Вверх

Вы здесь

Летапіс добрых спраў

У Ма­гі­лё­ве дэ­пу­та­ты ства­ры­лі ўні­каль­ную кні­гу пра сваю амаль ста­га­до­вую дзей­насць.

Ка­лі на­род­ныя абран­ні­кі бя­руц­ца за спра­ву, то імк­нуц­ца ра­біць яе год­на. Амаль на 300 ста­рон­ках да­брот­на­га вы­дан­ня — не ней­кія там га­ла­слоў­ныя звест­кі, а вы­ключ­на пад­ма­ца­ва­ныя да­ку­мен­та­мі фак­ты. Для та­го, каб усе іх «пе­ра­ла­па­ціць», ма­гі­лёў­ска­му гіс­то­ры­ку Мі­ха­і­лу Рысь­ко­ву спат­рэ­бі­ла­ся ка­ля двух га­доў.

Ці­ка­выя звест­кі, рэд­кія здым­кі

Ра­зам з аў­та­рам і ад­ным з іні­цы­я­та­раў на­пі­сан­ня гэ­та­га ле­та­пі­су, га­лоў­ным спе­цы­я­ліс­там Ма­гі­лёў­ска­га гар­са­ве­та дэ­пу­та­таў Ва­сі­лём Міх­не­ві­чам, раз­маў­ля­ем пра тое, як ства­ра­ла­ся кні­га. Ідэя гэ­та даў­но лу­на­ла ў па­вет­ры, а ажыц­ця­віць яе ўзя­лі­ся бы­лы стар­шы­ня гар­са­ве­та Фё­дар Мі­хе­ен­ка і мэр Ма­гі­лё­ва Ула­дзі­мір Цу­ма­раў. На­огул, «Гіс­то­рыя Ма­гі­лёў­ска­га гар­са­ве­та дэ­пу­та­таў» ста­ла пер­шым у рэс­пуб­лі­цы во­пы­там асэн­са­ван­ня пра­цы прад­стаў­ні­чай ула­ды.

— Ра­шэн­не аб ства­рэн­ні та­ко­га вы­дан­ня бы­ло пры­ня­та ў 2012 го­дзе, — рас­каз­вае Ва­сіль Міх­не­віч. — На се­сіі аб­мер­ка­ва­лі дэ­та­лі і вы­бра­лі пра­цоў­ную гру­пу. Але па роз­ных пры­чы­нах лю­дзі па­сту­по­ва сыш­лі, за­стаў­ся адзін Мі­ха­іл Анд­рэ­е­віч Рысь­коў, мы яму вель­мі ўдзяч­ныя.

Аў­тар — ча­ла­век во­пыт­ны, гэ­та ўжо не пер­шае яго вы­дан­не па гіс­то­рыі Ма­гі­лёў­шчы­ны. Але вель­мі пры­ем­на бы­ло па­чуць вы­со­кую ацэн­ку док­та­ра гіс­та­рыч­ных на­вук, пра­фе­са­ра, за­гад­чы­ка ка­фед­ры ар­хеа­ло­гіі і спе­цы­яль­ных гіс­та­рыч­ных дыс­цып­лін МДУ імя А. Ку­ля­шо­ва Іга­ра Мар­за­лю­ка, які ад­ным з пер­шых пра­чы­таў кніж­ку яшчэ ў кам­п’ю­тар­ным ва­ры­ян­це. На­ват пры ўсёй сва­ёй да­свед­ча­нас­ці ён знай­шоў ці­ка­выя для ся­бе фак­ты. Кні­га і на­са­мрэч ураж­вае ба­гац­цем гіс­та­рыч­ных звес­так і рэд­кіх здым­каў. На­прык­лад, ёсць фо­та, якое да­та­ва­на 26 лі­пе­ня 1941 го­да — ней­кі не­мец шчоўк­нуў паў­раз­бу­ра­ную ву­лі­цу Пер­ша­май­скую… А вось фо­та з мі­тын­гу пар­ты­за­наў, якія 9 лі­пе­ня 1944 го­да свят­ка­ва­лі вы­зва­лен­не Ма­гі­лё­ва.

— Ка­лі я пры­сту­піў да на­пі­сан­ня кні­гі, зра­зу­меў, што без гіс­то­рыі тут не абы­сці­ся, — ка­жа Мі­ха­іл Рысь­коў. — Усе тыя ра­шэн­ні, якія пры­ма­лі дэ­пу­та­ты, бы­лі на­кі­ра­ва­ны на па­ляп­шэн­не жыц­ця ма­гі­ляў­чан. Кож­ная част­ка кні­гі — гэ­та но­вы гіс­та­рыч­ны пе­ры­яд у раз­віц­ці Ма­гі­лё­ва.

У па­ло­н не зда­ва­лі­ся

У кні­зе ўзга­да­ны бія­гра­фіі 31 стар­шы­ні гар­са­ве­та. Ме­на­ві­та столь­кі іх змя­ні­ла­ся за апош­нія амаль 100 га­доў. Пра­цу­ю­чы з ар­хі­ва­мі, Мі­ха­іл Рысь­коў звяр­нуў ува­гу, што ін­фар­ма­цыі па 10 з іх амаль ня­ма. І пра­вёў цэ­лае рас­сле­да­ван­не.

Доў­га не мог знай­сці ні­чо­га пра Ва­лян­ці­на Краў­чан­ку, які ўзна­чаль­ваў гар­са­вет у 1959–1961 га­дах. У пра­та­ко­лах яго проз­ві­шча зна­чы­ла­ся, а ін­фар­ма­цыі ў ар­хі­вах не бы­ло ні­я­кай. Але аў­та­ру па­шчас­ці­ла знай­сці жан­чы­ну, якая пра­ца­ва­ла з бы­лым стар­шы­нёй.

І та­кіх ці­ка­вых зна­ём­стваў за два га­ды пра­цы над кні­гай ад­бы­ло­ся шмат. Ма­тэ­ры­я­лу на­бра­ла­ся яшчэ не на ад­но вы­дан­не.

— Уяў­ля­е­це, знай­шла­ся жан­чы­на, якая ве­да­ла яшчэ За­лман­зо­на — ад­на­го з пер­шых дэ­пу­та­таў ма­ла­дой са­вец­кай кра­і­ны, — з за­хап­лен­нем рас­каз­вае аў­тар. — Яна ўжо вель­мі ста­рая, та­му на прэ­зен­та­цыю прый­шла яе сва­яч­ка.

На­огул у за­ле ра­ту­шы, дзе прай­шла прэ­зен­та­цыя кні­гі, са­бра­лі­ся ме­на­ві­та тыя лю­дзі, якім са­праў­ды бы­ло ці­ка­ва ўба­чыць гэ­тае вы­дан­не. На яго ста­рон­ках яны шу­ка­лі зна­ё­мыя тва­ры, проз­ві­шчы, эма­цы­я­наль­на дзя­лі­лі­ся ўспа­мі­на­мі.

— А вы ве­да­е­це, на­прык­лад, хто та­кая Кот­лі­ка­ва? — пы­та­ец­ца ў мя­не Мі­ха­іл Анд­рэ­е­віч і сам жа ад­каз­вае: — Гэ­та дач­ка стар­шы­ні гар­са­ве­та Кат­ко­ві­ча. Пра яе, на­пэў­на, не пі­са­ла ні­вод­ная га­зе­та, а гэ­та ж цэ­лая скарб­ні­ца ці­ка­вай ін­фар­ма­цыі!

Спа­чат­ку ра­бо­чая наз­ва кні­гі бы­ла ін­шай — «Ма­гі­лёў­скі га­рад­скі са­вет дэ­пу­та­таў у ма­тэ­ры­я­лах і да­ку­мен­тах». Пла­на­ва­ла­ся, што 50% змес­ту кні­гі скла­дуць да­ку­мен­ты, але іх там не больш за дзя­ся­тую част­ку. «Я ад­ра­зу па­пя­рэ­дзіў, што з да­ку­мен­таў прый­дзец­ца па­кі­нуць толь­кі са­мыя ці­ка­выя, — тлу­ма­чыць Мі­ха­іл Рысь­коў. — Ка­лі браць спі­сы ўсіх дэ­пу­та­таў, па­чы­на­ю­чы толь­кі з 1939 го­да, то і двух та­кіх та­моў не хо­піць. За сто га­доў бы­ло ка­ля 40 склі­кан­няў, пры­чым не­ка­то­рыя склі­кан­ні на­ліч­ва­лі па 425 дэ­пу­та­таў. Ад­ным сло­вам, з да­ку­мен­та­мі і ма­тэ­ры­я­ла­мі ні­чо­га не атры­ма­ла­ся, іх прый­шло­ся прос­та пра­ана­лі­за­ваць. Ці­ка­вым пад­аў­ся та­кі факт: стар­шы­ня гар­са­ве­та Аст­раў, вы­сту­па­ю­чы ў 1939‑м го­дзе на Дні Чырвонай Ар­міі, ка­заў, што Ма­гі­лёў трэ­ба пе­ра­тва­рыць у го­рад-крэ­пасць. Тое, што спра­ва ідзе да вай­ны, лю­дзі ве­да­лі, вось толь­кі не бы­ло вя­до­ма, ка­лі яна грым­не. Ура­зі­ла, як дэ­пу­та­ты аба­ра­ня­лі сваю Ра­дзі­му. З 248 ча­ла­век, вы­бра­ных пе­рад вай­ной у гар­са­вет, да пе­ра­мож­на­га 45‑га да­жы­лі толь­кі 47. Пад­час аба­ро­ны Ма­гі­лё­ва за­гі­ну­лі стар­шы­ня гар­са­ве­та і яго на­мес­нік. Дэ­пу­та­ты гар­са­ве­та ў боль­шас­ці сва­ёй бы­лі ка­му­ніс­та­мі і кам­са­моль­ца­мі і ў па­лон не зда­ва­лі­ся».

Пе­рад­алі дзе­цям сад

Кні­га атры­ма­ла­ся па-са­праўд­на­му жы­вой, гіс­то­рый з жыц­ця го­ра­да ў ёй — хоць ад­баў­ляй. На­прык­лад, у 1936 го­дзе ў гар­са­вет звяр­ну­ла­ся гру­па школь­ні­каў са скар­гай, што ў іх два­ры «дам­кам зра­біў сад і ага­род, яб­лы­кі пра­дае, а дзе­цям ня­ма дзе па­гу­ляць у фут­бол». Гэ­тае пы­тан­не бы­ло раз­гле­джа­на на па­ся­джэн­ні гар­са­ве­та і пры­ня­та ра­шэн­не «пе­ра­даць сад дзе­цям». На­огул, толь­кі за дру­гую па­ло­ву 1936 го­да ў гар­са­вет па­сту­пі­ла 612 скарг і зва­ро­таў, з іх 245 — па жыл­лё­вых пы­тан­нях, 9 — па пы­тан­нях ахо­вы зда­роўя, 3 — аду­ка­цыі і гэ­так да­лей.

Дэ­пу­та­ты пры­ма­лі ме­ры па су­праць­па­жар­най ахо­ве го­ра­да і на­ват за­ах­воч­ва­лі ра­та­валь­ні­каў. У жніў­ні та­го ж 1936 го­да гар­са­вет пры­няў ра­шэн­не вы­дат­ка­ваць па­жар­ным за са­ма­ад­да­ную пра­цу 2000 руб­лёў.

Шмат ува­гі на­да­ва­ла­ся доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ню го­ра­да. На­прык­лад, у Кам­са­моль­скім скве­ры бы­лі раз­бі­ты дзве клум­бы з про­фі­ля­мі Ле­ні­на і Ста­лі­на. Ад­каз­насць за пса­ван­не квет­ні­каў бы­ла су­ро­вай. Ві­на­ва­тыя па­він­ны бы­лі пла­ціць штраф у па­ме­ры 100 руб­лёў (на той час — ся­рэд­ні за­ро­бак) або пад­вяр­га­лі­ся пры­му­со­вым ра­бо­там са спаг­нан­нем кош­ту зні­шча­ных па­са­дак.

Не менш ці­ка­вым для ма­гі­ляў­чан мо­жа ака­зац­ца та­кі факт, як пла­на­ван­не бу­даў­ніц­тва Цэнт­раль­на­га пар­ку куль­ту­ры і ад­па­чын­ку на бе­ра­зе Дняп­ра, дзе на пра­ця­гу 4 кі­ла­мет­раў уз­доўж бе­ра­га збі­ра­лі­ся ства­рыць шмат ка­рыс­ных аб’­ек­таў, уклю­ча­ю­чы цырк-ша­пі­то, рэ­ста­ран, пля­жы, спар­тыў­ныя і гуль­ня­выя пля­цоў­кі. Та­кі пра­ект пра­ду­гледж­ваў­ся Ге­не­раль­най схе­май пла­на­ван­ня Ма­гі­лё­ва яшчэ ў 1939 го­дзе. Зда­ец­ца, на­рэш­це гэ­ты план па­чаў здзяйс­няц­ца, і хут­ка парк з’я­віц­ца.

На тры га­ды ра­ней

На кні­зе па­зна­ча­на, што яна пры­све­ча­на 100‑год­дзю з дня ства­рэн­ня Са­ве­таў. Але так атры­ма­ла­ся, што з’я­ві­ла­ся яна на свет… да­тэр­мі­но­ва. Юбі­лей бу­дзе ад­зна­чац­ца праз тры га­ды. Ства­раль­ні­кі ні­чо­га дрэн­на­га ў гэ­тым не ба­чаць — прос­та па­шан­ца­ва­ла са спон­са­ра­мі. Ка­лі кі­раў­ні­кі пры­ват­ных ма­гі­лёў­скіх прад­пры­ем­стваў па­чы­та­лі кам­п’ю­тар­ны ва­ры­янт кні­гі, то з га­тоў­нас­цю вы­дат­ка­ва­лі гро­шы. На іх дум­ку, ці­ка­вае атры­ма­ла­ся вы­дан­не і па­зна­валь­нае.

— Іс­нуе па­мыл­ко­вая дум­ка, што дэ­пу­та­ты мяс­цо­ва­га ўзроў­ню ма­ла што вы­ра­ша­юць, а гро­шы за­раб­ля­юць, — ка­жа Ва­сіль Міх­не­віч. — Аў­та­ры­тэт­на ўсім за­яў­ляю, што, акра­мя стар­шы­ні гар­са­ве­та, для яко­га гэ­та асноў­нае мес­ца пра­цы, ас­тат­нія дэ­пу­та­ты вы­кон­ва­юць свае прад­стаў­ні­чыя аба­вяз­кі як гра­мад­скую на­груз­ку, гро­шы за якую не пра­ду­гле­джа­ны. І тое, што лю­дзі ах­вя­ру­юць аса­біс­тым ча­сам, каб вы­ра­шаць праб­ле­мы га­ра­джан, шмат ча­го вар­та.

Нэлі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения