Вверх

Вы здесь

Магілёўскія бібліятэкі атрымалі Br260 млн. на падпіску і закуп новай літаратуры

Дырэктар Магілёўскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Галіна Краўчанка кажа, што Год кнігі пачынаецца добра, нават цудоўна. Таму што літаральна напрыканцы мінулага года магілёўскія бібліятэкі атрымалі Br260 млн. на падпіску і закуп новай літаратуры, у тым ліку і на беларускай мове.

“Нашы самыя смелыя спадзяванні спраўдзіліся, таму 2012-ы не заспеў нас знянацку! Але справа тут не толькі ў новых кнігах, але і ў нас саміх. Сёлета будзе адзначацца 130-гадовы юбілей Купалы і Коласа, але што мы ведаем пра іх? Ну, на якой паліцы стаяць іх кніжкі — так, дакладна. Зразумела, чыталі ў школе і ў часы студэнцтва..."

Спецыялісты вырашылі ўсім працоўным калектывам аднавіць у памяці беларускую класіку, каб правільна рэкамендаваць чытачам. “Мы ўжо другі месяц займаемся на спецыяльных курсах: беларусазнаўца Кацярына Сазонава раз на тыдзень праводзіць з намі ўрокі роднай мовы і літаратуры, - адзначыла Галіна Краўчанка. - Яна чытае на памяць цэлыя паэмы, і мы імкнёмся да ведаў, крочым за сваім педагогам. Яшчэ не вельмі добра размаўляем па-беларуску, але настаўніца верыць у сваіх "вучаніц", і мы шчыруем. Так хочацца размаўляць прыгожа, як у вершах Купалы і Коласа, дзе ўсё лёгка, пявуча! Адна асалода”.

Сапраўды, каб вывесці беларускую літаратуру на ўзровень чытання рознымі пакаленнямі, бібліятэкарам неабходна самім яе ведаць. Памылковая думка, што беларускую класіку цяпер чытаюць найбольш школьнікі і студэнты. “Для мяне Быкаў аказаўся вельмі павучальным: ён нібыта яшчэ раз нагадаў мне, што складаныя жыццёвыя абставіны "штурхаюць" людзей на такія ўчынкі, якія нібыта скіраваны на добрае, але часам атрымліваецца наадварот, - расказала Галіна Краўчанка. - Напрыклад, такое можа быць з мацярынскай любоўю. Перад чалавекам часам паўстаюць такія пытанні, за адказамі на якія хочацца звяртацца да мудрых класікаў, і варта гэта рабіць”.

У бібліятэках адчуваецца недахоп кніг сучасных аўтараў. “Я ўчора зайшла спецыяльна ў кніжную краму і не знайшла на беларускай паліцы папулярных сучасных аўтараў. Што датычыцца выдавецкіх прайсаў — калі са школьнай праграмай усё проста, то па іншыя кнігі даводзіцца пабегаць, - падзялілася Галіна Краўчанка. - Мы не заўсёды можам задаволіць патрэбы наведвальнікаў. Таму вельмі хочацца, каб нашы буйныя беларускія выдавецтвы больш вялікімі накладамі друкавалі сучасных айчынных аўтараў, каб не шукаць іх кнігі ў маленькіх "канторах" Расіі. Гэта мы кажам ад імя вялікай арміі нашых чытачоў і ад нас саміх, бо нам хочацца прыцягнуць да чытання моладзь”.

Па матэрыяле газеты “Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

12.12.2017 - 10:11 | Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы 14 декабря

Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы под управлением Сергея Лищенко. Мероприятие состоится 14 декабря в городском центре культуры и досуга, сообщили в администрации капеллы.

08.12.2017 - 12:44 | В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске».  Об этом корреспонденту сайта сообщили в  главном управлении идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкома.

08.12.2017 - 11:33 | Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря

Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря.

06.12.2017 - 16:00 | Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилеве

Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилевском музее этнографии (ул. Первомайская, д.8).

05.12.2017 - 11:13 | Региональные рождественские образовательные чтения состоятся в Бобруйске 12 декабря

Региональные рождественские образовательные чтения «Нравственные ценности и будущее человечества» состоятся в Бобруйске 12 декабря. Об этом сообщили в Бобруйской епархии.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения