Вверх

Вы здесь

Лепшы юны журналіст жыве ў Бялыніцкім раёне

Завяршыўся рэспубліканскі конкурс юных журналістаў “Ты ў эфіры”, арганізатарамі якога з’яўляліся Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” і газета “Переходный возраст” пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі.

Удзел у ім прынялі каля 40 хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй краіны ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. У іх ліку — наша зямлячка, вучаніца 8 класа Вішоўскай сярэдняй школы (Бялыніцкі раён), выхаванка мнагапрофільнага цэнтра “Ветразь” Аліна Кузьмянкова.

Юныя журналісты спаборнічалі ў пяці катэгорыях: “Друкаваныя СМІ”, “Радыё”, “Тэлебачанне”, “Фота” і “Webсайт”.

Для ўдзелу ў конкурсе дзяўчына накіравала свае публікацыі, якія былі надрукаваны ў “Зары над Друццю” і школьнай газеце “Вішоўскі экспрэс”, а таксама напісала нарысы на тэму “Будь добр” і “Что для меня журналистика?”. У выніку, Аліна Кузьмянкова заняла першае месца ў намінацыі “Друкаваныя СМІ”. Яна была ўзнагароджана кнігамі і дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

“Удзельнічаць у гэтым конкурсе было вельмі цікава, — дзеліцца ўражаннямі дзяўчынка. — Мы наведалі Нацыянальны мастацкі музей, сустрэліся з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Паўлам Барадзіным, а таксама адпачылі ў клубе “Рэактар”. У час гэтых мерапрыемстваў кожны з нас выконваў ролю журналіста: збіраў інфармацыю і рыхтаваў навіны, якія потым ацэньвала журы, у склад якога ўваходзілі прафесійныя журналісты Павел Лазовік, Уладзімір Субот і Жанна Шчурок”.

Зара над Друццю

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения