Католікі Бялыніцкай парафіі разам са сваімі гасцямі ўрачыста адзначылі 250-гадовы юбілей каранацыі цудатворнага абразу Маці Божай Бялыніцкай, які з’яўляецца агульнай святыняй вернікаў усіх хрысціянскіх канфесій.
Наконт паходжання яго і з'яўлення ў Бялынічах існуе некалькі легендаў. У каталіцкім свеце цудатворны абраз вядомы з 1634 года. Славутасць атрымаў шматлікімі цудамі вылячэння людзей, аказання ім дапамогі. Сцвярджаецца, што ён выратаваў ад захопу Ляхавіцкую крэпасць, што дазволіла сучаснікам правесці параўнанне з вядомым заступніцтвам Чанстахоўскага абразу. Менавіта таму Бялынічы ў ХУІІІ –ХІХ стагоддзях называлі “беларускай Чэнстаховай”.
Булу аб каранацыі цудатворнага абразу Маці Божай Бялыніцкай падпісаў 13 красавіка 1756 года Папа рымскі Бенядыкт ХІУ, а цырымонію ўрачыстага ўскладання карон на абраз 21 верасня 1761 года выканаў тадышні Смаленскі рыма-каталіцкі біскуп Юрый Гільзен.
Напрыканцы снежня 1930 года цудатворны абраз з Бялынічаў адсылаецца на захаванне ў Магілёў, дзе ён знаходзіўся разам са славутым крыжам Еўфрасінні Полацкай. Знік у пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
З нагоды 250-гадовага юбілею каранацыі абразу Маці Божай Бялыніцкай 17 верасня райцэнтр наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, архіепіскап Тадэуш Кандрусевіч, які адкрыў навукова-гістарычную канферэнцыю “Хрысціянства ў Прыдруцкім краі” і ў мясцовай капліцы правёў Святую літургію.
У прыватнасці, Тадэуш Кандрусевіч заўважыў, што “гісторыя з’яўляецца выдатнай настаўніцай жыцця, а таму, звяртаючыся да мінулых падзеяў, мы вучымся жыць сёння і ведаем, што нам рабіць далей”. Архіепіскап таксама адзначыў, што святкаванне юбілею каранацыі знакамітага абразу Марыі Бялыніцкай толькі пачынаецца.
На канферэнцыі, якую адмыслова правёў пробашч Бялыніцкай каталіцкай парафіі ксёндз Караль Тамэцкі, з дакладамі выступілі доктар гістарычных навук, прафесар МДУ імя А. Куляшова Ігар Марзалюк, пісьменнік Міхась Карпечанка, магістр багаслоўя, медык з абласнога цэнтра Віктар Лосеў. Яны агучылі, адпаведна, наступныя тэмы: “Традыцыя шанавання абразу Маці Божай Бялыніцкай вернікамі хрысціянскіх канфесій”, “Ксёндз Люцыян Гадлеўскі: праз церні да зорак”, “Аб цудах абразу Маці Божай Бялыніцкай; адметнасці іканаграфіі”.
Пасля канферэнцыі вернікі мелі магчымасць сам-насам пагутарыць з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, архіепіскапам Тадэушам Кандрусевічам, атрымаць бласлаўленне на добрыя справы.
Апоўдні ў капліцы Маці Божай Бялыніцкай Мітрапаліт правёў Святую літургію, на якой прысутнічалі акрамя мясцовых вернікаў, католікі з Магілёва, Варшавы і некаторых суседніх раёнаў.
Святочныя ўрачыстасці прадоўжыліся ў нядзею ў Магілёве.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.01.2021 - 14:27
Делегат ВНС: поддержка института семьи и детей - один из важных аспектов развития страны
21.01.2021 - 10:31
21.01.2021 - 09:44
20.01.2021 - 10:58
19.01.2021 - 11:33
19.01.2021 - 09:57