Рус Бел Eng 中文

Курсанты Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча сабралі калекцыю ваенных рарытэтаў

Курсанты Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча сабралі калекцыю ваенных рарытэтаў. Адкрыццё экспазіцыі «Зброя Перамогі» будучыя афіцэры прысвяцілі 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«За восем гадоў пошукавай работы мы сабралі шмат цікавых экспанатаў, — гаворыць намеснік дырэктара Магілёўскага кадэцкага вучылішча Юрый Лекнін. — Сярод іх ёсць каскі, экіпіроўка савецкіх вайскоўцаў, прадметы ваеннага побыту, біноклі, рэчмяшкі, біклажкі».

Некаторыя з прадметаў калекцыі маюць даволі казусную гісторыю. Напрыклад, не так даўно выхаванцы вучылішча ў адной з вёсак Віцебскай вобласці знайшлі нямецкія мундзір і каску ў 98-гадовага старажыла. Дзядуля паведаміў, што на працягу доўгіх дзесяцігоддзяў гэтыя рэчы былі самымі неабходнымі ў яго гаспадарцы. Кіцель, з якога стары нават пагоны не зняў, ён апранаў, калі працаваў на падворку. А каску прыстасаваў для… збору груш, бо яна лепш за ўсё страхавала садавiну ад удараў.

Выстава знаёміць таксама са шматлікімі прадметамі ваеннага побыту не толькі Вялікай Айчыннай, але і іншых войнаў. На ёй прадстаўлены нават экспанаты, якія адносяцца да XVI стагоддзя. Ёсць тут ядры і свінцовыя кулі перыяду вайны з Напалеонам, якія знойдзены пад вёскай Салтанаўка Магілёўскага раёна.

«Рэспубліка»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «молодежь»:

17.05.2018 - 11:21 | Фестиваль творчества иностранных студентов «Дружба народов» соберет в Могилеве молодежь из шести вузов

XI открытый фестиваль творчества иностранных студентов «Дружба народов» состоится 17-18 мая в Белорусско-Российском университете. Об этом сообщили в учреждении образования.

15.05.2018 - 18:48 | Более 1 тыс. призывников из Могилевской области пополнят этой весной ряды Вооруженных Сил

Более 1 тыс. жителей Приднепровского края во время весеннего призыва будут направлены на срочную службу, в том числе в резерв – 30 человек. Об этом на торжественном мероприятии, посвященном отправке призывников на срочную военную службу в Вооруженные Силы Беларуси, другие войска и воинские формирования страны, сообщил комиссар Могилевской области полковник Александр Горошкин.

14.05.2018 - 10:00 | Шесть могилевчанок поборются за титул «Миледи БРСМ-2018» в городском конкурсе красоты и грации среди учащейся молодежи

Городской конкурс красоты и грации «Миледи БРСМ-2018» среди учащейся союзной молодежи первичных организаций ОО «Белорусский республиканский союз молодежи» пройдет 16 мая в 13.00 в Центре культуры и досуга Могилева.

11.05.2018 - 08:44 | Победители 11 олимпиад смогут без экзаменов поступать на наиболее востребованные специальности

Министерство образования определило, победители каких международных олимпиад смогут без вступительных испытаний поступать на наиболее востребованные экономикой специальности в вузы Беларуси в 2018 году.

07.05.2018 - 15:45 | Команда БГСХА заняла второе место в республиканском конкурсе «Студенты. Безопасность. Будущее»

Команда Белорусской государственной сельскохозяйственной академии заняла второе место в республиканском конкурсе «Студенты. Безопасность. Будущее». Об этом сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.