Вверх

Вы здесь

Магілёўскія таленты прымалі ўдзел у ХХХ Сусветным чэмпіянаце лесарубаў

Творчыя калектывы і майстры Магілёўшчыны разам з іншымі прадстаўнікамі вобласці прымалі ўдзел у ХХХ Сусветным чэмпіянаце лесарубаў, які праходзіў у спартыўным комплексе “Раўбічы”. Акрамя спаборніцтваў тут было арганізавана шмат іншых цікавых мерапрыемстваў: выступленні музычных калектываў, конкурсы, выставы, майстар-класы, тэатралізацыі, гульні і забавы.

У месцах правядзення чэмпіяната традыцыйна ладзяцца выставы-кірмашы прадукцыі лясной гаспадаркі, дзе можна набыць пасадачны матэрыял, пілапрадукцыю, разнастайныя дары лесу і іншае. Сваю прадукцыю прадстаўлялі ўдзельнікі, арганізатары і спонсары чэмпіянату. Шмат наведвальнікаў кірмашу прыцягвалі “аграсядзібы” лясных гаспадарак абласцей – пляцоўкі, аформленыя з выкарыстаннем малых архітэктурных форм.

Пляцоўка Магілёўшчыны была арганізавана 13 ляснымі гаспадаркамі вобласці, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Міхаіл Капычка. Па яго словах, “аграсядзіба” нашага рэгіёна мела ўласную “разынку”, якой не было больш ні ў кога: сярод экспазіцыі на ёй была разгорнута выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сваю творчасць прадстаўлялі магіляўчане Таццяна Фяськова (лозапляценне), Ігар Грышын (разьба па дрэве), Наталля Русіян (кераміка) і Вольга Сыцікава (мастацкая апрацоўка льну). Вырабы нашых майстроў карысталіся вялікім попытам сярод удзельнікаў і гасцей мерапрыемства. Яны актыўна разглядалі і набывалі работы магілёўскіх умельцаў, а таксама ўдзельнічалі ў майстар-класах.

Яскравы народны каларыт кірмашу надалі выступленні творчых калектываў, сярод якіх былі народныя фальклорныя ансамблі з Бабруйшчыны – “Пярэзвы” Цэнтра культуры і вольнага часу Бабруйскага раёна і “Дубрава” Цялушскага сельскага Дома культуры. Удзельнікі творчых калектываў Магілёўшчыны не толькі забаўлялі наведвальнікаў “аграсядзіб”, але і былі задзейнічаны ва ўрачыстым адкрыцці чэмпіянату.

Вольга Семчанка, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Фота – Міхаіла Капычка, намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

15.12.2017 - 15:17 | Статус культурной столицы перейдет от Бобруйска к Новополоцку

Во Дворце искусств Бобруйска сегодня пройдет торжественная церемония закрытия республиканской акции «Культурная столица Беларуси 2017». Об этом сообщили в горисполкоме.

12.12.2017 - 10:11 | Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы 14 декабря

Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы под управлением Сергея Лищенко. Мероприятие состоится 14 декабря в городском центре культуры и досуга, сообщили в администрации капеллы.

08.12.2017 - 12:44 | В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске».  Об этом корреспонденту сайта сообщили в  главном управлении идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкома.

08.12.2017 - 11:33 | Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря

Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря.

06.12.2017 - 16:00 | Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилеве

Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилевском музее этнографии (ул. Первомайская, д.8).

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения