Рус Бел Eng 中文

Лаўка прымірэння з’явілася у Чавусах

У Чавусах з’явілася новая цікавая рэч — «ЛАЎКА ПРЫМІРЭННЯ». Архітэктурная асаблівасць яе ў тым, што бакі трохі ўзвышаюцца над цэнтрам — месца для сядзення выгнута ўніз.

Чаму так зроблена, зразумець няцяжка. Для гэтага дастаткова ўявіць, што вы, напрыклад, з некім пасварыліся, але ж не безнадзейна — селі на лаўку, каб паразмаўляць, высветліць адносіны. Селі, вядома ж, не поруч, а на нейкай адлегласці…

Аднак вытрымліваць яе на лаўцы прымірэння досыць складана, таму што плечы, можна сказаць, міжволі «ідуць на збліжэнне» і, калі яно ўрэшце здарыцца, былым пасвараным застанецца хіба што абняцца.

Варта ўвагі і тое, што лаўка ўсталявана насупраць рэстарана. Значыць, працяг прымірэння можа адбыцца за рамантычнай вячэрай, з келіхам добрага віна…

Але ж не толькі гэта рухала аўтарам ідэі, старшынёй Чавускага раённага спажывецкага таварыства Паўлам Пракоп’евым. Рэстаран пабудаваны на месцы, дзе некалі стаяў Свята-Уваскрасенскі сабор, які быў разбураны не такімі далёкімі нашымі продкамі. Значыць, лаўка — гэта яшчэ і месца для роздуму, у пэўным сэнсе — сімвал пакаяння нашчадкаў за здзяйсненні дзядоў, сімвал прымірэння з Богам.

На металічнай арцы, што ўзвышаецца над лаўкай, прымацавана ікона Хрыста Збавіцеля.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

23.05.2018 - 16:24 | Школа безопасности жизнедеятельности для пожилых граждан и инвалидов открылась в Славгородском районе

Школа безопасности жизнедеятельности для пожилых граждан и инвалидов открылась на базе отделения дневного пребывания Славгородского районного центра социального обслуживания населения.

23.05.2018 - 10:28 | Улицы Черикова «прирастают» необычными украшениями

Яблоки и груши размером больше арбуза, остановка под зонтиком – огромным, ярким и уютным, множество красочных деревянных скульптур… Небольшой Чериков всегда выгодно отличался необычным убранством, разнообразием малых архитектурных форм.

21.05.2018 - 15:22 | Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне

Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне, сообщили в Министерстве обороны.

21.05.2018 - 12:47 | Неосторожность при курении стоила жизни двум жителям Круглого и Осиповичского района

За прошедшие выходные дни в Могилевской области произошло 7 пожаров, на которых два человека погибли.

18.05.2018 - 10:52 | Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая

Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая. Об этом сообщили в райисполкоме.

Мероприятие будет состоять из двух частей.