У Бабруйскім раёне падведзены вынікі конкурсу-агляду машынных двароў. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведаміў начальнік раённай інспекцыі, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар дзяржтэхнагляду Іван Гайшун.
“Улічвалася тое, што зроблена ў плане добраўпарадкавання машыннага двара за адыходзячы год, як падрыхтаваны да работы ў зімовых умовах рамонтныя майстэрні, да веснавых палявых работ машынна-трактарны парк, а таксама якасць пастаноўкі тэхнікі на працяглае захаванне і некаторыя іншыя фактары”,- падкрэсліў суразмоўца.
Пасля агляду машынных двароў камісія прыйшла да высновы: 1-е месца прысудзіць філіялу “Варатынь” РУП “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатыў”, дзе ў мінулым годзе выканана значная работа па добраўпарадкаванні, 2-е — СВК “Калгас імя А. Неўскага”, 3-е — двум сельгасарганізацыям: СВК “Гігант” і СВК “Калгас імя Дзяржынскага”.
Іван Гайшун адзначыў, што аблсельгасхарч рэкамендаваў філіял “Варатынь” для ўдзелу ў аналагічным рэспубліканскім конкурсе. Перамогі на высокім узроўні на рахунку Бабруйскага раёна ўжо маюцца: у 2005-м годзе па выніках рэспубліканскага конкурсу СВК “Гігант” заняў 3-е месца.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна