Рус Бел Eng 中文

Ліст з 45-га

Дзед Таццяны Цыганковай з Глускага раёна адправіў яго родным за дваццаць дзён да свайго апошняга бою. Гэты маленькі трохкутнік — самае каштоўнае, што ёсць у Таццяны Сяргееўны і яе родных. За семдзясят гадоў папера пажаўцела, чарніла выцвіла. Але адрас чытаецца добра: калгас «Амур», Маславай Надзеі Філіпаўне. Дзеці і ўнукі лічылі, што ніводная з вестак, якія Гаўрыла Мікітавіч дасылаў любімай жонцы і дзецям з фронту, не захавалася. Таму знойдзены ў час генеральнай уборкі ліст стаў для іх сапраўдным падарункам, які сёння яны лічаць сямейнай рэліквіяй.

— Дзед адправіў сваё пасланне 9 студзеня 1945 года з Германіі. А праз дваццаць дзён загінуў. Мы доўга не ведалі аб яго лёсе. Калі я была школьніцай, слала запыты ў розныя інстанцыі. І аднойчы афіцыйны адказ прыйшоў: амаль сорак гадоў таму стала вядома, што Гаўрыла Маслаў пахаваны ў вёсцы Шанталь на тэрыторыі ФРГ, — адзначыла Цыганкова.

Яна беражліва раскрывае трохкутнік, і мы спрабуем разабраць тэкст. Дакладней кажучы, унучка пераказвае напісанае па памяці. «Дзед перажывае за тое, што даўно не атрымліваў лісты з дому. Ціка-віцца, як справы, як дзеці — Сярожка і Вольга. Хвалюецца, каб на сям’ю не наклалі вялікі падатак, таму дасылае дакумент, які дае права яго паменшыць», — удакладняе Таццяна Сяргееўна.

Салдат ні слова не кажа аб сваіх цяжкасцях. А іх на фронце, трэба думаць, было нямала. «Хутчэй за ўсё, шкадаваў сям’ю. Не хацеў, каб родныя турбаваліся», — лічыць Таццяна Сяргееўна.

У даваенныя гады ў Гаўрылы і Надзеі Маславых былі вялікія планы на жыццё. Яны збіраліся шукаць шчасця ў Хабараўскім краі — разам з усім калгасам. Тады нават назву гаспадарцы, якая хацела зрабіць «перадыслакацыю» на Далёкі Усход, далі адпаведную — «Амур». Але вялікаму перасяленню перашкодзіў так званы «маньчжурскі інцыдэнт». А нязвыклае ля нашых шырот імя калгаса засталося. Вялікая рака Амур дала назву яшчэ і самой вёсцы.

— Дзед быў працавіты і таленавіты як цясляр, — працягвае Таццяна Сяргееўна. — Сам пабудаваў дом для сям’і, рабіў мэблю. Ваяваць з фашыстамі пачаў у партызанах. А потым з рэгулярнымі злучэннямі Чырвонай арміі трапіў на фронт.

Яго сыну Сяргею Гаўрылавічу сёння удвая больш гадоў, чым бацьку ў час вайны. Але ён і зараз, калі ўспамінае дзяцінства ці адкрывае кнігу «Памяць» Глускага раёна, куды занесена імя Гаўрылы Маслава, плача. Кажа: ім з сястрой усё жыццё яго не хапала.

— Але ж мы ўсе — шасцёра ўнукаў, дзесяць праўнукаў, тры прапраўнукі — можам ганарыцца сваім дзедам і пра-дзедам, — адзначыла Таццяна Цыганкова. — Ліст, які амаль праз сем дзясяткаў гадоў так нечакана да нас вярнуўся, яшчэ адно сцвярджэнне: памяць мацней за час. І ў ёй больш праўды, чым у любой вайне.

«Рэспубліка»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

23.05.2018 - 10:24 | В Кричеве во дворце Потемкина открыли «Зал афганской славы»

Во дворце Потемкина в Кричеве открыли «Зал афганской славы». В торжестве приняли участие представители райисполкома, Совета депутатов, общественных организаций, ветераны пограничных войск, и, конечно, те, кто прошел Афганистан.

22.05.2018 - 09:06 | Памятный знак в честь 100-летия пограничных войск появился в Кричеве

В парке Победы Кричева открылся памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск. Мемориал появился по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» при поддержке местного райисполкома.

21.05.2018 - 12:19 | Беларусь примет мото-автопробег «Победа без границ»

На территории стран СНГ, в том числе и в Республике Беларусь, проходит Международный патриотический мото-автопробег «Победа без границ» памяти всех воинов, погибших в годы Великой Отечественной войны, по местам боевой славы Панфиловской дивизии.

15.05.2018 - 09:41 | Поисковый клуб «ВИККРУ» нашел точное место легендарной битвы при Головчине 1708 года

Вышел 11-й выпуск военно-исторического сборника «Могилевский поисковый вестник».

28.04.2018 - 13:03 | В Славгородском районе проходит краеведческая поисковая экспедиция «Днепровский рубеж»

Поисковая краеведческая экспедиция «Днепровский рубеж» работает в Славгородском районе. Здесь, на берегах Сожа в 1941 году мужественно сражались воины 20-го стрелкового и 25-го механизированного корпусов Красной Армии. При попытке вырваться из вражеского окружения и штурме немецких укреплений в Славгороде в июле 1941 года сотни красноармейцев и командиров погибли, тысячи пропали без вести, попали в плен.