Рус Бел Eng 中文

Магілеўская кераміка едзе ў Навасібірск

Магілёўскі народны творца па кераміцы Аляксей Сапажкоў правядзе майстар-клас у расійскім Навасібірску.

Таленавіты зямляк з абласнога Цэнтра народнай творчасці адпраўляецца ў гэты далёкі расійскі рэгіён 6 снежня. Тут ён па запрашэнні Навасібірскага абласнога дома народнай творчасці падзеліцца вопытам з мясцовымі керамістамі.

Работы Аляксея Сапажкова ўжо добра вядомыя расійскім майстрам: малады беларускі кераміст неаднаразова прадстаўляў сваю творчасць у розных рэгіёнах краіны-суседкі. Таленавіты магілёвец у Навасібірску таксама прадэманструе калекцыю вырабаў.

Па матэрыяле «Радыё Магілёў»

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна