Вверх

Вы здесь

Лячэнне - справа тонкая. А часам і небяспечная

У Ма­гі­лё­ве кож­ны ме­сяц да 5 дзя­цей атручваюц­ца ле­ка­мі.

Ра­ней, ка­лі ў мя­не па­чы­на­лі­ся пра­сту­да ці грып, на свой страх і ры­зы­ку пі­ла роз­ныя рас­тва­раль­ныя па­раш­кі, па­куль ад­ной­чы не пра­чы­та­ла, што яны змя­шча­юць не вель­мі не­бяс­печ­ныя для пе­ча­ні і ны­рак до­зы па­ра­цэ­та­мо­лу… Але ці час­та мы ўні­ка­ем у тыя су­праць­па­ка­зан­ні, якія па­зна­ча­ны не са­мы­мі вя­лі­кі­мі лі­та­ра­мі? Га­лоў­нае - «за­ду­шыць» пра­сту­ду на ко­ра­ні. І не толь­кі пра­сту­ду. Па­мя­таю, як ад­ной­чы лі­та­раль­на з ра­бо­ча­га ка­бі­не­та «хут­кая» за­бра­ла су­пра­цоў­ні­ка з ацё­кам Квін­ке - так яго ар­га­нізм ад­рэ­ага­ваў на таб­лет­ку тэм­пал­гі­ну, пры­ня­тую ад га­лаў­но­га бо­лю. Аб чым, да­рэ­чы, па­пя­рэдж­ва­ла­ся ў су­праць­па­ка­зан­нях. Апош­нія змя­нен­ні ў пра­ві­лах вод­пус­ку ле­каў, якія пра­ду­гле­джа­ны 66-й па­ста­новай Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя, як­раз і на­кі­ра­ва­ны на тое, каб лю­дзі не экс­пе­ры­мен­та­ва­лі на са­бе і не зай­ма­лі­ся са­ма­ля­чэн­нем. Вя­до­ма, што на­шко­дзіць са­бе мож­на на­ват зёл­ка­мі, ка­лі ўжы­ваць іх, не ве­да­ю­чы пра не­ка­то­рыя ўлас­ці­вас­ці. Што ўжо ка­заць пра таб­лет­кі!

Вось і на гэ­ты раз пры пер­шых сімп­то­мах ка­вар­най «ін­флю­эн­цы» ад­ра­зу ж па­ча­ла пры­маць ме­ры. Да­ста­ла з хат­няй ап­тэч­кі рэ­ман­та­дзін, а праз дзень, ка­лі ён не да­па­мог, пе­рай­шла на «АнГ­ры­Макс». Пры гэ­тым ра­бі­ла ін­га­ля­цыі і ак­тыў­на па­лас­ка­ла гор­ла рас­тво­рам з со­дай. Па­куль не зра­зу­ме­ла, што іс­ці ў па­лі­клі­ні­ку ўсё роў­на да­вя­дзец­ца. За со­ду мне як­раз і да­ста­ло­ся ад ура­ча. Ака­за­ла­ся, яна гор­ла пад­суш­вае, і ля­чыць за­па­лен­не со­дай - гэ­та ўсё роў­на, што сы­паць соль на ра­ну.

На мае спа­чу­ван­ні на­конт но­ва­ўвя­дзен­няў па вод­пус­ку ле­каў (ця­пер усе рэ­цэп­ты, прад’­яў­ле­ныя па­куп­ні­ком, за­ста­юц­ца ў ап­тэ­цы) і да­дат­ко­вай пра­цы для ўра­чоў, тэ­ра­пеўт толь­кі цяж­ка ўздых­ну­ла. А пры на­гад­ван­ні пра элект­рон­ныя рэ­цэп­ты на­ват абу­ры­ла­ся: «І дзе ж вы тут у мя­не ба­чы­це кам­п’ю­тар? У нас у го­ра­дзе на­ват элект­рон­ныя та­лон­чы­кі толь­кі ў Цэнт­раль­най па­лі­клі­ні­цы іс­ну­юць».

Ка­лі куп­ля­ла ў ап­тэ­цы вы­пі­са­ныя мне ле­кі, ад­зна­чы­ла, што рэ­цэпт на таб­лет­кі ад каш­лю «Лі­бек­сін» у мя­не не за­бра­лі. Ад­ка­за­лі, што гэ­та не «той прэ­па­рат, які ўяў­ляе для іх ін­та­рэс». Вось ка­лі б там зна­чы­лі­ся «Ібук­лін» ці «Ібу­зам» - ін­шая спра­ва. Гэ­тыя прэ­па­ра­ты ва­ло­да­юць вы­со­кай так­січ­нас­цю і та­му тра­пі­лі ў спіс «аб­ме­жа­ва­ных».

Га­лоў­ны ўрач Ма­гі­лёў­скай аб­лас­ной дзі­ця­чай баль­ні­цы Ігар Кас­ко ўпэў­не­ны, што змя­нен­ні пой­дуць толь­кі на ка­рысць спа­жыў­цам.

- Трэ­ба па­мя­таць, што цал­кам бяс­печ­ных ме­ды­цын­скіх срод­каў на­огул у пры­ро­дзе не іс­нуе, - ка­жа ён. - Гэ­та ўсё хі­міч­ныя прэ­па­ра­ты, у кож­на­га з якіх шмат су­праць­па­ка­зан­няў. Бес­кант­роль­ная за­куп­ка ле­каў іль­гот­ні­ка­мі - а гэ­та час­цей за ўсё на­шы дзя­ду­лі і ба­бу­лі - пры­во­дзіць да та­го, што ў ква­тэ­рах утва­ра­юц­ца ап­тэч­ныя мі­ні-скла­ды. Лю­дзі ро­бяць за­пас на «чор­ны дзень» і ў боль­шас­ці вы­пад­каў не па­спя­ва­юць вы­ка­рыс­тоў­ваць гэ­тыя ле­кі да за­кан­чэн­ня тэр­мі­ну пры­дат­нас­ці. Гэ­та пе­ра­вод гро­шай і, што яшчэ больш не­бяс­печ­на, па­гро­за для зда­роўя тых жа ўну­каў.

Да­рэ­чы, па сло­вах за­гад­чы­ка рэ­ані­ма­цый­на­га ад­дзя­лен­ня гэ­тай уста­но­вы Анд­рэя Па­но­ва, на пра­ця­гу ме­ся­ца ў ад­дзя­лен­не трап­ляе ў ся­рэд­нім па 4-5 дзя­цей, якія «па­каш­та­ва­лі» ба­бу­лі­ны таб­лет­кі. Іх пры­во­зяць у край­не цяж­кім ста­не - з ніз­кім ціс­кам, з пры­кме­та­мі бра­ды­кар­дыі, а ча­сам і без пры­том­нас­ці.

- На­ват па­ра­цэ­та­мол пры пе­ра­да­зі­роў­цы мо­жа пры­вес­ці да вост­рай пя­чо­нач­най не­да­стат­ко­вас­ці, ка­лі адзі­нае вый­сце - гэ­та пе­ра­сад­ка пе­ча­ні, - пад­крэс­лі­вае на­мес­нік га­лоў­на­га ўра­ча аб­лас­ной дзі­ця­чай баль­ні­цы Але­на Шу­лей­ка. - Атру­ціц­ца мож­на на­ват «Наф­ты­зі­нам», ка­лі зло­ўжы­ваць гэ­ты­мі кроп­ля­мі.

Але­на Шу­лей­ка пры­во­дзіць пры­кла­ды, ка­лі ў баль­ні­цу трап­ля­юць дзе­ці, якія з-за не­да­гля­ду да­рос­лых пра­глы­на­юць на­ват па­доб­ныя на таб­лет­кі ба­та­рэй­кі і атрым­лі­ва­юць пры гэ­тым унут­ра­ныя апё­кі. Ін­шыя спра­бу­юць на смак так­са­ма па­доб­ны па знеш­нім вы­гля­дзе на ле­кі праль­ны па­ра­шок у кап­су­лах. І - зу­сім све­жы прык­лад. У тры га­дзі­ны но­чы ў баль­ні­цу пры­вез­лі ма­ло­га, які з’ёў таб­лет­ку «ад мо­лі». Ба­бу­ля не знай­шла ні­чо­га ін­ша­га, як даць дзі­ця­ці па­гу­ляць з бліс­ку­чай па­пер­кай. Вя­до­ма, што на та­кіх без­ад­каз­ных ба­буль на­ўрад ці па­дзей­ні­ча­юць змя­нен­ні пра­ві­лаў вод­пус­ку мед­прэ­па­ра­таў. Але ж ха­пае і та­кіх вы­пад­каў, ка­лі дзе­ці са­ма­стой­на ла­су­юц­ца «са­ло­дзень­кім» кла­фе­лі­нам…

- Зра­зу­ме­ла, што тэх­ніч­най пра­цы ме­ды­кам пры­ба­ві­ла­ся, і гэ­та не ўсім да­спа­до­бы, - раз­ва­жае Ігар Кас­ко. - Але ці доб­ра, ка­лі хво­ра­му вы­піс­ва­лі таб­лет­кі на год, а ён ка­рыс­таў­ся рэ­цэп­там 2 га­ды? Маў­ляў, я сам раз­бя­ру­ся - на­вош­та мне ўрач? А між тым, гэ­та не­апраў­да­ная ры­зы­ка. Лю­дзі хва­лю­юц­ца, што ад змя­нен­няў па­цер­пяць хра­ніч­ныя хво­рыя. Але ж без ле­каў яны ні ў якім ра­зе не за­ста­нуц­ца. За­кон пра­ду­гледж­вае та­кія сі­ту­а­цыі - па­цы­ен­ту вы­піс­ва­ец­ца ад­ра­зу не­каль­кі рэ­цэп­таў на паў­го­да. По­тым зноў трэ­ба па­ка­зац­ца ўра­чу. І гэ­та ме­на­ві­та ў ін­та­рэ­сах хво­ра­га, ка­лі ён не хо­ча ўсклад­нен­няў.

Ан­ты­бі­ё­ты­кі - на­огул дрэн­нае «вый­сце», ка­лі хво­ры сам са­бе іх пры­зна­чае. Вя­до­ма ж, гэ­та ўдар па імун­най сіс­тэ­ме. Амаль на ўсе гэ­тыя прэ­па­ра­ты, акра­мя хі­ба што амок­сі­цы­лі­ну і ам­пі­цы­лі­ну, за­раз па­трэб­ны рэ­цэп­ты. Хо­чаш не хо­чаш, а прый­дзец­ца іс­ці да ўра­ча.

Той факт, што ня­пра­віль­нае ўжы­ван­не таб­ле­так мо­жа на­нес­ці вель­мі знач­ную шко­ду ар­га­ніз­му, па­цвяр­джае і га­лоў­у­рач Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га су­праць­ту­бер­ку­лёз­на­га дыс­пан­се­ра Вік­тар Ва­раб’­ёў.

- У апош­ні час уз­ні­кае да­во­лі сур’­ёз­ная праб­ле­ма - устой­лі­васць да ан­ты­бі­ё­ты­каў, - ка­жа ён. - І пры­чы­на гэ­та­га ме­на­ві­та ў са­ма­ля­чэн­ні. Ка­лі ча­ла­век са­ма­стой­на ўжы­ваў, на­прык­лад, та­кі моц­ны ан­ты­бі­ё­тык, як ры­фам­пі­цын, у яго мо­жа раз­віц­ца фор­ма ту­бер­ку­лё­зу, тры­ва­лая ў да­чы­нен­ні да гэ­та­га срод­ку. А вы­пад­каў, ка­лі ча­ла­век пра­сту­дзіў­ся, па­чаў ля­чыц­ца са­ма­стой­на, а по­тым тра­піў да нас з за­па­лен­нем лёг­кіх, коль­кі за­ўгод­на. Я лі­чу, што не на ка­рысць ме­ды­цын­скай спра­ве і рэ­кла­ма ле­ка­вых прэ­па­ра­таў у СМІ. Той жа гроп­ры­на­сін, які пра­па­ну­ец­ца як сро­дак ад пра­сту­ды, не­бяс­печ­на пры­маць, не ве­да­ю­чы свой імун­ны ста­тус. Але ку­піць яго мож­на без рэ­цэп­ту…

Ле­ка­вых срод­каў, якія ад­пус­ка­юц­ца для ля­чэн­ня рэ­спі­ра­тор­ных, ін­фек­цый­ных за­хвор­ван­няў і гры­пу без рэ­цэп­та ўра­ча, са­праў­ды ха­пае. Ся­род іх - су­праць­ві­рус­ныя ар­пе­тол ці ар­бі­дол, рэ­ман­та­дзін, ін­тэр­фе­рон, ак­са­лі­на­вая мазь, той жа «АнГ­ры­Макс». Ня­ма аб­ме­жа­ван­няў па на­быц­ці та­кіх га­рач­ка­па­ні­жаль­ных і су­праць­за­па­лен­чых срод­каў, як ібуп­ра­фен, па­ра­цэ­та­мол ці не­мі­су­лід. Не ўзнік­не праб­лем з на­быц­цём срод­каў для пад­трым­кі іму­ні­тэ­ту - на­кшта­лт эхін­гі­ну ці цык­ла­фе­ро­ну.

- Без рэ­цэп­таў ура­ча сён­ня ад­пус­ка­ец­ца ка­ля 60% ад усіх ле­каў, - удак­лад­няе на­мес­нік ге­не­раль­на­га да­рэк­та­ра ма­гі­лёў­ска­га прад­пры­ем­ства «Фар­ма­цыя» Але­на Ра­ма­нен­ка. - Пад кант­роль узя­ты ме­на­ві­та тыя прэ­па­ра­ты, якія ў мэ­тах бяс­пе­кі пры­ма­юц­ца пад на­гля­дам ура­ча. А так­са­ма тыя, якія пры не­кант­ра­ля­ва­ным пры­ёме мо­гуць вы­клі­каць па­боч­ныя эфек­ты. І гэ­та, лі­чу, зроб­ле­на пра­віль­на.

- Гэ­та ўсё сін­тэ­тыч­ныя рэ­чы­вы, якія вель­мі моц­на ўздзей­ні­ча­юць на ад­чу­валь­ную мік­ра­фло­ру ча­ла­ве­ка, - да­дае Ігар Кас­ко. - Бес­кант­роль­нае іх ужы­ван­не мо­жа кар­ды­наль­на змя­ніць яе і зра­біць не­ка­то­рыя мік­ра­ар­га­ніз­мы ўстой­лі­вы­мі да прэ­па­ра­та. Ка­лі ўлі­чыць тое, што ча­ла­век - іс­то­та са­цы­яль­ная, якая па­ста­ян­на «аб­мень­ва­ец­ца» мік­ра­ар­га­ніз­ма­мі з ін­шы­мі людзь­мі, вы­ні­кі мо­гуць быць зу­сім не­су­ця­шаль­ны­мі не толь­кі для ка­гось­ці аса­біс­та. І па­трэб­на­га эфек­ту ад ле­ка­ва­га срод­ку не бу­дзе.

Да­рэ­чы, пра тое, якія ле­кі за­раз пра­да­юц­ца па рэ­цэп­тах, а якія - без, жы­ха­ры Ма­гі­лё­ва і Баб­руй­ска мо­гуць да­ве­дац­ца па тэ­ле­фон­ным ну­ма­ры 169.

Нэ­лі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения