Конкурс-свята беларускай кухні “Смачна есці! Мякка сесці!” прайшло ў сталовай Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжа. Пра гэта паведамілі ва установе адукацыі.

Студэнты прадставілі тэматычныя сталы з прыцягальнымі назвамі: “Стравы з агародніны”, “Стравы з мукі”, “Стравы з бульбы”, “Бліны”, “Крупяныя і малочныя стравы”. Кожная каманда павінна была прыгатаваць пэўную колькасць страў (мінімум пяць), засервіраваць стол, аформіць меню і падрыхтаваць прэзентацыю свайго тэматычнага стала. Пры выстаўленні балаў журы ўлічвала артыстызм, арыгінальнасць, творчы падыход пры прэзентацыі.

Якія стравы спажывалі нашы продкі? У якіх абрадах выкарыстоўвалі іх беларусы? Як гатавалі? Пра ўсё гэта і многае іншае можна было даведацца ў час свята. Таксама тут гучалі ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў пра стравы беларускай кухні, загадкі, прыказкі і прымаўкі, песні. Удзельнікі і госці прымалі ўдзел у конкурсах: “Смачна есці!”, “Пряцягні прыказку”, “Гаспадары і гаспадынькі”, “Лявоніха” з бульбай”. Гаворка пра стравы беларускай кухні не абмежавалася толькі словамі, давялося прысутным і пакаштаваць шмат чаго з накрытых сталоў.

У рамках мерапрыемства была падрыхтавана выстава літаратуры пра харчаванне беларусаў, а таксама выстава посуду і прадметаў інтэр’еру беларускіх гаспадароў мінулых часоў.




При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
17.08.2020 - 11:07
09.08.2020 - 12:32
Свой день рождения могилевчанка Вероника Сардыко решила начать с посещения избирательного участка