Рус Бел Eng

Магілёў - культурная сталіца Садружнасці-2013: каментарыі

Вестка, што ў Ашхабадзе на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД Магілёў у кампаніі армянскага горада Гюмры і азербайджанскага Габала аб’яўлены культурнай сталіцай краін Садружнасці-2013, выклікала немалы водгук. Мы папрасілі пракаментаваць гэтую падзею людзей, чые імёны непарыўна звязаны з фарміраваннем культурнага іміджу і традыцый Магілёва.

Валерый Малашка, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама:

— Высокі статус для горада — вынік велізарнай працы, якую праводзілі органы выканаўчай улады, работнікі культуры, грамадскія арганізацыі Магілёва, ды і ўсёй вобласці. У рэгіёне не толькі захавалі ўсе фестывалі і форумы, але і прыраслі цэлым шэрагам цікавых мерапрыемстваў — у вобласці іх праводзіцца не менш за сто.

Магілёў — сталіца самабытных і яркіх культурных падзей, вядомых не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі: міжнародных музычных фэстываляў «Залаты шлягер» і «Магутны Божа», маладзёжнага тэатральнага форуму «Сакавік-кантакт».

У ліку значных праектаў, якія заваявалі вялікую папулярнасць, неабходна адзначыць свята «Александрыя збірае сяброў», міжнародныя фестывалі дзіцячай і народнай творчасці «Залатая пчолка» і «Вянок дружбы», музычна-спартыўнае свята «Вялікая бард-рыбалка» і іншыя.

Выканаўчая ўлада Магілёўшчыны надае вялікае значэнне развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры, аснашчэнню іх найлепшым абсталяваннем, укараненню новых методык у адукацыйным і выхаваўчым працэсах. Статус культурнай сталіцы накладае яшчэ і вялікую адказнасць — шэраговымі мерапрыемствамі ў будучым годзе рэгіёну і абласному цэнтру не абысціся, у стадыі абмеркавання цэлы шэраг цікавых праектаў. Мы падтрымаем любыя крэатыўныя ідэі, якія дапамогуць папулярызацыі Магілёва за межамі краіны і стварэнню яго станоўчага іміджу.

Анатоль Сінкавец, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь:

— Адносна весткі аб наданні гораду звання культурнай сталіцы СНД у надыходзячым годзе: гэта цалкам справядлівае і апраўданае рашэнне. Магілёў адзіны ў краіне горад, які мае філіялы Вялікага нацыянальнага акадэмічнага тэатра і Акадэміі музыкі. Цяпер у стадыі вырашэння пытанне, каб філіялу Акадэміі музыкі ў бліжэйшыя гады надаць статус Магілёўскай кансерваторыі. Пад знакам гэтай падзеі варта ўмацоўваць матэрыяльную базу ўстаноў культуры. Цяпер разглядаем магчымасць адкрыцця канцэртнай залы «Магілёў» на 3 тыс. глядзельных месцаў. Відавочна, што Лядовы палац — спартыўнае збудаванне, не вельмі зручнае для гледачоў і па камфорту і па якасці гуку.

Нам трэба захаваць развіццё такога напрамку, як музейны рух, прадугледзець будаўніцтва культурных аб’ектаў у так званым працоўным пасёлку Магілёва, а таксама ў новым мікрараёне Казіміраўка, які ў апошнія гады бурна развіваецца.

Спадзяёмся, што матэрыяльная падтрымка будзе і з боку Міністэрства культуры, а таксама фонду краін СНД, цяпер складаем праграму, якую павязём у Маскву на ўзгадненне, будзем там адстойваць свае пазіцыі. У асноўным гэта будуць грошы, якія накіроўваюцца на арганізацыю мерапрыемстваў, дзе будуць удзельнічаць прадстаўнікі краін СНД, а адносна развіцця культурнай базы, ўскладаем надзею на гарадскі і абласны бюджэт.

Дзяніс Шаблінскі, дырэктар Магілёўскай абласной філармоніі:

— Мы добра разумеем: такі гонар аказваецца не кожнаму гораду, я шчыра рады, што выбар культурнай сталіцы ў рамках СНД у 2013 годзе зроблены на карысць Магілёва. Гэта рашэнне не толькі ганаровае, але і накладвае вялікую адказнасць на людзей культуры і мастацтва. У 2013 годзе ў нас запланаваны шэраг міжнародных фестываляў, якія проста абавязаны пацвердзіць высокае званне нашага любімага горада, а таксама канцэрты вядомых артыстаў беларускай эстрады, прафесійных калектываў абласной філармоніі. Міжнародны фестываль «Залаты шлягер-2013» абавязкова выйдзе на новую вышыню, пацешыць усёй палітрай фарбаў фестываль на Шклоўшчыне «Александрыя збірае сяброў».

Калі казаць аб камерцыйных праектах, то яны таксама ўмацуюць імідж Магілёва. Спадзяёмся, што да нас прыедуць сусветныя джазмэны, а з Ліверпуля група «Beatles». Вядома ж, гэта маладыя двайнікі легендарных музыкаў, але магіляўчане і госці горада пачуюць, лічы, арыгінальнае выкананне многіх вядомых кампазіцый чацвёркі. Яны прымуць удзел у філарманічным праекце «Музычная вясна-2013».

Ірына Дарафеева, вядомая беларуская спявачка, нарадзілася ў Магілёве:

— Гэта такая нечаканая і прыемная для мяне, як магіляўчанкі, падзея! Прыемна, што горад, у якім я рабіла першыя крокі на шляху да прызнання, атрымаў такі высокі і заслужаны статус. Я заўсёды з асаблівым настроем выступаю перад магілёўскім гледачом, таму што энергетыка на гэтых канцэртах асаблівая: тут усё роднае і блізкае для майго сэрца. Амаль заўсёды, калі бываю ў Магілёве, заходжу ў гарадскі Палац піянераў і школьнікаў да кіраўніка тэатра-студыі «Вясёлка» Нэлі Бардуновай, якая адыграла важную ролю ў маёй артыстычнай кар’еры. У горадзе на Дняпры ў 1999 годзе я выйграла свой першы міжнародны конкурс у рамках фестывалю «Залаты шлягер», які стаў для мяне знакавым. Шпацыруючы па ціхай вулачцы каля кінатэатра «Радзіма», дзе адкрыта гарадская «Алея зорак», не без гонару мару, што тут неўзабаве будзе закладзена зорка ў гонар Ірыны Дарафеевай.

З вялікім задавальненнем у 2013 годзе я гатова выступіць у маштабных музычных праектах, якія запланаваны ў культурнай сталіцы СНД — маім родным Магілёве.

Рэспубліка

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

26.04.2018 - 08:56 | Национальный костюм стал основной темой международного форума традиционной культуры в Могилеве

Национальный костюм стал основной темой VI Международного форума «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества», который начал работу в Могилеве.

24.04.2018 - 11:20 | Могилев. Программа мероприятий к Празднику труда - 1 мая

1 мая 2018 г. (вторник)

 

11.00 

23.04.2018 - 13:03 | Могилевский областной драматический театр в мае отметит 130-летний юбилей

Могилевский областной драматический театр 15-18 мая отметит 130-летний юбилей. Об этом корреспонденту сайта сообщили в учреждении культуры.

20.04.2018 - 10:26 | Могилевчан приглашают принять участие в городском конкурсе фотографий

Жителей областного центра приглашают принять участие в городском конкурсе фотографий «Могилев и могилевчане». Представить на суд жюри свои работы могут как профессиональные фотографы, так и любители, сообщили в  отделе идеологической работы, культуры

18.04.2018 - 10:20 | Могилевский областной драмтеатр готовит спектакль на белорусском языке «Таямніца старой ратушы»

Могилевский областной драмтеатр готовит спектакль на белорусском языке «Таямніца  старой  ратушы». Премьера запланирована на 15, 16 и 30 мая.