Рус Бел Eng 中文

Хоцімскім калектывам “Горліца” і “БРИЗ” прысвоены званні “народны” і “узорны”

Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, разгледзеўшы хадайніцтва ўпраўлення культуры абластнога камітэта і заключэнні рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі, вырашыла: за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень, актыўную канцэртную дзейнасць прысвоіць званне “Народны аматарскі калектыў” вакальнаму трыо “Горліца” Хоцімскага раённага Цэнтра культуры.

За гэтымі сухімі афіцыйнымі словамі амаль пяцігадовы творчы шлях трох таленавітых дзяўчын.

Ініцыятарам стварэння калектыва была Любоў Грыневіч, на той час хормайстар РЦК, і яе пачын актыўна падтрымалі вакалісткі ўстановы Юлія Кавалёва і Юлія Пыткіна. У якасці назвы і сімвала свайго ансамбля дзяўчыны абралі горліцу — птушку міра, дабра і кахання. І песні, якія пачалі выконваць спявачкі, былі прысвечаны менавіта гэтай тэматыцы. Аснову рэпертуару трыо склалі народныя песні Беларусі, Украіны, Расіі ў сучаснай апрацоўцы, а таксама творы кампазітараў і паэтаў адзначаных краін.

З першых жа дзён свайго існавання ансамбль пачаў актыўна выступаць на канцэртных пляцоўках раёна і адразу прыйшоўся да спадобы мясцовым гледачам. У хуткім часе трыо стала вядома і за межамі Хоцімшчыны. Спявачкі прымалі ўдзел у шматлікіх фестывалях і конкурсах, сярод якіх можна адзначыць Міжнародны фестываль народнага мастацтва “Венок дружбы” у Бабруйску, Усебеларускі фестываль гумару “Аўцюкі”, Рэспубліканскае свята беларускага пісьменства ў Шклове — гэты спіс можна працягваць далей і далей. Ведаюць хоцімскіх дзяўчат па канцэртах і ў суседніх раёнах Расійскай Федэрацыі.

Удзельніцы трыо “Горліца”—гэта творчыя і самаадданыя людзі. Кожная паасобку — сапраўдная таленавітая спявачка, а разам яны складаюць непаўторны творчы саюз маладосці, прафесіяналізму і таленту.

У гэтым месцы можна зноў паставіць першы абзац артыкула з тым толькі адрозненнем, што дзіцячы тэатральны калектыў “БРИЗ” пры Хоцімскай дзіцячай школе мастацтваў па рашэнню ўсё той жа калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь атрымаў найменне “Узорны аматарскі калектыў”.

Тэатр з’явіўся у 2006 годзе, з моманту пачатка працоўнай дзейнасці ў дзіцячай школе мастацтваў маладога спецыяліста, выпускніцы Магілеўскага дзяржаўнага вучылішча культуры імя Н.К. Крупскай Ірыны Васільковай. З самых першых творчых крокаў, асноўным кірункам у працы было знаёмства вучняў з гісторыяй свайго краю, мястэчка. Педагогам была пастаўлена задача: праз прадметы быта, нацыянальнае адзенне, абрады, песні, казкі сваёй мясцовасці паказаць дзецям багатую палітру жыцця народа, яго мастацтва, даць адчуць ім, маленькім грамадзянам сваёй краіны, што яны з’яўляюцца неад’емнай часткай гэтай прыгожай зямлі.

Прафесійны ўзровень юных артыстаў заўседы высока адзначаўся як гледачамі, так і журы ўсялякіх смотраў, фестываляў ды конкурсаў, у якіх “БРИЗ” прымаў удзел. Так, напрыклад, з ІІІ і ІV абластных конкурсаў тэатральнага мастацтва рабяты вярталіся са спецыяльнымі дыпломамі “За развіццё формаў фальклорнага тэатра”, і нават занялі першае месца ў намінацыі ”Лепшыя выканаўцы малых груп дыкламатараў”.

Адметнай рысай у творчым працэсе калектыва з’яўляецца сапраўдная зацікаўленасць яго ўдзельнікаў да вытокаў, да роднай спадчыны. Выкарыстанне навучэнцамі адзення, атрыбутаў, прыстасаванняў, якія яшчэ захаваліся ў вёсках, у родных бабуль, рэчаў, якія маюць гістарычны кошт, у спалученні з песнямі, абрадамі, сцэнічнымі замалёўкамі, вершамі, якія гучаць на роднай мове, надае сочны каларыт, сваеасаблівасць, непаўторнасць творчай дзейнасці гэтага калектыва. Гледачы заўсёды ўдзячны за шчырасць і майстэрства, весялосць і яскравасць, за непасрэднае ўвасабленне вобразаў і характараў, за самааддачу маленькіх акцёраў. Нездарма назва гэтага тэатральнага калектыву ў перакладзе гучыць так: “Будем Радовать Искусством Зрителя”.

«Шлях Кастрычніка»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

23.05.2018 - 10:28 | Улицы Черикова «прирастают» необычными украшениями

Яблоки и груши размером больше арбуза, остановка под зонтиком – огромным, ярким и уютным, множество красочных деревянных скульптур… Небольшой Чериков всегда выгодно отличался необычным убранством, разнообразием малых архитектурных форм.

21.05.2018 - 15:22 | Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне

Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне, сообщили в Министерстве обороны.

21.05.2018 - 12:47 | Неосторожность при курении стоила жизни двум жителям Круглого и Осиповичского района

За прошедшие выходные дни в Могилевской области произошло 7 пожаров, на которых два человека погибли.

18.05.2018 - 10:52 | Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая

Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая. Об этом сообщили в райисполкоме.

Мероприятие будет состоять из двух частей.

16.05.2018 - 10:14 | Памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск откроется в Кричеве

В Кричеве 19 мая по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» планируется открыть памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск.