Вверх

Вы здесь

Кніга памяці

Для яе хо­цім­скі свя­тар са­браў 11 ты­сяч ім­ёнаў за­гі­ну­лых во­і­наў

Пе­рад ва­чы­ма фа­лі­янт, які па вок­лад­цы на­гад­вае Еван­гел­ле. «Ка­лісь­ці ў са­вец­кі час я ку­піў кніж­ку вя­лі­кіх па­ме­раў, а за­раз пры­ста­са­ваў яе для доб­рай спра­вы, — ка­жа ар­хі­манд­рыт Кі­рыл, на­ста­я­цель хо­цім­ска­га Свя­та-Тро­іц­ка­га са­бо­ра. — Па­кла­па­ціў­ся аб тым, каб яна і звон­ку ме­ла год­ны вы­гляд. Во­і­ны — гэ­та ж Бо­жыя лю­дзі: свае жыц­ці ад­да­лі за ін­шых. І аб гэ­тым заў­сё­ды трэ­ба па­мя­таць».

Не пра но­гі ду­мае, а пра тых, за ка­го мо­ліц­ца

Кож­ную дру­гую пят­ні­цу ар­хі­манд­рыт Кі­рыл ста­но­віц­ца ка­ля ана­лоя, мо­ліц­ца за ду­шы за­бі­тых і чы­тае ўсе 11 ты­сяч ім­ёнаў, не пра­пус­ка­ю­чы ні­вод­на­га. Да­рэ­чы, у са­ма­роб­най кні­зе 140 ста­ро­нак. Тыя, хто да­па­ма­га­юць свя­та­ру ў хра­ме, пры­зна­юц­ца, што на­ват са­мыя ма­ла­дыя з іх не вы­трым­лі­ва­юць да кан­ца пра­вес­ці служ­бу на на­гах. А ён у свае амаль 90 га­доў на­ват і дум­кі та­кой не да­пус­кае. Ка­жа, што пад­час ма­літ­вы не пра но­гі ду­мае, а пра тых, за ка­го мо­ліц­ца.

Ар­хі­манд­рыт Кі­рыл — вя­до­мы ў Хо­цім­ску і да­лё­ка за яго ме­жа­мі па­дзвіж­нік. У са­вец­кі час ён шмат па­цяр­пеў ад ула­ды за сваё ад­да­нае слу­жэн­не Бо­гу. А ка­лі ў 90‑я га­ды на­ро­ду, на­рэш­це, вяр­ну­лі хра­мы, узяў за мэ­ту зра­біць са зня­ве­ча­най хо­цім­скай царк­вы са­праўд­ную жам­чу­жы­ну. Кож­ную ка­пей­ку ўклад­ваў у ра­монт, на­ват збі­раў мі­лас­ці­ну ў Маск­ве. На скры­ні, з якой ён ста­яў на вак­за­лах, так і па­зна­чыў: на ад­наў­лен­не хра­ма, па­бу­да­ва­на­га ў го­нар ад­ме­ны пры­гон­на­га пра­ва ў 1861 го­дзе. Аса­біс­тае жыц­цё не скла­ла­ся, але цяж­ка пад­лі­чыць усіх тых юна­коў і дзяў­чат, якім ён стаў са­мым бліз­кім ча­ла­ве­кам у жыц­ці, ду­хоў­ным баць­кам. Для ма­лень­кіх жы­ха­роў ра­ён­на­га цэнт­ра ад­крыў ня­дзель­ную шко­лу, па­кла­па­ціў­ся пра тое, каб яны не су­ма­ва­лі ў воль­ны час, пры­хо­дзі­лі па­ка­тац­ца на ро­лі­ках, па­гар­таць кні­гі, зай­мац­ца дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ной твор­час­цю. У яго вя­лі­кай ду­шы ёсць мес­ца і для бра­тоў на­шых мен­шых. Столь­кі бяз­до­мных ка­тоў, коль­кі жы­ве за­раз у яго до­ме, на­пэў­на, ня­ма ні ў ка­го. На­ват у та­кім ста­лым уз­рос­це ён не да­зва­ляе са­бе ся­дзець склаў­шы ру­кі: га­туе ежу для бу­даў­ні­коў, якія ад­наў­ля­юць храм, вы­рошч­вае ра­са­ду для бу­ду­чых квет­ні­каў і га­дзі­на­мі мо­ліц­ца ў хра­ме за жы­вых і па­мер­лых.

Каб ад­на­віць ім­ёны за­гі­ну­лых во­і­наў, ён пра­вёў са­праўд­ную по­шу­ка­вую ра­бо­ту. Узяў звест­кі з ва­ен­ка­ма­та, па­бы­ваў ва ўсіх сель­са­ве­тах, па­гу­та­рыў з жы­ха­ра­мі. У вы­ні­ку са­браў ты­ся­чы ім­ёнаў. Сю­ды тра­пі­лі не толь­кі тыя, хто за­гі­нуў пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, але і за­бі­тыя ў га­ра­чых кроп­ках роз­ных кра­ін. Не за­быў­ся і на тых, хто па­мёр ад рэ­прэ­сій у са­вец­кіх тур­мах. Праў­да, проз­ві­шчы ўсіх за­ка­та­ва­ных яшчэ не са­бра­ныя. Але ён пла­нуе зра­біць і гэ­тую спра­ву. Свя­та­ру да­па­ма­гае мяс­цо­вы на­стаў­нік гіс­то­рыі Пётр Лю­сі­каў.

«Ка­лісь­ці бла­слаў­ляў на служ­бу, а по­тым ад­пя­ваць прый­шло­ся»

На сва­ім жыц­цё­вым шля­ху ба­цюш­ка шмат роз­на­га го­ра па­ба­чыў. Ка­лі па­ча­ла­ся вай­на, яму бы­ло ўся­го 16 га­доў, жыў ён з баць­ка­мі не­да­лё­ка ад Брэс­та.

— Бы­ло вель­мі страш­на, — ус­па­мі­нае ён. — Усе ка­за­лі, што вай­ны не бу­дзе, а між тым бу­да­ва­лі вя­лі­кі аэ­ра­дром не­да­лё­ка ад мя­жы. Бы­ло за­дзей­ні­ча­нае мяс­цо­вае на­сель­ніц­тва, пра­ца­ва­ла шмат зня­во­ле­ных, з лі­ку тых, хто быў асу­джа­ны за спаз­нен­не на пра­цу на 5 хві­лін, ін­шыя дроб­ныя пра­він­нас­ці.

Вай­на па­ча­ла­ся ў ня­дзе­лю, ка­лі царк­ва ад­зна­ча­ла свя­та Усіх Свя­тых у зям­лі ра­сій­скай пра­сі­я­лых. Ста­я­ла со­неч­нае на­двор’е, му­жы­кі па­еха­лі на кір­маш і рап­там вяр­ну­лі­ся. Вай­на, ка­жуць. У абед нем­цы ўжо рас­хадж­ва­лі па Брэс­це, гер­ге­та­лі, што праз 2 дні бу­дуць у Маск­ве. Вы­гля­да­лі, у па­раў­на­нні з са­вец­кі­мі сал­да­та­мі, сы­ты­мі і да­гле­джа­ны­мі — но­вае аб­мун­дзі­ра­ван­не, шы­коў­ныя бо­ты. А які ба­га­ты абоз з імі пры­ехаў! Ко­ні — бэ­за­ва­га ко­ле­ру, зда­ра­вен­ныя, з ма­лень­кі­мі хвас­та­мі. А ў ва­зах бы­ло ўсё, што ду­шы па­трэб­на.

У па­мя­ці ай­ца Кі­ры­ла за­ста­лі­ся ўсе тыя ва­ен­ныя жа­хі, ка­лі ў яго на ва­чах гі­ну­лі ні ў чым не па­він­ныя лю­дзі. Коль­кі сал­дат па­ляг­ло, страш­на па­ду­маць. У го­нар 50‑год­дзя вы­зва­лен­ня Хо­цім­ска ён па­бу­да­ваў по­бач са ста­ра­даў­нім хра­мам не­вя­ліч­кую Свя­та-Пра­аб­ра­жэн­скую кап­лі­цу, дзе кож­ную пят­ні­цу і слу­жыць па­ні­хі­ды па за­гі­ну­лых во­і­нах.

— У асоб­ныя дні па­мя­ці — 11 ве­рас­ня, 9 мая — мы мо­лім­ся агуль­на за ўсіх сал­дат, а па пят­ні­цах толь­кі за на­шых, хо­цім­скіх. Ка­лі чую ад мяс­цо­вых пры­ха­джан, што нех­та не вяр­нуў­ся з ар­міі, ад­ра­зу ж уно­шу імя ў спіс. Мя­не не ці­ка­віць, як ча­ла­век за­гі­нуў: ад ва­ро­жай ку­лі ці ў вы­ні­ку ня­шчас­на­га вы­пад­ку. Узяць та­го ж Ва­ло­дзю Мас­ка­лё­ва, яко­га ў са­вец­кі час за­бра­лі на служ­бу. Доб­ры быў хло­пец. За­ста­ва­ла­ся зу­сім ма­ла ча­су да яго дэ­ма­бі­лі­за­цыі, але ён так і не вяр­нуў­ся. Ня­шчас­ны вы­па­дак — і ча­ла­ве­ка ня­ма. Ці, на­прык­лад, Ігар, сын яшчэ ад­ной на­шай пры­ха­джан­кі. У ар­міі неш­та са ста­ра­слу­жа­чы­мі не па­ла­дзі­лі — і хло­пец за­гі­нуў. Я яго ка­лісь­ці хрыс­ціў, бла­га­слаў­ляў на служ­бу, а по­тым вось прый­шло­ся ад­пя­ваць.

Не апош­няя спра­ва…

Гар­та­ем ра­зам ста­рон­кі Кні­гі па­мя­ці. Усё тут сіс­тэ­ма­ты­за­ва­на: ад­ра­зу бач­на, ка­лі ча­ла­век за­гі­нуў, ад­куль ён ро­дам. «Я так і чы­таю, спа­чат­ку наз­ву вёс­кі, а по­тым ім­ёны ў род­ным скло­не — вёс­ка Га­лу­боў­ка: Яў­хі­мія, Сер­гія, Мі­ха­і­ла, Ан­то­нія, Анд­рэя і гэ­так да­лей, — удак­лад­няе свя­тар. — Вось ім­ёны тых, ка­го за­ка­та­ва­лі гес­та­паў­цы ў Хо­цім­скай баль­ні­цы. А гэ­та во­і­ны, што за­гі­ну­лі не ў на­шым ра­ё­не. Да­лей ідуць тыя, хто па­ха­ва­ны ў брац­кіх ма­гі­лах рай­цэнт­ра. Ім­ёны во­і­наў, за­бі­тых у Аф­га­ні­ста­не, тых, хто па­мёр ад ран пас­ля служ­бы…

У пла­нах ай­ца Кі­ры­ла зра­біць яшчэ ад­ну Кні­гу па­мя­ці, ку­ды ўвой­дуць ім­ёны лю­дзей, якія па­цяр­пе­лі пры рас­ку­лач­ван­ні. Як гэ­та ад­бы­ва­ла­ся, ён доб­ра па­мя­тае. І коль­кі ся­род іх бы­ло па-са­праўд­на­му пра­ца­ві­тых лю­дзей, ве­дае так­са­ма.

І гэ­та не апош­няя доб­рая спра­ва, якую хо­цім­скі ба­цюш­ка збі­ра­ец­ца ажыц­ця­віць. Трэ­ба яшчэ вя­лі­кі храм да­вес­ці да дас­ка­на­лас­ці. Бу­даў­ні­чы­мі ра­бо­та­мі ён кі­руе аса­біс­та. За­пра­шае па­гля­дзець, што ён пры­вёз з апош­няй па­езд­кі ў Ра­сію. Ся­род бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў — шмат пры­го­жых аб­ра­зоў, цар­коў­на­га ўбран­ня. Уба­ча­нае і са­праў­ды ўраж­вае. Ба­га­ро­дзі­ца гля­дзіць з вя­лі­ка­га па­лат­на ні­бы жы­вая. «Гэ­та Зна­мен­не Бо­жай Ма­ці На­ўга­род­скай», — тлу­ма­чыць ба­цюш­ка.

— А не цяж­ка вам у та­кім ста­лым уз­рос­це ез­дзіць у Маск­ву? — не пе­ра­стаю здзіў­ляц­ца энер­гіі ай­ца Кі­ры­ла.

— Ча­го цяж­ка? Па-пер­шае, гэ­та не­да­лё­ка — кры­ху больш чым 400 кі­ла­мет­раў. У нас пра­мы шлях праз Ка­лу­гу. Ве­ча­рам вы­яз­джа­ем, а ра­ні­цай ужо ў Саф­ры­но (гэ­та не­да­лё­ка ад Маск­вы).

А яшчэ ба­цюш­ка пад­бі­рае для сва­ёй зва­ні­цы асаб­лі­выя зва­ны. Шка­дуе, што пад­час рэ­ва­лю­цыі іх шмат раз­бі­лі. За­раз, уз­ды­хае ён, ужо не тое ліц­цё. І ра­ду­ец­ца, што ў яго атры­ма­ла­ся на­быць не­каль­кі да­рэ­ва­лю­цый­ных эк­зэмп­ля­раў. Бы­лі і ня­ўда­лыя па­куп­кі. Ста­ры звон, які на­бы­лі для царк­вы ў Кузь­мі­чах, так і не за­зва­ніў, ака­заў­ся раз­бі­ты. За­раз ён ста­іць у хра­ме як рэ­лік­вія. А са­мы вя­лі­кі 75‑пу­до­вы звон Свя­та-Тро­іц­ка­га са­бо­ра быў ад­лі­ты ў Мін­ску да 60‑год­дзя вы­зва­лен­ня Хо­цім­ска ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Каб яго на­быць, свя­тар звяр­нуў­ся па да­па­мо­гу да кі­раў­ні­коў роз­ных ар­га­ні­за­цый. У сва­іх ліс­тах ён так і па­зна­чыў, што гэ­тым яны ўня­суць сваю леп­ту ва ўве­ка­ве­чан­не вы­зва­лі­це­ляў. Бо ме­на­ві­та з Хо­цім­ска­га ра­ё­на па­ча­ло­ся пе­ра­мож­нае вы­зва­лен­не Бе­ла­ру­сі.

Ня­ма ў ай­ца Кі­ры­ла ні вы­хад­ных, ні ад­па­чын­ку — пра­цуе і пра­цуе. Але ён не з тых, хто пры­вык скар­дзіц­ца. «Бог па­сы­лае нам і іс­пы­ты, і бла­га­даць, — ка­жа ён. — Трэ­ба за ўсё быць яму ўдзяч­ным».

"Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения