Вверх

Вы здесь

Мікалай Судзілоўскі: падарожжа даўжынёй у жыццё

Цяжка адразу адказаць, кім з'яўляўся гэты чалавек... Энцыклапедычныя даведнікі сцвярджаюць, што ён валодаў разнастайнымі ведамі - медыка, географа, хіміка, біёлага, лічыўся выдатным этнографам. Акрамя таго, наш суайчыннік праславіўся як вядомы рэвалюцыянер-народнік, дзейнасць якога была распаўсюджана не толькі ў царскай Расіі, але і ў краінах Еўропы, Амерыкі і Азіі. Больш таго: Мікалай Судзілоўскі - прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў. А "Навейшы фіпасофскі слоўнік" назваў яго "першым і апошнім энцыклапедыстам XX стагоддзя".

У PACII

Горад Магілёў, у якім 15 снежня 1850 года нарадзіўся Мікалай Судзілоўскі, нічым асаблівым не вылучаўся: некалькі праваслаўных і каталіцкіх храмаў, сінагог, мужчынская гімназія, дзясятак шынкоў і саматужных прадпрыемстваў. Вядомы горад вызначаўся сваім цудоўным краявідам: ён мясціўся на высокім узбярэжжы над Дняпром. Нездарма тут у 1812 годзе армія Кутузава дала адзін са значных баёў войскам Напалеона. Бацька Мікалая - Канстанцін у той час служыў сакратаром у Магілёўскай палаце грамадзянскага і крымінальнага суда, хаця сярод магіляўчан успрымаўся збяднелым дваранінам, меў невялікі маёнтак Фастаў у Мсцілаўскім павеце. Сям'я лічылася шматдзетнай: у Мікалая было яшчэ 7 братоў і сясцёр. Гэтая акалічнасць прымушала юнага гімназіста дапамагаць маці па гаспадарцы, а бацьку ў працы.

У 1868 годзе Мікалай Судзілоўскі з адзнакай "выдатна" атрымлівае пасведчанне аб заканчэнні Магілёўскай гімназіі і становіцца студэнтам прэстыжнага факультэта Пецярбугскага ўніверсітэта. Але ўжо праз год , з тае акалічнасці , што актыўна ўдзельнічаў у антыцарскіх сходках, вымушаны быў пераехаць у Кіеў. Там ён паступае на медыцынскі факультэт мясцовага ўніверсітэта. Аднак дыплом аб заканчэнні гэтай вышэйшай установы ён так і не атрымаў. Перашкодзіла Судзілоўскаму дзейнасць "Кіеўскай абшчыны" (яе яшчэ называлі "камунай"), якая прапагандавала дэмакратычныя ідэі "хаджэння ў народ" Герцэна, Чарнышэўскага і Дабралюбава і адным са стваральнікаў якой ён лічыўся. Да "камунараў" царскія ўлады адносіліся насцярожана. Чаго варты быў іх праект стварэння ў вёсцы Гараны Віцебскай губерні фермы-школы, у якой яе навучэнцы асвойвалі шыфравальную і падрыўную справу. Крамола!

I пачалося вандраванне Судзілоўскага па Расіі - Масква, Дцэса, Ніжні Ноўгарад...

Народавольніцкія думкі настолькі ахапілі маладога медыка, што, працуючы фельдшерам у Мікалаеўскай турме ў Саратаўскай губерні (зараз горад Пугачоў), ён арганізбўвае ўцёкі палітычных зняволеных. Авантура, праўда, не ўдалася, і "народнік", пераапрануўшыся ў вопратку нямецкага каланіста, перасякае расійскую мяжу, як аказалася пазней - назаўсёды...

У ЕЎРОПЕ

3 1875 года Мікалай Канстанцінавіч жыве спачатку ў Лондане, лечыць хворых ў шпіталі святога Георгія. Жыць жа за нештатрэба было. "3 усіх вялікіх гарадоў свету больш за ўсё самотным адчуваеш сябе ў Лондане", - так ахарактарызоўваў сваё становішча Судзілоўскі. Здавалася, эмігрант аддаляецца ад руху народавольцаў. Але сустрэчы з заснавальнікам камуністычнай тэорыі Карлам Марксам, а пазней з балгарскім рэвалюцыянерам Хрыста Боцевым зноў абудзілі ў ім імкненне да барацьбы супраць расійскага самадзяржаўя. Па сутнасці, ён становіцца адным з заснавальнікаў сацыялістычнага руху ў Расіі.

Нарэшце ў 1877 годзе Мікалай Судзілоўскі атрымлівае ў Бухарэсцкім універсітэце дыплом, які засведчвае яго вышэйшую адукацыю. Праўда, вымушаны ён гэта зрабіць пад псеўданімам Нікаласа Руселя: здагадваўся, што царскія агенты адшукаюць яго і далёка за межамі імперыі. Дарэчы, псеўданім Русель замацаваўся за Судзілоўскім да канца жыцця. Аднак і румынскія ўлады запатрабавалі, каб рускі эмігрант пакінуў тэрыторыю краіны. Відаць, ураду не спадабалася яго рэвалюцыйная дзейнасць сярод расійскіх салдат, якія ўдзельнічалі ў руска-турэцкай вайне на Балканах. Кажуць, што Судзілоўскі нават планаваў забойства расійскага імператара Аляксандра ІІ.

Некаторы час Судзілоўскі-Русель жыве ў сталіцы Асманскай імперыі Стамбуле, а затым у Грэцыі, Швейцарыі, Бельгіі іфранцыі. Чым займаецца? У асноўным практычнай медыцынай. Ён нават абараняе ў Жэневе доктарскую дысертацыю "Аб антысептычным метадзе лячэння ў хірургіі". Пры гэтым доктар Русель па-ранейшаму дбае аб калегах: частку заробленых грошай ён накіроўвае на патрэбу рэвалюцыянераў.

У АМЕРЫЦЫ

У 1887 годзе па запрашэнні брата, які ўжо з'яўляўся грамадзянінам ЗША, Мікалай Судзілоўскі прыязджае ў Сан-Францыска. Хутка ён становіцца адным з самых папулярных у горадзе лекараў. Да яго звяртаюцца са сваімі хваробамі і перасяленцы з Еўропы,і мясцовыя жыхары, сярод якіх было шмат прадстаўнікоў карэннай нацыянальнасці - індзейцаў. Адначасова ён абмяркоўвае са сваімі заакіянскімі рускімі сябрамі, як дапамагчы перасяліцца ў Новы Свет ссыльным рэвалюцыянерам з Сібіры. Дадала папулярнасці Судзілоўскаму і скандальная гісторыя вакол прысваення незаконных даходаў епіскапам Алеўцкім і Аляскінскім Уладзімірам: ад імя дабрачыннага грэка-славянскага таварыства ён рэзка выступіў супраць цёмных спраў святара.

Але Судзілоўскі хутка расчараваўся ў прынцыпах новай Амерыкі. "Штаты ўяўляюць сабой дзяржаву, якая заснавана на крайнім індывідуалізме, - піша ён. - Яны - цэнтр свету, і свет, і чалавецтва існуюць дзеля іх толькі настолькі, наколькі яны неабходны для іх асабістага задавальнення... Абапіраючыся на ўсемагутнасць сваіх капіталаў, як грэцкая губка, як ракавая пухліна, усмоктваюць яны ў сябе ўсе жыццёвыя сокі з акаляючага асяроддзя без літасці".

НА ГАВАЯХ

У 1891 годзе Судзілоўскі-Русель атрымлівае амерыканскі пашпарт і адпраўляецца ў чарговую вандроўку - на гэты раз на Гавайскія астравы. Разам з медыцынскай справай перасяленцу з матэрыка трэба было займацца і бізнесам. Кававага плантатара і лекара "Куака Лукіні" - рускага ўрача добра ведалі мясцовыя абарыгены канакі: да яго заўсёды можна было звярнуцца за дапамогай.

Аўтарытэт Судзілоўскага на Гаваях быў настолькі значным, што ён стварае трэцюю партыю незапежных, якая супрацьстаяла на выбарах палітычным мастадонтам - дэмакратычнай і рэспубліканскай партыям 3ШA. Спачатку доктар Русель абіраецца сенатарам, а затым прэзідэнта урада. Разам з ім краінай кіравалі яшчэ 3 міністры і 14 членаў дзяржаўнага савета. Так наш суайчыннік у 1901 годзе ўзначаліў краіну пасярэдзіне Ціхага акіяна.

Знаходзячыся на адказнай пасадзе, Мікалай Канстанцінавіч паспеў правесці некалькі рэформ, якія абмежавалі правы амерыканскіх капанізатараў у дачыненні да канакаў. Ён нават планаваў адмяніць на астравах смяротнае пакаранне, увесці бясплатную адукацыю і нарэшце адкрыць кансерваторыю. Але задумам яго не суджана было здзейсніцца: мацерыковыя амерыканцы ўжо тады лічылі Гаваі сваёй тэрыторыяй, хаця як 50-ты штат астравы ўвайшлі ў склад ЗША толькі ў 1959 годзе. Пад націскам "дужых свету гэтага" першы прэзідэнт Гавайскіх астравоў пакідае сенат, а ў хуткім часе і краіну, дзе яго марам таксама не ўдалося здзейсніцца.

У АЗІІ

Ізноў новае асяроддзе, новыя людзі... Судзілоўскі-Русель пакідае Гавайскія астравы і накіроўваецца ў Японію. Ён - чалавек без грамадзянства: па патрабаванні міністра замежных спраў Расіі ЗША пазбавілі яго амерыканскага пашпарта. А тут - руска-японская вайна. Чым не прычына ўспомніць сваё рэвалюцыйнае мінулае? Судзілоўскі наладжвае кантакт з рускімі ваеннапалоннымі. Мэта ў яго такая: як толькі расіяне атрымаюць магчымасць вярнуцца на радзіму, яны па дарозе захопяць тэрыторыю Маньчжурыі і накіруюцца на сталіцу Расіі. Ці не праўда, гэта нагадвае "эксперт рэвалюцыі", які падтрымлівалі многія наіўныя рэвалюцыянеры-бунтары. Вядомы савецкі пісьменнік, удзельнік руска-японскай вайны Аляксей Новікаў-Прыбой, які тады знаходзіўся ў палоне, так адазваўся аб Судзілоўскім: Судзілоўскім: "У Японію, калі там было шмат нашых палонных, прыбыў доктар Русель, прэзідэнт Гавайскіх астравоў, а ў мінулым расійскі палітычны эмігрант. Ён пачаў выдаваць для палонных часопіс "Японія і Расія", на старонках якога я таксама зрэдку друкаваў нататкі. Часопіс быў даволі памяркоўным, але потым паступова зрабіўся рэвалюцыйным".

Думкі аб светлай будучыні Расіі не пакідалі Мікалая Канстанцінавіча. Але нават калі на радзіме грымнула Кастрычніцкая рэвалюцыя, ён па сямейных абставінах заставаўся за яе межамі. Хаця свой погляд на тое, што адбывалася дома, ён выказваў у лістах да сваякоў: "Калі вас не раздушаць сапернікі рэвалюцыі, то вы створыце небывалае грамадства і станеце будаваць камунізм".

***

Знаходзячыся нават на далёкіх Філіпінах, дзе Мікалай Судзілоўскі па-ранейшаму займаўся любімай лекарскай справай і навуковай працай, а затым у Кітаі, яго цікавіла ўсё, што адбываецца на радзіме. Ён нават вырашыў ехаць дадому. Але запаленне лёгкіх, якое раптоўна напаткала яго на вакзале кітайскага горада Чунцын, не дазволіла завяршыць доўгае падарожжа вакол зямнога шара. 30 красавіка 1930 года Судзілоўскага-Руселя не стала.

Расійская мяжа была ўжо побач...

“Беларускі час”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения