Вверх

Вы здесь

Казкі з дзедавага куфра

У Хоцімску ствараюць п’есы, на якіх заўсёды аншлаг.

Аматарскім тэатрам, ды яшчэ з глыбінкі, цяжка цягацца з прафесійнымі. Няхітрыя дэкарацыі, касцюмы і афішы тут робяць сваімі рукамі. Адкуль жа на ўсё гэта ўзяць грошы? Але ёсць выключэнні, калі насельніцтва не трэба прымушаць хадзіць на спектаклі ў раённы Цэнтр культуры. Яны самі загадзя купляюць туды квіткі. Цікава ж паглядзець, што там мясцовыя артысты зноў прыдумалі!

Папулярнасці народнага тэатра «Прамень» можна пазайздросціць. На працягу амаль 10 гадоў ён збірае аншлагі не толькі ў родным Хоцімску, але яшчэ і ў суседняй Расіі. У кіраўніка тэатра Таццяны Паседзькі сапраўднае чуццё і на артыстаў, і на добры сцэнічны матэрыял. Спачатку яна рабіла акцэнт на вядомых сатырычных творах, але некалькі гадоў таму да яе падышоў са сваёй п’есай малады мясцовы паэт Аляксандр Аляксандрын. З тых часоў у іх плённае супрацоўніцтва. Дзякуючы гэтаму самабытнаму аўтару ў тэатры цяпер спрэс адзін эксклюзіў. Прычым створаны па паданнях і сапраўдных падзеях з жыцця роднага краю. Тэмы для сваіх твораў аўтар чэрпае з расказаў дзеда.

— Звычайна дзеці растуць на бабуліных казках, а я вось вырас на дзедавых, — смяецца ён. — Мой дзед — сапраўдная скарбніца жартаў, народных прымавак, анекдотаў. Паслухаць яго гісторыі дзеці прыбягалі з усей вёскі. Запісваць дзядулю стаў гадоў з 15, нейкім шостым пачуццём улавіў: гэта ж сапраўдны скарб! Назбіралася каля 5 тоўстых сшыткаў. Цяпер карыстаюся імі як настольнай кнігай. Патрэбна якая-небудзь п’еса ці жартоўная мініяцюра — калі ласка. А дзед і сёння не перастае здзіўляць чымсьці новенькім.

Некалькі дзедавых гісторый лягло ў аснову пастаноўкі «Сабралася бедна басота». Людзі прыязджаюць на кірмаш, збіраюцца ў карчме і дзеляцца навінамі. Цікава, не адарвацца. Гледачы ў захапленні, нешта падобнае яны калісьці чулі ад сваіх дзядоў і бабуль, а вось цяпер, дзякуючы роднаму тэатру, яшчэ і паглядзелі.

Вядома, шмат залежыць і ад артыстаў. Не кожны чалавек падыдзе пад тую ці іншую ролю. Тут трэба яшчэ тыпаж патрэбны адшукаць. А ў вёсцы такіх самародкаў не так і шмат. Хоць Таццяне Паседзьцы на таленты шчасціць. Аднойчы ў трупе працаваў нават Маўрыцыа Міджан Гарсія.

— Таленавіты быў калумбіец, — уздыхае Таццяна. — Да нас трапіў выпадкова. Ажаніўся з мясцовай дзяўчынай і прыехаў сюды. Аляксандр спецыяльна пад яго напісаў ролю замежнага барона ў камедыі «Прынцэса і камінар». І наш фон Блох са сваім акцэнтам быў непараўнальны. На жаль, сужэнцы пераехалі ў іншы горад, так што пакуль годнай замены Маўрыцыа не знайшлося.

Хоць і свае карэнныя жыхары бываюць нічым не горшыя. Як, напрыклад, Валерый Каранкевіч.

Ён можа наогул нічога не рабіць на сцэне, і ўсё роўна будзе поспех. Ролі ў яго невялікія, але вельмі адказныя. Напрыклад, у спектаклі «Сабралася бедна басота» ён увасабляе вобраз чорта. Прапаноўвалі гэтую ролю іншым — адмаўляліся. Адзін артыст так і сказаў: прабачце, але нячысцікаў прынцыпова не іграю.

Апошняя пастаноўка, якую тэатр прысвяціў 70-годдзю вызвалення раёна ад фашысцка-нямецкіх захопнікаў, называецца «Свае і чужыя». Пра яе Аляксандрын кажа: гэта мой творчы эксперымент. Але спектакль таксама створаны на рэальных падзеях. Пачутых, як вы ўжо здагадаліся, ад дзеда.

— Калі ўсё гэта адбывалася, яму было ўсяго 12 гадоў, — распавядае Аляксандр. — Падчас акупацыі вёскі ў хаце цёткі Фядоры пасяліўся немец, які закахаўся ў яе пляменніцу Паліну, пачаў заляцацца да яе. Аднойчы ў нейкай спрэчцы паліцай забіў таго немца, а яго, у сваю чаргу, калі ён спаў, зарэзала цётка. За гэта Фядору расстралялі немцы. Паліна пахавала таго паліцая і цётку побач і да канца свайго жыцця даглядала гэтыя магілы. Я гэтаму таксама быў сведкам, бо яна пражыла доўгае жыццё. Калі ў яе пыталіся, хто пахаваны ў гэтых магілах, казала: свае і чужыя.

Творчых задумак у Аляксандра процьма. Яго родныя ўжо прывыклі, што ён можа ўскочыць сярод ночы і пачаць нешта пісаць на сценах. «Пакуль нешта круціцца ў галаве, спяшаюся занатаваць, — тлумачыць ён. — А ідэі прыходзяць, самі ведаеце, не па загадзе. Матэрыялу назбіралася ўжо на 3-4 зборнікі, усё, што чую жартоўнага, вясёлага, адразу ж запісваю. Так што любы можа трапіць у «п’есу». Больш схіляюся да іроніі і смеху, а вось розным там эксперыментам не давяраю. У вялікім горадзе гэта можа патрэбна, а ў нас не зразумеюць. Вясковым людзям хочацца бачыць дэкарацыі і нейкія там падзеі, як у кіно. Вось толькі з нашымі дэкарацыямі далёка не паедзеш, вельмі грувасткія.

У суседніх сельсаветах артыстаў прымаюць як сваіх. Прычым нават не толькі раённых, але і на Браншчыне. Яны там таксама ўсе бліжэйшыя вёсачкі аб’ехалі. Шкада, на далёкія паездкі пакуль грошай не хапае. Аднойчы атрымалі запрашэнне ў Калінінград, але прыйшлося адмовіцца. Адны толькі візы пацягнулі б на круглую суму. Толькі сумаваць доўга не сталі. Гледача не выбіраюць, а свой, як вядома, самы адданы.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

07.12.2017 - 12:31 | Горки 15-17 декабря примут открытые чемпионаты Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и жиме штанги лежа

Горки 15-17 декабря примут VI открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и IV открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в жиме штанги лежа. Турниры состоятся в спортивном комплексе БГСХА.

07.12.2017 - 12:08 | Международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках

Традиционный международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала СССР, дважды Героя Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках. Состязания примет местная Ледовая арена.

07.12.2017 - 11:55 | На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 проводятся плановые подрывные работы

На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 до 29 декабря в рабочие дни с 10.00 до 18.00 проводятся плановые подрывные работы.

06.12.2017 - 16:12 | В Глуске после капремонта открылся бассейн

В Глуске после капремонта открылся плавательный бассейн. В торжественной церемонии приняли участие руководство облисполкома, райисполкома, представители трудовых коллективов, общественности и молодежь, сообщил начальник управления образования облисполкома Владимир Рыжков.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения