Рус Бел Eng 中文

Мітынг-рэквіем прайшоў у вёсцы Красніца Быхаўскага раёна

Перад Вялікай Айчыннай вайною ў вёсцы Красніца мелася 283 двары і 769 жыхароў. 17 ліпеня 1942 года 696 жыхароў і 283 двары спалілі карнікі, па-здардніцку заманіўшы ў вёску яе жыхароў, якія займаліся сенакосам. У кнізе “Памяць. Быхаўскі раён” на 212-й старонцы ёсць успаміны Антаніны Рудаковай, якая распавядае аб тых жахлівых падзеях падрабязна. З таго часу кожны год 17 ліпеня і збіраюцца людзі каля брацкай магілы на мітынг-рэквіем, каб успомніць сваіх землякоў, спаленых гітлераўцамі тым страшным сонечным днём.

Ярка свяціла солнца і ў мінулы нядзельны дзень, калі ўся вёска прыйшла на мітынг-рэквіем “І помніць страшна, і забыць нельга”. Літаратурна-музычная кампазіцыя аднавіла ў памяці тагачасныя падзеі, выклікала слёзы ў тых, чые родныя і блізкія згарэлі жывымі ў хатах.

Калі мерапрыемства скончылася, прыйшоўшыя на яго ўдзячныя землякі не спяшаліся разыходзіцца. Яны схілілі галовы перад невінаватымі ахвярамі фашызму.

Па матэрыяле газеты ”Маяк Прыдняпроўя”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна