9 снежня спаўняецца 120 гадоў з Дня нараджэння Максіма Багдановіча. З гэтай нагоды Магілёўская гарадская бібліятэка імя Карла Маркса аб’явіла віктарыну, прысвечаную выдатнаму класіку беларускай літаратуры, рамантычнаму паэту, празаіку, крытыку, публіцысту. Як зазначылі спецыялісты ўстановы культуры, пераможцаў чакаюць прызы.
Пытанні:
1. У якіх беларускіх гарадах жыла сям’я Багдановічаў?
2. Як называўся першы твор пісьменніка і дзе быў надрукаваны?
3. Назавіце вершы паэта аб велічы і харастве прыроды.
4. Як пачынаецца адзін з найвядомейшых яго вершаў, які мае назву «Раманс»?
5. Пры жыцці паэта выйшаў толькі адзін зборнік вершаў. Як ён называецца?
6. Як вы лічаце, якія кветкі больш любіў Багдановіч і якія сімвалізуюць яго творчасць?
7. Як называецца паэма-казка Максіма Багдановіча?
8. Які верш М. Багдановіча мае такую ж назву, як і вядомы беларускі танец?
9. Як называецца вершаванае апавяданне, на словы якога была напісана музыка і выконвалася «Песнярамі»?
10. З якім выдатным рускім пісьменнікам Багдановіч меў сваяцкія сувязі?
11. Назавіце вершы паэта, пакладзеныя на музыку.
12. У апошнія дні свайго жыцця Максім Багдановіч займаўся дзейнасцю, якая мела дачыненне да дзяцей. Над чым працаваў паэт у гэты час?
13. Якое месца на Магілёўшчыне звязана з іменем Максіма Багдановіча?
14. Дзе памёр Багдановіч і дзе ён пахаваны?
15. Які паэт прысвяціў М. Багдановічу наступныя словы:
Узняло касачы
Над табою жыццё,
Над тваім незгараючым сэрцам,
Узняло, як мячы,
Каб працяць небыццё
І ахоўваць паэта бясмерце.
Адказы на пытанні дасылайце па электроннай пошце: metodisty2011@mail.ru. А таксама по па адрасу: 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 30 (аддзел бібліятэчнага маркетынгу).
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
18.01.2021 - 10:10
Выставка картин религиозной тематики проходит в Краснопольском музее
12.01.2021 - 17:25
Репортаж: Гадания на Святки, или Простой способ заглянуть в будущее
11.01.2021 - 08:07
Заявки на участие в национальном конкурсе «Искусство книги» принимаются до 22 января
04.01.2021 - 09:35
Рождественский концерт готовит Могилевская городская капелла 14 января
31.12.2020 - 09:57
Музей имени В.К.Бялыницкого-Бирули приглашает на фортепьянный концерт