Новы твор беларускага пісьменніка Віктара Арцем’ева “Пісьменнікі і кнігі” выйшаў з друку ў канцы 2015 года. Кніга ўяўляе сабой своеасаблівы летапіс літаратурнага жыцця Магілёўскай вобласці.
Па словах старшыні секцыі “Гісторыя і краязнаўства” Магілёўскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Мікалая Барысенка, улюблёны метад Віктара Арцем’ева – праз асабісты жыццяпіс паказваць лёс свайго пакалення з дзяцінства і юнацкіх гадоў да сталага ўзросту. “І не проста знаёміць чытача па дыяганалі, “пункцірна”, а падрабязна праз яркія, найбольш цікавыя моманты жыцця, як сваіх сяброў, простых людзей, так і знакамітых літаратараў Беларусі, а праз іх і гістарычны лёс ўсёй краіны. Менавіта такім атрымаўся і яго новы твор. У ім аўтар падводзіць вынікі шматгадовай працы”, - адзначыў ён.
Дарэчы, адной з асаблівасцяў кнігі выступае тое, што з усімі пісьменнікамі, аб кім піша аўтар, ён быў альбо добра знаёмы, альбо вёў сяброўскую перапіску, альбо мае аўтарскія экземпляры кніг з задушэўнымі аўтографамі. І гэта знаёмства, несумненна, накладвае адбітак на аўтарскія адносіны да пісьменнікаў у штодзеннай творчай дзейнасці. Адсюль і вось такія малавядомыя факты аб іх, змешчаныя ў кніжцы.
Падрабязней аб кнізе можна прачытаць тут
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45