Рус Бел Eng 中文

Конкурс беларускамоўных тэатраў праходзіць у гарадскіх школах Бабруйска

Штогадовы конкурс беларускамоўных тэатраў праходзіць у гарадскіх школах Бабруйска, які з'явiўся i стаў традыцыйным дзякуючы свайму натхняльнiку – настаўніку беларускай мовы і літаратуры гімназіi №1 Але Костаравай. У яе асобе вучэбна-метадычны кабiнет упраўлення адукацыi, спорту i турызму Бабруйскага гарвыканкама выступае непасрэдным арганiзатарам гэтай цiкавай тэатральнай iмрэзы.

Складаецца конкурс з трох асобных намiнацый: «Лiтаратурная пастаноўка», «Лялечны тэатр» i «Лiтаратурна-музычная кампазiцыя, фальклорны тэатр». Кожны з этапаў мае сваiх удзельнiкаў з лiку школьных тэатральных гурткоў, у якіх займаюцца дзецi рознага ўзросту – i пачаткоўцы, i выпускнiкi.

Папярэднія прагляды лiтаратурных пастановак i лялечных спектакляў прайшлі на базе сярэднiх школ №1 i №32.

Па матэрыялах bobruisk.ru

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна