Рус Бел Eng 中文

Лядовы палац у Горках усё часцей выбіраюць для падрыхтоўкі хакейныя клубы Беларусі і Расіі

Лядовы палац у Горках сёлета ўсё часцей выбіраюць для падрыхтоўкі хакейныя клубы Беларусі і Расіі. Міжсезонныя зборы тут праводзяць як дзіцячыя, так і прафесійныя каманды. Райцэнтр ужо наведалі хакеісты з Гомеля і Цвяры, зараз жа ў Горках трэніруюцца юныя спартсмены з Санкт-Пецярбурга.

З моманту ўводу аб'екта арэна стала і адным з любімых месцаў адпачынку ў мясцовых жыхароў. Больш за 50 дзяцей атрымалі магчымасць круглы год займацца хакеем, папулярнасцю карыстаецца таксама масавае катанне. За першыя паўгода дасягнута і добрая рэнтабельнасць, адзначыў дырэктар дзяржаўнай навучальна-спартыўнай установы "Горацкая ДЮСШ" Уладзімір Каралёў.

«Радыё Магілёў»

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна