэтэндаваць у перспектыве пераўтварыцца ў аграэкатурыстычныя кластэры. Ніткі межрэгіянальных маршрутаў прыведзены ў дадатковай генкарце разам з абазначэннямі дзеючых у рэгіёнах аграсядзіб.

На думку Сяргея Кулягіна, гэтая карта будзе своеасаблівым дапаможнікам для турыстаў у выбары месца адпачынку. “Тут можна прагледзець цудоўныя мясціны і аб’екты, прачытаць паданні і легенды. А потым правесці вела- ці пешаходны маршрут да гэтай прыгажосці”.

На жаль, набыць яе зараз не атрымаецца, бо ўсяго вышла толькі 50 асобнікаў. Гэтыя кнігі будуць перададзены у магілёўскую абласную і гарадскую бібліятэкі, а таксама ў аддзелы фізічнай культуры, спорту і турызму ўсіх рэгіёнаў, расказаў Сяргей Кулягін.

Што датычыцца фотавыставы, то на ёй размешчана толькі 22 фотаздымка, якія, на погляд аўтара экспазіцыі, з’яўляюцца самымі лепшымі.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

08.12.2017 - 12:44 | В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске».  Об этом корреспонденту сайта сообщили в  главном управлении идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкома.

08.12.2017 - 11:33 | Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря

Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря.

06.12.2017 - 16:00 | Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилеве

Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилевском музее этнографии (ул. Первомайская, д.8).

05.12.2017 - 11:13 | Региональные рождественские образовательные чтения состоятся в Бобруйске 12 декабря

Региональные рождественские образовательные чтения «Нравственные ценности и будущее человечества» состоятся в Бобруйске 12 декабря. Об этом сообщили в Бобруйской епархии.

05.12.2017 - 10:52 | Народный артист Беларуси Игорь Оловников 8 декабря выступит в Могилеве с концертом в сопровождении симфонического оркестра городской капеллы

Выдающийся музыкант, народный артист Беларуси Игорь Оловников 8 декабря выступит в Могилеве с концертом в сопровождении симфонического оркестра городской капеллы.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения