Вверх

Вы здесь

Косці старажытнага маманта двойчы за апошні тыдзень знаходзілі ў Магілёве

Косці старажытнага маманта двойчы за апошні тыдзень знаходзілі ў Магілёве. Адміністрацыя “Гарвадаканала” звярнулася на кафедру археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А.А. Куляшова з просьбай агледзіць незвычайную знаходку: у катлаване – раён прыватнай забудовы каля вул. Габраўскай – на глыбіні чатырох з паловай метраў экскаватар нечакана выкапаў рэшты вялізнай жывёлы.

Як звычайна ў такіх выпадках, на месца здарэння выехаў загадчык кафедры, прафесар Ігар Марзалюк. Высветлілася, што працоўныя адкапалі так званы “атлант” – гэта верхні пазванок шыі, які мацаваў галаву маманта да тулава. Літаральна праз некалькі дзён працоўныя знайшлі рабрыну жывёлы.

Па меркаванні Ігара Марзалюка, косткі маманта датуюцца прыблізна 12 тысячагоддзем да нашай эры, а гэта значыць – побач з мамантамі ўжо маглі жыць і людзі. Адказаць на пытанне, чаму загінула гэта жывёла, цяжка: магчыма, мамант быў упаляваны першабытнымі людзьмі, а, магчыма, загінуў ад нейкага катаклізму.

“Гэты мамант, верагодна, мог быць адным з апошніх на тэрыторыі сучаснага Падняпроўя”, – адзначае навуковец. Зараз косткі жывёлы захоўваюцца ў магілёўскім універсітэце. Далей іх будуць вывучаць эксперты, а потым, хутчэй за ўсё, яны апынуцца ў адным з музеяў абласнога цэнтра.

Фота і інфармацыя прадастаўлены супрацоўнікамі кафедры

археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін

МДУ імя А.А. Куляшова

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «общество»:

14.12.2017 - 15:18 | В Бобруйске открылась ярмарка «Калядны гасцінец»

Ярмарка «Калядны гасцінец» открылась сегодня в Центре культуры Бобруйского района (ул.Советская, 77а). Об этом корреспонденту сайта сообщили в Могилевском отделении Белорусской торгово-промышленной палаты.

14.12.2017 - 12:32 | Прямую линию проведет 15 декабря первый заместитель начальника Главного статистического управления Могилевской области Светлана Юрашкевич

Прямую телефонную линию 15 декабря проведет первый заместитель начальника Главного статистического управления Могилевской области Светлана Леонидовна Юрашкевич. Свои вопросы жители региона могут задать с 10.00 до 12.00 по телефону 8 (0222) 22 24 59.

14.12.2017 - 11:23 | Около Br40 тыс. собрано во время благотворительного телемарафона «Согреем детские сердца» в эфире телеканала «Беларусь 4. Могилев»

Около Br40 тыс. собрано во время благотворительного телемарафона «Согреем детские сердца», который прошел в эфире телеканале «Беларусь 4. Могилев».

14.12.2017 - 10:28 | К концу года в Могилевской области должно остаться не более 109 свалок в сельской местности

За последние три года количество мини-полигонов в Могилевской области снизилось почти в три раза. Об этом сообщил начальник отдела благоустройства и работы с ВМР государственного объединения «ЖКХ Могилевской области» Дмитрий Пыркин.

14.12.2017 - 09:48 | К 80-летнему юбилею в Могилевской области объявлена акция «Эстафета добрых дел»

К 80-летнему юбилею в Могилевской области объявлена акция «Эстафета добрых дел», которая пройдет в регионе с 14 декабря 2017 года до 15 января 2018-го.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения