Рус Бел Eng 中文

Конкурс “Зяленыя святкі” правядуць у Чавускім раёне падчас народнага свята Троіца

19 чэрвеня ва ўрочышчы Байкова Чавускага раёна адбудзецца чацвертае міжрэгіянальнае свята-конкурс “Зялёныя святкі”. Пра гэтае карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілеўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.

Па словах суразмоўцаў, падчас яго лепшыя фальклорныя калектывы Магілеўскай вобласці будуць дэманстраваць свае творчыя праграмы, што ўключаюць траецкія песні, карагоды, традыцыйныя гульні і абрад “Кумленне”. Таксама на працягу ўсяго мерапрыемства будуць працаваць майстры і рамеснікі Магілёўшчыны, для дзяцей наладзяць працу атракцыёнаў, спартыўнай пляцоўкі. Адкрыцце свята адбудзецца ў 11.00.

Арганізатары, у якасці якіх выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чавускага райвыканкама і Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавускага раёна, ставяць сваёй мэтай адраджэнне, захаванне самабытнай фальклорнай культуры і традыцый рэгіянальнага характару, іх папулярызацыю і актуалізацыю ў сучасным грамадстве, а таксама далучэнне падрастаючага пакалення да традыцыйнай культуры.                                             

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна