Вверх

Вы здесь

Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» пачынаецца ў Магілёве

Так усё супала, што на сёлетнім «Залатым шлягеры» многае сыходзіцца на лічбе 13. "Мяркуйце самі: ён трынаццаты па ліку, адбываецца ў 2013 годзе, фінішуе канцэртам, які пройдзе 13 кастрычніка, і нават у конкурсе маладых выканаўцаў сёлета ўдзельнічаюць 13 чалавек з 13 краін", — адзначае мастацкі кіраўнік фестывалю Андрэй Каліна, але ўсё ж спадзяецца, што нешчаслівая лічба ніяк не паўплывае на лёс «Залатога шлягера» і ўсё запланаванае на ім адбудзецца найлепшым чынам.

А запланавана сёлета цікавая насычаная канцэртная праграма, якая абяцае гледачам нямала сюрпрызаў. Пра некаторыя з іх незадоўга да адкрыцця форуму Андрэй Каліна расказаў журналістам.

На фестываль вяртаецца конкурс маладых вакалістаў. Праўда, правілы зменены. Цяпер у адзін дзень удзельнікі выканаюць адразу дзве песні: хіт мінулых гадоў у сучаснай трактоўцы і прэм’ерную кампазіцыю, якую, акрамя канкурсанта, ніхто яшчэ не спяваў і якая павінна быць напісана ў лепшых традыцыях сусветнай і айчыннай песеннай культуры. Журы ўзначаліць знакаміты кіраўнік групы «На-На» Бары Алібасаў. Беларусь на конкурсе прадставіць малады таленавіты вакаліст, саліст Магілёўскай абласной філармоніі Алекша Чорны.

Дарэчы, на фестываль чакаюць пераможцу самага першага конкурсу маладых выканаўцаў «Залатога шлягера», уладальніка Гран-пры 1996 года Тэймураза Боджгуа. Зараз ён ужо вядомы спявак, жыве ў Маскве, а ў Магілёў прыедзе са сваім сябрам, колішнім салістам папулярнай групы «Электраклуб» Віктарам Салтыковым. На «Залатым шлягеры» яны будуць спяваць у дуэце.

Упершыню на фестывалі адбудзецца канцэрт зорак сусветнага і айчыннага джаза. Чакаецца, што галоўным нумарам гэтай праграмы стане выступленне вядомага амерыканскага віртуоза Стэнлі Джордана, заснавальніка ўнікальнага фартэпіяннага спосабу ігры на гітары: ён робіць гэта дзвюма рукамі, як піяніст. Цікавым для прыхільнікаў джаза абяцае быць і джэм-сэйшн беларускіх і амерыканскіх музыкантаў.

У гэтым канцэрце плануецца таксама ўнікальны прэм’ерны нумар. Арганізатары фестывалю чакаюць станоўчага адказу ад Стэнлі Джордана выступіць у дуэце з вядомай беларускай артысткай Іскуі Абалян і выканаць разам песню «Стары клён» з кінафільма «Дзяўчаты». Дарэчы, Іскуі Абалян будзе не толькі ўдзельніцай песенных праграм фестывалю, але і вядучай асноўных канцэртаў.

Своеасаблівым канцэртам-караоке стане фестывальная праграма «Застольныя песні». У суправаджэнні аркестра народных інструментаў гледачы змогуць спяваць разам з любімымі артыстамі.

Выдатны падарунак падрыхтаваны і аматарам танцавальнай музыкі. Яе таксама можна будзе не толькі паслухаць — перад сцэнай арганізуюць танцпляцоўку. У гэтай праграме зноў пасля доўгага перапынку выйдзе на сцэну некалі папулярны беларускі дуэт «ДзіБронкс і Наталі». У свой час ён распаўся, яго ўдзельнік ДзіБронкс, ён жа Дзяніс Шпітальнікаў, заняўся тэлебачаннем, а Наталі, Наталля Кудрына, стала папулярнай спявачкай Венерай. У Магілёве яны зноў збяруцца разам і выканаюць свае хіты.

Ва ўнікальным складзе прыедзе на фестываль група «Boney M». Не сакрэт, што існуюць некалькі клонаў славутага калектыву. У Магілёве чакаюць лепшае шоу з удзелам самай першай салісткі групы Мэйзі Уільямс.

Спецыяльным госцем «Залатога шлягера» стане народны артыст Расіі Юрый Антонаў (на здымку), які выступіць з сольным канцэртам. Як прызнаўся Андрэй Каліна, дамовы з артыстамі — даволі складаная частка фестывальнай падрыхтоўкі, але цяжэй за ўсё было дамаўляцца з Юрыем Міхайлавічам. Кажуць, у мінулы прыезд Антонава на «Залаты шлягер», гадоў дзесяць таму, фестывальны адміністратар, які суправаджаў артыста ў Магілёве, цалаваў перон і плакаў ад радасці, калі спявак нарэшце сеў у зваротны цягнік. Але на гэты раз, спадзяецца Андрэй Каліна, Юрый Антонаў застанецца задаволены выкананнем свайго райдэра.

Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» пройдзе з 8-га па 13 кастрычніка. Чакаецца, што ўдзел у ім прымуць артысты з 17 краін.

«Рэспубліка»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «новость дня»:

14.12.2017 - 14:21 | Новые ясли-сад открыли в Могилеве

Новые ясли-сад сегодня торжественно открыли в Могилеве. Социальный объект, которому присвоили номер 117, разместился в той части микрорайона Казимировка, где в последние годы ведется активное жилищное строительство.

13.12.2017 - 12:31 | Дни белорусского кино пройдут в кинотеатрах Могилева с 15 по 20 декабря

Дни белорусского кино пройдут в кинотеатрах Могилева с 15 по 20 декабря. Об этом корреспонденту сайта сообщили в Могилевском государственном предприятии «Киновидеопрокат».

12.12.2017 - 11:43 | Благотворительная акция «Чудеса на Рождество» стартовала в Могилевской области

Республиканская благотворительная акция «Чудеса на Рождество» стартовала в Могилевской области. Курируют проект в регионе областные комитет ОО «Белорусский республиканский союз молодежи» и Совет Белорусской республиканской пионерской организации.

11.12.2017 - 09:13 | Прямую телефонную линию проведет 16 декабря председатель Могилевского облисполкома Владимир Доманевский

Прямую телефонную линию проведет 16 декабря председатель Могилевского облисполкома Владимир Викторович Доманевский. С 9.00 до 12.00 по номеру (8 0222) 50-18-69 он ответит на вопросы жителей Приднепровского края.

11.12.2017 - 09:03 | Благотворительный шестичасовой телемарафон «Согреем детские сердца» пройдет в эфире телеканала «Беларусь 4. Могилев» 13 декабря

Благотворительный телемарафон «Согреем детские сердца» пройдет в эфире телеканале «Беларусь 4. Могилев» 13 декабря с 14.00 до 20.00.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения