Рус Бел Eng 中文

Магілёўскія ўлады маюць намер развіваць веласпорт

Дзве лыжаролерныя трасы з'явяцца ў Магілёве. Таким чынам выканаўчая ўлада горада мае намер кардынальна падыйсці да развіцця веласпорту.

Пры будауніцтве новых лыжаролерных трас на ўзбраенне будуць узятыя міжнародныя стандарты. На спецыяльных трасах можна будзе ўлетку паганяць на веласіпедзе, а ўзімку – на лыжах. Задумана заснаваць некалькі новых аб'ектаў. Адзін з іх – у раёне Пячэрскага лесапарка. Таксама у планах – лыжаролерная траса ў раёне Святога возера працягласцю 1400 метраў, распавёў намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Мікалай Міхаленя.

Галоўнае пытанне – калі ж надыйдзе доўгачаканы час, і для веласіпедыстаў ярка загарыцца зялёнае святло ўжо па міжнародных мерках. Аказваецца, будаўніцтва абедзвюх трас – і ў Пячэрскім лесапарку, і каля Святога возера – павінна распачацца і завяршыцца ўжо ў 2014-м годзе. Гэта пацвердзілі ў гарвыканкаме. Трэба толькі паспець да гэтага часу падрыхтаваць праектна-каштарысную дакументацыю. Толькі на будаўніцтва трасы ў Пячэрскім лесапарку па прыблізных падліках спатрэбіцца 10 мільярдаў рублёў.

Рэзон ад грашовых укладанняў – па традыцыі будзе вымярацца інвестыцыямі ў здароўе. Карыстацца новыми трасамі можна будзе бясплатна ўсім жадаючым. Ад гэтага найбольш выйграюць аматары актыўнага адпачынку. Але, разам з тым, і жадаючых заняць свой час з карысцю для здароўя ў Магілёве стане больш.

По материалу «Радио Могилев»

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна