Вверх

Вы здесь

Кемлівасць і вынаходлівасць дэманстравалі паштавікі Магілёўскай вобласці на спаборніцтвах па прафмайстэрстве

У абласным конкурсе прафмайстэрства сярод паштальёнаў і аператараў сувязі, які прайшоў у Магілёве, прымалі ўдзел найлепшыя з найлепшых у сваёй справе — пераможцы раённых конкурсаў. Сучасныя «печкіны» спрэс адны жанчыны. Мужчыны таксама ёсць у гэтай прафесіі, але іх адзінкі. Бабруйчанка Наталля Краўчанка, напрыклад, разносіць пошту ужо 9 гадоў. Абслугоўвае раён Заходні, дзе шмат моладзі. Аддзяленне №8, у якім яна працуе, таксама зусім яшчэ маладое, адкрылася толькі летась. І Наталлю, як вопытнага работніка, адразу ж перавялі на гэты стратэгічна важны ўчастак. На яе абслугоўванні 2 тысячы кватэр. І прыемна, што сярод іх жыхароў таксама ёсць падпісчыкі «Звязды».

А Надзея Дарашэнка з Клімавіч і наогул больш за 25 гадоў ходзіць «з тоўстай сумкай на рэмені». Яна добра памятае тыя часы, калі амаль кожная сям’я выпісвала адразу па некалькі газет і часопісаў.

Паштальён з Кіраўска Настасся Сакалоўская таксама вопытны работнік. Гэта было відаць ужо па тым, як яна паводзіла сябе падчас практычных спаборніцтваў. Некаторыя яе калегі так хваляваліся, што забываліся прыхапіць з умоўнага паштовага аддзялення некаторыя рэчы, якіх ім потым вельмі не хапала. А Настасся першым чынам упэўнена ўзяла каталог выданняў, каб падпісаць сваіх таксама ўмоўных кліентаў. Акрамя газет, паштовых апавяшчэнняў, яна прыхапіла аэразольны балончык і пацікавілася, ці ёсць свісток. Адразу відаць, баявы паштальён, ведае, што трэба для справы і для бяспекі.

Жыццёвыя сітуацыі накладвалі на «нарматыўку»

Здавалася б, што складанага ў працы паштальёна? Насі сабе перыёдыку і карэспандэнцыю, раз у месяц дастаўляй пенсію. Але на практыцы ўсё значна складаней.

Каб прадэманстраваць свае практычныя веды, паштальёны павінны былі абысці 5 умоўных пунктаў і паказаць, на што яны здольныя. «Калі б я была дома, усё зрабіла б так, як трэба, — казала адна з удзельніц. — У мяне ўсё выпрацавана да аўтаматызму. А тут нешта разгубілася».

Сапраўды, было праз што разгубіцца. Толькі тэарэтычных пытанняў у аператараў сувязі было 75, у паштальёнаў на 10 менш. Для супрацоўнікаў пошты такія іспыты робяцца раз на два гады. Сёлета спаборнічалі аператары і паштальёны, летась — начальнікі гарадскіх і вясковых аддзяленняў сувязі.

— Гэта дае магчымасць праверыць, хто найлепш валодае сваёй справай, — кажа намеснік начальніка аддзела эксплуатацыі і бяспекі паштовай сувязі Магілёўскага філіяла прадпрыемства «Белпошта» Алена Петрусевіч. — Мы бачым, наколькі прафесійна падрыхтаваны нашы работнікі, а яны, у сваю чаргу, зацікаўлены ў перамозе. За гэта ім выдаецца грашовая ўзнагарода.

За апошні час у працы паштавікоў адбылося шмат перамен. Укараняюцца новыя метады, пашыраецца пералік паслуг. Прычым паўплываць на перамены могуць і самі супрацоўнікі. Удзельнікам «прафесійных» спаборніцтваў выдаецца хатняе заданне, дзе кожны можа ўнесці нейкія свае прапановы для ўдасканалення сістэмы. «Магчыма, нешта з гэтага з часам увасобіцца ў жыццё, у тым ліку і на нашай пошце», — усміхаецца Алена Васільеўна.

Паштальёну трэба шмат чаго ведаць. Акрамя непасрэдных абавязкаў па дастаўцы газет, часопісаў, карэспандэнцый, пенсій, матэрыяльнай дапамогі, ён аказвае зусім не маленькі пералік паслуг па прыёме плацяжоў, грашовых пераводаў, заказных і простых лістоў. А яшчэ павінен займацца рэалізацыяй спажывецкіх тавараў, маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі.

Аператарам сувязі таксама на конкурсе было няпроста. Акцэнт пры складанні пытанняў для іх рабіўся непасрэдна на новыя паслугі. Ім трэба было на практыцы прадэманстраваць, як яны ажыццяўляюць прыём адпраўленняў лінейкі «Камфорт», паскоранай пошты «Дуэт плюс», пасылак або паштовых адпраўленняў накладнай платай з наступным залічэннем грашовых сродкаў на рахункі кліентаў.

— Нічога звышнатуральнага мы не прапаноўвалі, — кажа, між тым, Алена Петрусевіч. — У нас усе працоўныя месцы аўтаматызаваны, усталявана спецыяльная камп’ютарная сістэма, счытвальнікі банкаўскіх пластыкавых картак, у гарадскіх аддзяленнях стаяць плацежна-даведкавыя тэрміналы. Нашы аператары добра ведаюць, як усім гэтым карыстацца.

— Аператараў, наколькі вядома, рыхтуюць электратэхнічныя каледжы сувязі. А хто займаецца падрыхтоўкай паштальёнаў? Мяркуючы па тых пытаннях, якія ім прапаноўваліся, яны павінны шмат чаго ведаць. Нават разбірацца ў псіхалогіі, — пацікавіліся мы ў намесніка дырэктара Магілёўскага філіяла прадпрыемства «Белпошта» Галіны Марчанкі.

— Мы самі і займаемся. Прычым не толькі паштальёнаў, але і аператараў. Бо тых маладых спецыялістаў, якіх рыхтуюць каледжы, не хапае. На працягу 2 месяцаў мы вучым іх, а потым праводзім выпрабаванні на веданне прафесіі. Калі ўсё добра, ім прысвойваецца кваліфікацыя аператара сувязі 3-га класа і далейшае павышэнне кваліфікацыі ідзе непасрэдна на працоўным месцы.

А што датычыцца пытанняў да конкурсу, то мы іх прыдумвалі, зыходзячы з жыццёвага вопыту. Проста накладвалі канкрэтныя сітуацыі на «нарматыўку». Вядома, што жыццё — найлепшы настаўнік. Ніколі не прыдумаеш сітуацыю больш заблытаную, чым тая, якая можа адбыцца ў рэальнасці.

P.S.

Найлепшымі ў спаборніцтвах па прафмайстэрстве сярод паштальёнаў сталі Наталля Краўчанка з Бабруйска, Вольга Якімава і Жанна Камянчук з Магілёва, сярод аператараў — Алеся Пронцішава з Кіраўска, Алена Красная з Касцюковіч і Вікторыя Суворава з Бабруйска.

«Звязда»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «общество»:

11.12.2017 - 16:32 | Праздничный фейерверк увидят могилевчане в новогоднюю ночь

В новогоднюю ночь небо над Могилевом раскрасит праздничный фейерверк. Организовать это красочное событие взялась одна из компаний сотовой связи, сообщили в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи горисполкома.

11.12.2017 - 11:48 | За прошедшую неделю на дорогах Могилевской области погибли два человека

За прошедшую неделю (с 4 по 10 декабря) на дорогах Могилевской области зарегистрировано четыре дорожно-транспортных происшествия, в результате которых два человека погибли, пять получили травмы.

11.12.2017 - 09:44 | Выдвижение кандидатов в депутаты местных Советов началось в Беларуси

Выдвижение кандидатов в депутаты местных Советов 28-го созыва началось 10 декабря в Беларуси и продлится по 8 января 2018 года включительно.

09.12.2017 - 12:34 | Сергей Иванов к юбилею Могилевского городского Совета депутатов: 100 лет созидательного труда в интересах могилевчан

Могилевский городской Совет депутатов 8 декабря отметил 100-летие. О вековой истории Совета рассказал его председатель Сергей Иванов на торжественном собрании, посвященном юбилейной дате.  

08.12.2017 - 11:19 | В Могилеве открыта горячая линия по контролю за соблюдением температурного режима на рабочих местах

Месячник общественного контроля за соблюдением температурного режима на рабочих местах проводят профсоюзы. Об этом сообщили в Могилевском областном объединении профсоюзов.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения