Вверх

Вы здесь

Клімавіцкая «кунсткамера»

Карэспандэнт газеты наведала музей, які лічыцца адным з самых вялікіх у Беларусі па колькасці сабраных тут анатамічных экспанатаў.

Клімавіцкі аграрны каледж адзіны ў нашай краіне з 8 падобных яму ўстаноў мае такі музей. Адзін час хадзілі чуткі, што тут захоўваюцца так званыя ахвяры наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Бо калекцыя збіралася якраз пасля сумнай даты. Але супрацоўнікі ўстановы не бяруць на сябе адказнасці пацвярджаць гэта. Бо двухгаловыя цяляты - гэта яшчэ не факт непасрэднага ўздзеяння радыяцыі. Для таго, каб гэта даказаць, неабходны больш дасканалыя даследаванні. А тут пераследавалі зусім іншыя мэты. Стваралі сваім навучэнцам умовы для лепшага вывучэння іх профільных прадметаў.

Амаль што парк юрскага перыяду

Тэарэтычна ў каледжа 2 музеі. Пачынаем агляд з найбольш бяскрыўдных экспанатаў - шкілетаў і чучалаў жывёл і птушак. Калекцыя насамрэч уражвае. Навучэнцамі аддзялення ветэрынарнай медыцыны і іх выкладчыкамі за крышачку болей чым два дзесяцігоддзі сабрана звыш паўтары тысячы экспанатаў.

- У нас няма ніводнага муляжа, усё выключна натуральнае, - уводзіць у курс справы Любоў Пусянкова, загадчыца лабараторыі анатоміі і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл. - Матэрыял узяты ад забойных жывёл. Па нашай просьбе косці не ламалі, аддавалі шкілеты цалкам. Мы самі праводзілі апрацоўку, выварванне, абястлушчванне. Нават навучыліся рыхтаваць шкілеты на натуральных звязках. Вельмі працаёмкі і марудны працэс. Мышцавая сістэма рыхтуецца як мінімум паўтара-два гады. Анатомія - гэта такая дысцыпліна, якую на пальцах не пакажаш, Сказаць, дзе сэрца размешчана, - гэта адно, а ўбачыць - іншае.

Спецыялісты хутка адрозніваюць, якую жывёлу прадстаўляе той ці іншы шкілет. А вось такому дылетанту, як я, яны спачатку нагадвалі дыназаўраў. Тое, што я прыняла за невялічкага яшчара, калісьці было свіннёй вагой 500 кілаграмаў.

Абаронцы жывёл могуць заставацца спакойнымі. Каледж не мае дачынення ні да адной смерці братоў нашых меншых. Усе яны паміралі сваёй смерцю. Тут ім, наадварот, далі другое жыццё.

- Страусяня нам перадалі са страусавага ранча. Там нашы выпускнікі працуюць, - тлумачыць выкладчыца. - А вось гэтую вавёрку, якая скокнула няўдала, ударылася аб машыну і загінула, прывезлі навучэнцы. Мы яе прэпарыравалі і зрабілі чучала. Зайчыха ў нашым гаі зімой трапіла ў пастку і загінула.

Двухгаловыя цяляты, парася-слон і «анарэксічная» курыца

«Музей паталагічнай анатоміі і фізіялогіі, створаны ў 1987 годзе, - адчыняе дзверы ў пакой з анамальнымі экспанатамі мой наступны экскурсавод Людміла Шараева, выкладчык па вучэбнай дысцыпліне «паталагічная фізіялогія і анатомія жывёл». - Зараз тут захоўваецца каля 500 экспанатаў».

Першае, што кідаецца ў вочы, - гэта шкляныя шафы і палічкі са слоікамі розных памераў. Тут сабрана ўся паталогія ўнутраных органаў хворых жывёл: ад запалення да дыстрафіі з атрафіяй. Вось, напрыклад, прыкметы лейкозу, калі ўнутраныя органы павялічаны ў 10-40 разоў. Уяўляеце сэрца ў 40 разоў большае за звычайнае? А вось лейкозная нырка гіганцкіх памераў. Такія жывёлы доўга не жывуць. Нават іх органы ўяўляюць небяспеку. З імі трэба працаваць вельмі асцярожна.

А на з’едзеную эхінакокамі печань наогул страшна глядзець - уся ў дзірках. Дарэчы, эхінакокі бываюць памерамі ад гарошыны да галавы нованароджанага дзіцяці. А гэта ўжо лічынкі падскурнага авадня. «Яны выспяваюць уздоўж хрыбетніка, псуюць скуру жывёл, ад гэтага гаспадарка страчвае грошы, - удакладняе выкладчыца і дэманструе яшчэ адзін экспанат, ад якога пачынае нудзіць: - Гэта фасцыёлы, яны выклікаюць пашкоджанні печані. Калі па іх праводзіш адваротным бокам нажа, яны варушацца. Іх яшчэ ў народзе называюць мятлушкамі. Фасцыёлы паразітуюць усюды - у мышцах, кішэчніку».

І тут на мае вочы трапляе цяля з дзвюма галовамі і трыма канечнасцямі. У якой гаспадарцы яно нарадзілася, тут не могуць сказаць. Даўно гэта было. «Калі мы рыхтуем прэпараты, мэты захаваць гісторыю з’яўлення канкрэтнай жывёлы няма, - кажа Людміла Ігараўна. - Яны нам патрэбны не дзеля таго, каб кагосьці палохаць жахлівымі расказамі, а паказаць, што такія выпадкі таксама сустракаюцца ў нашым жыцці. З дапамогай гэтага матэрыялу мы на лабараторна-практычных занятках адпрацоўваем навыкі, ставім дыягназ. Што датычыцца цяляці, то яно нарадзілася неданошаным і памерла».

Наогул, слоікаў, дзе закансерваваны органы з рознай паталогіяй, шмат. Гэта зародкі ў розных стадыях развіцця, выкідышы, мёртванароджаныя. Тут можна ўбачыць парася са слановымі канечнасцямі, яшчэ адно з мазгавой грыжай, ад чаго яно ўсё ссохлася. Здараюцца анамаліі і сярод птушак. У чарговым слоіку падобная да птушаняці птэрадактыля знясіленая курыца. Уся свеціцца наскрозь - скура ды косці.

Калекцыя, між тым, папаўняецца. Пры кожнай лабараторыі працуе гурток тэхнічнай творчасці. Навучэнцы спрабуюць рабіць экспанаты. Самі прывозяць цікавы матэрыял з практыкі.

Некалькі гадоў таму ў Клімавічах быў зафіксаваны небывалы выпадак. У рацэ Лабжанка мясцовыя рыбакі вылавілі 2 піранні. Экспанаты, вядомая справа, трапілі ў каледж. «Рыбамі мы не займаемся, - удакладняе Людміла Ігараўна. - Але цікава паглядзець на іх. Мы мяркуем, што яны тут не жывуць, нехта іх выпусціў. На ўсю вобласць адзіны такі экспанат».

Супрацоўнікі каледжа ганарацца сваім музеем. І ёсць за што. У адрозненне ад іншых адукацыйных устаноў, дзе на набыццё экспанатаў трацяць немалыя грошы, тут іх ствараюць сваімі рукамі. І лічацца прафесіяналамі ў гэтай сферы. «Ілюструем вучэбны працэс, рыхтуем дапаможнікі, - кажа Людміла Шараева. - Робім гэта на грамадскіх пачатках і выключна для сябе».

Музей каледжа вядомы далёка па-за межамі райцэнтра. Ён нават уключаны ў мясцовы турыстычны маршрут. Неяк прыязджалі турысты з Бранска, здзівіліся, што ўсё на такім узроўні. Сустракаліся і спецыялісты, якія гадамі працуюць у гаспадарках, а паталогіі ўбачылі ўпершыню. Тутэйшыя выкладчыкі не разумеюць, як можна пры гэтай спецыяльнасці не ведаць такія важныя рэчы. Без іх амаль немагчыма правесці дыферэнцыяльную дыягностыку. Будучым ветэрынарам і заатэхнікам абавязкова трэба наведацца ў каледж. Бо ніякія тэарэтычныя веды не заменяць нагляднага матэрыялу.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения