Рус Бел Eng 中文

Клічаўскі раён робіць стаўку на турызм і земляробства

Клічаўскі раён больш за ўсё асацыюецца з лясамі, якія займаюць 60% яго плошчы. Тут распрацоўваецца ўнікальны экалагічны фестываль, які стартуе сёлета. А яшчэ гэты край адметны тым, што тут першымі сталі ўкараняць сучасны спосаб дакладнага земляробства, які з дапамогай ІT-тэхналогій дазваляе выраўноўваць глебавую ўрадлівасць поля. У свой час пры наведванні Прэзідэнтам раёна метад быў прадэманстраваны яму ў дзеянні і атрымаў адабрэнне. Пра тое, як у раёне вырашаюцца звязаныя з гэтымі кірункамі пытанні, наша размова са старшынёй Клічаўскага райвыканкама Францішкам Вашчылам.

- Летась на развіццё дакладнага земляробства Магілёўскай вобласці з інавацыйнага фонду было выдаткавана каля 10 мільярдаў рублёў. Але тры гады таму плюсы «касмічных» тэхналогій першымі ацанілі аграрыі Клічаўскага раёна ў гаспадарцы «Добраахвотнік». Можаце падзяліцца вынікамі?

- Вынікі ёсць, эканомія адбываецца ў асноўным за кошт мінеральных угнаенняў. Справа добрая, яе трэба развіваць, бо нашы землі вельмі стракатыя па ўрадлівасці. Наогул дакладнае земляробства можна прасоўваць па двух напрамках. Першы дае магчымасць атрымаць максімальную аддачу ад зямлі ўжо сёння. Іншымі словамі, уносіш пэўную колькасць угнаенняў, высяваеш дакладны аб'ём насення і збіраеш ураджай. Але, вырашаючы задачу сёння, мы пакідаем усю гэтую «стракатасць» земляў нашчадкам. А гэта не зусім рацыянальна. Калі мы засявалі першае поле, атрымалася, што зусім не трэба было ўносіць прадугледжаных па разліках калійных ўгнаенняў. Іх дастаткова ў глебе. Таму я прыхільнік іншага напрамку дакладнага земляробства — выраўноўваць урадлівасць глебы з дапамогай дакладнага ўнясення арганічных і мінеральных угнаенняў, вапнавых матэрыялаў і гэтак далей. Гэта будзе планамерная праца на перспектыву. Калі поле выраўнавана па ўрадлівасці, з ім прасцей працаваць і рабіць разлік.

- Што робіцца ў раёне для падрыхтоўкі будучых кадраў для сельскай гаспадаркі?

- Летась на базе раёна прайшоў выязны семінар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у якім прыняў удзел рэзерв кадраў першых намеснікаў старшынь райвыканкамаў, начальнікаў упраўленняў сельскай гаспадаркі і вытворчасці харчавання. Адным з пытанняў стала падрыхтоўка кадраў для сельскагаспадарчай галіны і сучасныя тэхналогіі. Удзельнікі семінара наведалі наш прафесійны аграрна-тэхнічны каледж, які з'яўляецца адной з самых сучасных сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю ў краіне. Яны азнаёміліся з матэрыяльнай базай, сістэмай падрыхтоўкі кадраў для сельскагаспадарчых прафесій. На базе саўгаса «Добраахвотнік» была адпрацавана практычная частка семінара. Была магчымасць наведаць МТК, сховішча агародніны, машынны двор, ферму, якая будуецца гаспадарчым спосабам. Акрамя гэтага, мы паказалі наш музей і Сялянскую сядзібу — яшчэ адзін музей пад адкрытым небам. Там можна пабачыць, як працуе млын, як паліць па-чорнаму ў лазні, пакаштаваць печаных бліноў. Гэта таксама дапамагае стварыць пазітыўнае ўражанне ад працы на зямлі.

- Як плануеце ў далейшым развіваць свае тэрыторыі?

- Агульная плошча земляў у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна складае сёння каля 52 тысяч гектараў, з іх сельскагаспадарчых — крыху менш за 43 тысячы. Бал урадлівасці глеб — 27,2; ворных (а гэта 28,6 тысячы га) — 29,9.

Але лясы таксама наша багацце, яны займаюць 60% тэрыторыі. У нас знаходзіцца частка вялікага гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Астравы Дулебы». У гэтым унікальным месцы налічваецца каля 130 відаў раслін і 35 відаў жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу. Плануем сёлета распрацаваць для наведвальнікаў пазнавальныя маршруты для вывучэння фаўны і флоры.

Нашы лясы таксама вядомы гераічным ваенным мінулым. Існуе турыстычны маршрут пад назвай «У партызанскую зону», які прадугледжвае наведванне музея, гістарычную экскурсію па горадзе і месцах баёў часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падарожжа да мемарыяльнага комплексу партызанскай славы «Усакіна». На базе Усакінскай школы збіраемся адкрыць турыстычны візіт-цэнтр. Плануем задзейнічаць гасцініцу лясніцтва Усакіна. Добраўпарадкоўваем крынічку ў вёсцы Альхоўка. У рамках усяго гэтага збіраемся сёлета ўпершыню правесці экалагічны фестываль на астравах Дулебы. Спадзяёмся, што ён стане яркай адметнасцю нашага раёна.

«Звязда»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

26.04.2018 - 10:25 | Дмитрий Янков: консолидация общества - залог поступательного движения вперед во всех сферах

Консолидировать общество и все отрасли экономики, чтобы добиться поступательного и положительного движения вперед - один из основных посылов Послания Президента белорусскому народу и Национальному собранию.

28.03.2018 - 08:24 | Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций – Михаил Мясникович

Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций. Такое мнение высказал по итогам совещания членов Президиума Совета Республики, которое прошло в ОАО «Моготекс», председатель Совета Республики Михаил Мясникович.

21.03.2018 - 23:34 | Театральный форум «М@rt. контакт» стал символом творческого поиска - Василий Черник

Международный молодежный театральный форум «М@rt. контакт» стал символом настоящего творческого поиска и смелого художественного эксперимента. Об этом заявил сегодня на торжественном открытии мероприятия начальник главного управления культуры и аналитической работы Министерства культуры Беларуси Василий Черник.

05.03.2018 - 08:40 | Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности – Виктор Некрашевич

Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности, создании новых и модернизации действующих производств. Такое мнение высказал заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич, комментируя отчет правительства, Национального банка, облисполкомов и Минского горисполкома об итогах работы экономики за 2017 год и задачах по обеспечению устойчивого экономического роста.

23.02.2018 - 08:56 | Динара Алимбекова: мы готовились к этой эстафете и доказали, что лучшие

Спортсменка из Могилевской области Динара Алимбекова поделилась впечатлениями от выступления в эстафете, которая стала золотой для отечественных биатлонисток.