Вверх

Вы здесь

Лягчэй узвесці, чым знесці

У Ча­вус­кім ра­ё­не аб’­яві­лі бой пус­ту­ю­чым бу­дын­кам.

Яны - быц­цам бяль­мо на во­ку. Ад не­ка­то­рых на­огул за­ста­лі­ся ад­ны пад­мур­кі, якія яшчэ доў­га мо­гуць пса­ваць пей­заж. Усё за­ле­жыць ад та­го, на­коль­кі па­спя­хо­ва мяс­цо­выя ўла­ды ар­га­ні­зу­юць по­шу­кі па­тэн­цы­яль­на­га спад­чын­ні­ка. За кож­ным до­мам ста­іць гас­па­дар, і без яго да­зво­лу цяж­ка рас­па­ра­джац­ца не­прэ­зен­та­бель­най ма­ё­мас­цю. Тым не менш сё­ле­та ў ра­ё­не збі­ра­юц­ца па­ста­віць свое­асаб­лі­вы рэ­корд і знес­ці аж 500 да­моў-пры­ві­даў - у 2 ра­зы больш, чым ле­тась. Пра тое, як гэ­та ад­бы­ва­ец­ца на прак­ты­цы, раз­мо­ва са стар­шы­нёй Ча­вус­ка­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ана­то­лем Ма­цю­лі­ным.

Час не па­шка­да­ваў ха­ту прод­каў Ша­ро­на

На пер­шае сту­дзе­ня ў рэ­ест­ры зна­чы­ла­ся 433 пус­ту­ю­чыя да­мы, але, удак­лад­няе стар­шы­ня рай­са­ве­та, іх коль­касць з кож­ным днём па­вя­ліч­ва­ец­ца - за кошт тых, па якіх ідуць су­до­выя раз­бо­ры. Больш з на­шчад­ка­мі не цы­ры­мо­няц­ца.

- Ра­ней мы са­мі зай­ма­лі­ся доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­нем та­кіх аб’­ек­таў ці зно­сі­лі іх па да­моў­ле­нас­ці, але ўжо ле­тась па­ча­лі больш ра­шу­ча пра­ца­ваць з па­тэн­цый­ны­мі ўлас­ні­ка­мі праз су­ды, - ка­жа Ана­толь Ма­цю­лін. - Са­мым па­ка­заль­ным у гэ­тай спра­ве па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці быў Круг­лян­скі ра­ён. Мы з ка­ле­га­мі на­ват ез­дзі­лі ту­ды ву­чыц­ца. А ня­даў­на ўжо і да нас ста­лі звяр­тац­ца па во­пыт.

Ана­толь Ма­цю­лін за­пра­шае ў вёс­ку Ка­па­ні, - па­гля­дзець, як тут зма­га­юц­ца з пус­ту­ю­чы­мі бу­дын­ка­мі. Па да­ро­зе пра­яз­джа­ем ста­ра­даў­нюю вёс­ку Га­ла­вен­чы­цы, дзе жы­лі прод­кі бы­ло­га із­ра­іль­ска­га прэм’­ер-мі­ніст­ра Ары­э­ля Ша­ро­на. Ка­лісь­ці ха­та яго дзе­да - адзі­на­га на ўсю вёс­ку яў­рэя - ста­я­ла на па­гор­ку. Ця­пер на гэ­тым мес­цы рас­туць дрэ­вы. «На­пэў­на, сла­ву­ты па­лі­тык так­са­ма не па­жа­даў ус­ту­паць у пра­вы спад­чын­ні­ка?» - пра­міль­гну­ла «кра­моль­ная» дум­ка.

Ка­па­ні ка­лісь­ці так­са­ма бы­лі вя­лі­кай вёс­кай - з клу­бам, шко­лай, ін­шы­мі са­цы­яль­ны­мі аб’­ек­та­мі. За апош­ні час амаль ні­чо­га з гэ­та­га не за­ста­ло­ся. Жы­ха­роў так­са­ма не­ба­га­та - не­каль­кі дзя­сят­каў пен­сі­я­не­раў. Ства­раць умо­вы для іх да­па­ма­гае іні­цы­я­тыў­ная ста­рас­та вёс­кі На­дзея Ша­ла­е­ва. Яна ж вя­дзе ўлік пус­ту­ю­чых да­моў і шу­кае маг­чы­масць вый­сці на су­вязь з на­шчад­ка­мі іх бы­лых гас­па­да­роў. Вось і гэ­ты дом, які тра­піў пад знос, пус­та­ваў не адзін год. Гас­па­ды­ня яго па­мер­ла, брат, яко­му яна пе­рад­ала сваю ма­ё­масць, так­са­ма, а яго дач­ка з Крас­на­да­ра не ад­ка­за­ла на за­пыт. Дом праз суд пры­зна­ны пус­ту­ю­чым і ця­пер ідзе пад знос.

Мяс­цо­выя ба­буль­кі, для якіх гэ­та цэ­лая па­дзея, збег­лі­ся па­гля­дзець. «Ста­рас­та вя­лі­кую спра­ву ро­біць, - лі­чыць жы­хар­ка вёс­кі Ні­на Па­да­ліц­кая. - Ма­ла­дыя ўця­ка­юць у го­рад, а ха­ты кі­да­юць. І вёс­ка па­сту­по­ва пры­хо­дзіць у за­ня­пад».

Да­рэ­чы, за апош­ні год ужо 12 да­моў у Ка­па­нях пры­зна­ныя су­дом пус­ту­ю­чы­мі. І пра­цэс пра­цяг­ва­ец­ца.

Калі б за ўсё плаціць…

Сё­ле­та ў Ча­вус­кім ра­ё­не за­пла­на­ва­лі па­тра­ціць на знос пус­ту­ю­чых бу­дын­каў 420 міль­ё­наў руб­лёў бюд­жэт­ных срод­каў. Доб­рыя па­моч­ні­кі ў гэ­тай спра­ве - ка­му­наль­ні­кі. Пры Ча­вус­кім жыл­кам­га­се ство­ра­на 5 участ­каў, якія да­па­ма­га­юць вы­ра­шаць на­ба­ле­лае пы­тан­не. Ана­толь Ма­цю­лін пры­во­дзіць прык­лад, як учас­так пад кі­раў­ніц­твам Ва­сі­ля Лар­чан­кі з аг­ра­га­рад­ка Ваў­ка­ві­чы за 2 ме­ся­цы знёс аж 26 да­моў. І да­ход атры­ма­лі не­бла­гі, і дро­вы для ацяп­лен­ня. За знос спа­рах­не­лых сцен і дрэў ка­му­наль­ні­кі гро­шы не бя­руць. За­ад­но эка­но­мія бюд­жэт­ных срод­каў атрым­лі­ва­ец­ца.

- Ка­лі б за ўсё пла­ціць, спат­рэ­бі­ла­ся б міль­ё­наў 20 на знос, а то і больш, мы ж аб­мя­жоў­ва­ем­ся 5-6 міль­ё­на­мі, - удак­лад­няе стар­шы­ня рай­са­ве­та. - І каб гэ­тыя срод­кі аку­пі­лі­ся, ад­ра­зу ж ста­ра­ем­ся ўвес­ці зям­лю ў се­ва­зва­рот, «пры­араць» сва­бод­ны ўчас­так да сель­ска­гас­па­дар­ча­га по­ля. Ка­лі ў кож­ным з 7 сель­са­ве­таў пры­браць да­моў пры­клад­на на 70-80 міль­ё­наў руб­лёў, атры­ма­ец­ца дзесь­ці 40 га «но­вай» зям­лі, на якой мож­на вы­рошч­ваць хлеб. А гэ­та ўжо не­бла­гі да­ход.

У ра­ё­не 167 на­се­ле­ных пунк­таў, у не­ка­то­рых пус­ту­ю­чых да­моў больш, чым тых, якія рэ­аль­на вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца. Ска­жам, у Ра­бят­ках з чыс­тым сум­лен­нем мож­на пры­браць 10 хат і па­кі­нуць уся­го 5.

- Каб сіс­тэ­ма­ты­за­ваць гэ­тую пра­цу, мы скла­лі план пра­вя­дзен­ня вы­яз­ных дзён сель­са­ве­таў і се­сій дэ­пу­та­таў рай­са­ве­та з за­пра­шэн­нем усіх за­ці­каў­ле­ны служ­баў, - рас­каз­вае Ана­толь Ма­цю­лін. - Вель­мі спры­я­юць вы­ра­шэн­ню праб­ле­мы свя­ты вё­сак. Мы да­па­ма­га­ем жы­ха­рам на­вес­ці па­ра­дак, а яны так­са­ма за­ці­каў­ле­ны, каб іх вёс­кі вы­гля­да­лі больш пры­ваб­на.

Спад­чы­на… без бу­ду­чы­ні

Пра­цэ­ду­ра па зно­се не­па­трэб­ных да­моў, без­умоў­на, спрас­ці­ла­ся, але ха­пае і «пад­вод­ных ка­мя­нёў».

- Па ло­гі­цы, знос до­ма па­він­ны аплач­ваць на­шчад­кі, але мы ра­зу­ме­ем, што так ні­хто з на­мі су­пра­цоў­ні­чаць не бу­дзе, та­му ідзем на­су­страч, - тлу­ма­чыць Ана­толь Ма­цю­лін. - Нам гэ­та так­са­ма вы­гад­на: не трэ­ба за­трач­ваць ліш­нія гро­шы на суд, аб’­явы і ўсё ас­тат­няе. У гэ­тай пра­цы, як вя­до­ма, за­дзей­ні­ча­на шмат роз­ных служ­баў - сель­вы­кан­ка­мы, спе­цы­я­ліс­ты ра­ён­най ка­мі­сіі і ін­шыя. Гэ­та ўсё не тан­на.

Кож­ны на­шча­дак па за­ко­не па­ві­нен у трох­га­до­вы тэр­мін сам пра­ін­фар­ма­ваць сель­скі Са­вет аб тым, што ён пла­нуе ра­біць з до­мам. Але час­та на­шчад­кі не толь­кі не спя­ша­юц­ца гэ­та ра­біць, а і на­огул не ўсту­па­юць у спад­чы­ну. Та­кія спра­вы толь­кі праз суд за­ста­ец­ца пра­во­дзіць.

- На ўскрай­ку вёс­кі Не­жкаў­ка ста­іць да­мок, - пры­во­дзіць прык­лад стар­шы­ня рай­са­ве­та. - Ён на­ле­жыць ста­рой жанчы­не, якая жы­ве ў Кры­ча­ве. Су­се­дзі па вёс­цы ка­жуць, што апош­ні раз яна пры­яз­джа­ла ту­ды не­каль­кі га­доў та­му. Я аса­біс­та ёй тэ­ле­фа­на­ваў, каб вы­зна­ча­ла­ся з до­мам. Ні­хто ж не за­ба­ра­няе яго тры­маць - толь­кі па­ра­дак на­во­дзь! Але жан­чы­на хо­ча па­кі­нуць усё як ёсць. Маў­ляў, шка­да баць­коў­скі дом раз­бу­раць. І афі­цый­на­га да­ку­мен­та на знос не дае. Мы па­він­ны афарм­ляць гэ­ту спра­ву ў суд. Але па­куль яна афі­цый­на не ўсту­пі­ла ў спад­чы­ну, мы не мо­жам пры­цяг­нуць яе да ад­каз­нас­ці. Нам ні­чо­га ін­ша­га не за­ста­ец­ца, як толь­кі на­во­дзіць там па­ра­дак. А дом по­бач з ле­сам, зям­лю, дзе ён ста­іць, на­ват у се­ва­зва­рот не ўклю­чыш.

Га­лаў­ны боль для мяс­цо­вых улад - на­шчад­кі, якія на­огул жы­вуць у ін­шых кра­і­нах. У іх ула­дан­ні амаль 10% ад усёй коль­кас­ці пус­ту­ю­чых да­моў. У Ка­мен­скім сель­са­ве­це ёсць дом, спад­ка­ем­ца яко­га жы­ве ў Мур­ман­скай воб­лас­ці. Ён сю­ды не едзе ўжо амаль 10 га­доў. Яшчэ адзін дом-«пры­від», ад яко­га за­стаў­ся адзін пад­му­рак, зна­хо­дзіц­ца ў Ча­ву­сах - яго гас­па­да­ры так­са­ма жы­вуць у Ра­сіі. Лёс гэ­тых да­моў сён­ня вы­ра­ша­ец­ца праз суд.

Тое што Указ №100 больш дас­ка­на­лы, чым па­пя­рэд­ні «ся­мі­дзя­ся­ты», Ана­толь Ма­цю­лін згод­ны цал­кам, але лі­чыць, што не пе­ра­шко­дзіць зра­біць яго яшчэ больш жорст­кім. «Ка­лі 3 га­ды дом не вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся, то якая роз­ні­ца, ёсць на­шча­дак ці ня­ма, - лі­чыць ён. - Ка­лі па­бу­до­ва зна­хо­дзіц­ца ў дрэн­ным ста­не, хай ра­ён­ная ка­мі­сія са­ма пры­мае ра­шэн­не, зно­сіць яго ці вы­ка­рыс­тоў­ваць да­лей. За тры га­ды дом мож­на бы­ло сто ра­зоў афор­міць на ся­бе. Якая спра­ва та­му жы­ха­ру Мур­ман­ска да гэ­тай ма­ё­мас­ці, ка­лі ён не пры­яз­джаў на­ват баць­коў ха­ваць? На­вош­та яго шу­каць?»

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения