Рус Бел Eng 中文

Клічаўскія “Куры” і паломніцтва да Блакітнай крыніцы папоўняць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей

Яшчэ два аб’екты ад Магілёўшчыны могуць атрымаць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўвайсці ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

У канцы верасня адбудзецца рэспубліканская навукова-метадычная Рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Яна разгледзіць заяўкі на наданне статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны і прыме рашэнне аб уключэнні ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь новых аб’ектаў ад розных рэгіёнаў краіны. Будуць разгледжаны дзве заяўкі ад Магілёўскай вобласці.

Гэта дзіцячы калядны абрад “Куры” Клічаўскага раёна і традыцыя ўшанававання Блакітнай крыніцы (свята Макавей) у вёсцы Кліны Слаўгарадскага раёна.

У выпадку станоўчага рашэння камісіі ў нашай вобласці будзе налічвацца ўжо 11 аб’ектаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны. Гэта традыцыйныя рамесныя тэхналогіі, абрады, фальклор. Дарэчы, па колькасці такіх аб’ектаў, уключаных у спіс, наша вобласць на сённяшні дзень апярэджвае іншыя рэгіёны рэспублікі.

Паломніцтва да Блакітнай крыніцы дасюль застаецца актуальным, бытуе ў актыўнай форме і з’яўляецца самым масавым на Магілёўшчыне. Традыцыя ўшанавання гэтай крыніцы звязана са святам Мядовы Спас, які называюць у народзе Макаўе ці Макавей. Рытуальныя дзеянні вяскоўцы захавалі і перадаюць сваім дзецям і ўнукам у тым выглядзе, у якім перанялі ад сваіх продкаў.

Штогод 14 жніўня ля Блакітнай крыніцы збіраюцца шматлікія паломнікі, каб прыняць удзел у святкаванні. Сярод іх – практычна ўсе жыхары в. Кліны, навакольных вёсак, Слаўгарада, суседніх раёнаў і нават прымежных тэрыторый Расіі і Украіны. Паломнікі ідуць Хросным ходам да крыніцы, слухаюць святочны вадасвятны малебен, запальваюць свечы, а пасля акунаюцца ў гаючую ваду, набіраюць яе з сабой. У гэты дзень на Блакітнай крыніцы святары таксама праводзяць абрад хрышчэння дзяцей.

А яшчэ многія людзі наведваюць асвечаныя камяні, што размяшчаюцца паблізу, на невялікай палянцы. Лічыцца, што калі дакрануцца да тых валуноў і папрасіць поспеху, здароўя і дабрабыту сабе і родным – жаданае абавязкова здзейсніцца.

У Клічаўскім раёне дагэтуль актыўна праводзіцца традыцыйны абрад “Куры”. Ён звязаны з так званымі “Святкамі” – зімовымі святамі ад Раства Хрыстова да Вадохрышча. Абрад цікавы тым, што ў ім удзельнічаюць толькі дзеці ад 6 да 14 год, і гэта адзіны дзіцячы калядны абрад, які захаваўся на Беларусі.

Абрадавыя дзеянні дзеці перанялі ад сваіх бабуль, мам, старэйшых братоў і сясцёр. Калядоўшчыкі выкарыстоўваюць традыцыйныя прадметы: касцюмы, калядную зорку, свячу, што гарыць у каляднай зорцы побач з абразом Божай Маці. Штогод 13 студзеня яны ўпрыгожваюць калядную зорку, апранаюць традыцыйнае каляднае адзенне і ідуць з песнямі па вуліцах вёсак Дзмітраўка, Віркаў і Нясета. Падыходзячы да хаты, спяваюць адмыловую песню “Куры”, а затым гаспадары частуюць калядоўшчыкаў блінамі і цукеркамі. Цікава, што пры гэтым дзеці-“куры” ніколі не заходзяць у хату. Адметна, што юныя калядоўшчыкі не водзяць казу, мядведзя, бусла і іншых рытуальных жывёл, якія звычайна ўдзельнічаюць у традыцыйным калядным абрадзе беларусаў.

Вольга Семчанка, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

13.07.2018 - 11:52 | Могилевский областной театр кукол закрывает сезон

Могилевский областной театр кукол закрывает сорок первый сезон. Последние спектакли пройдут 14 июля, сообщили корреспонденту сайта в учреждении культуры.

12.07.2018 - 08:55 | Православные отмечают День памяти святых апостолов Петра и Павла

Православные верующие сегодня отмечают День памяти святых Первоверховных апостолов Петра и Павла.

11.07.2018 - 10:26 | Документальные фильмы о выдающихся личностях Беларуси покажут в Могилеве

Кинопоказы документальных фильмов «Неизвестное об известных белорусах», посвященные Году малой родины, покажут с 12 по 23 июля в малом зале кинотеатра «Родина» Могилева.

09.07.2018 - 14:44 | «Рыцарский фест-2018» в Мстиславле. Программа праздника и стоимость билетов

ПРОГРАММА 

мероприятий праздника средневековой культуры «Рыцарский фест-2018» в Мстиславле

08.07.2018 - 17:23 | Сорочинская ярмарка развернулась на празднике «Купалье»

Более 300 артистов и народных мастеров из Украины принимают участие в празднике «Купалье» («Александрия собирает друзей»). Второй день масштабного творческого проекта посвящен Дням культуры Украины в Беларуси.