Вверх

Вы здесь

Магіляўчане просяць не будаваць гандлёвы цэнтр у Падміколлі

Тэма гэта ўжо не новая. За апошні год яе не перастаюць абмяркоўваць. Знешнім выглядам горада занепакоены не толькі магіляўчане, сам Прэзідэнт лічыць, што Магілёву не хапае «глянцу і гармоніі». Налета будзе зацверджаны генплан Магілёва, але дагэтуль некаторыя дэталі яго так званага чарнавога варыянта выклікаюць неадназначную рэакцыю ў магіляўчан. У прыватнасці, гэта датычыцца лёсу будучага парка ў Падміколлі. На сайце Магілёўскага гарвыканкама можна ў дэталях паглядзець, як ён будзе выглядаць. Напрыклад, пад нумарам 281 паміж дзеючым Свята-Мікольскім манастыром і будынкам гарводаканала... прапісалася фестывальная пляцоўка з трыбунамі, накіраванымі ў бок Задняпроўя. А на самай броўцы плошчы Арджанікідзэ пазначаны шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны комплекс з офіснымі памяшканнямі. Менавіта гэтыя 2 аб'екты вызвалі рэзкі пратэст з боку пэўнай часткі жыхароў. 

А гэта, як кажуць будаўнікі, уваход у будучы парк.

Запаведны куток

Аляксандр Белахвостаў - шматдзетны бацька, гісторык па адукацыі і проста чалавек, якому неабыякава, у якім горадзе будуць жыць яго дзеці. Ён рашуча выступае супраць таго, каб запаведны гістарычны куточак горада пераўтвараўся ў гандлёва-забаўляльны цэнтр. Тут перамяшаліся культурныя пласты некалькіх вякоў. У XVI стагоддзі гэта тэрыторыя называлася Пакроўскі пасад - па імені пабудаванага смаленскімі купцамі Свята-Пакроўскага храма. У суседстве адно з адным тут мірна суіснавалі касцёл Святога Антонія, манастыр бернардзінцаў ды сінагога. Ансамбль богаўгодных устаноў гарманічна дапаўняла шчыльная жылая забудова з мноствам садоў.

- У XVІІІ стагоддзі вунь там, непадалёк ад Свята-Мікольскага манастыра, праходзіла Старачарнігаўская вуліца, па якой Аляксандр Пушкін ехаў у ссылку ў Адэсу, а потым па ёй жа вяртаўся назад, - разам з Аляксандрам Белахвоставым мы прайшліся па некалі густанаселенаму пасаду, дзе зараз плануецца разбіць парк. - Ёсць запісы царскага стольніка Талстога, які апісаў і манастыр, і тое, як увесь горад патанаў у садах.

На дэталёвым плане шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны комплекс з офіснымі памяшканнямі пазначаны якраз на тым гістарычным месцы, якое носіць назву Касцерня.

Назва замацавалася пасля таго, як у 1661 годзе ў Магілёве адбылося паўстанне гараджан супраць стралецкага гарнізона маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча Найціхага, падчас якога было забіта 7 тысяч стральцоў. І тут усе яны, па меркаванні гісторыкаў, пахаваныя. «А нядаўна даведаўся яшчэ пра адзін цікавы факт, - кажа Аляксандр. - Адкрыў кнігу «Лепшыя ў Беларусі: турыстычны даведнік» і чытаю: за тое, што горад перабіў 7 тысяч воінаў, патрыярх Нікан абвясціў яму анафему. І яна не знятая дагэтуль. А мы збіраемся будаваць на гэтых костках забаўляльныя ўстановы».

Тая самая Касцерня, дзе па планах будзе будаўніцтва шматфункцыянальнага гандлёва-забаўляльнага цэнтра.

Малітва патрабуе цішыні

Падчас Вялікай Айчыннай вайны гэты абжыты стагоддзямі раён быў сцёрты з твару зямлі. Немцы арганізавалі тут рубеж абароны і цалкам спалілі ўсе драўляныя будынкі, каб яны не заміналі агляду. Пасля вайны і да нядаўняга часу тут было царства баршчэўніку і стыхійнага кустоўя. Мэр горада Уладзімір Цумараў нарэшце вырашыў навесці парадак. Зараз ёсць унікальная магчымасць максімальна аднавіць гэту частку горада, прычым не закранаючы інтарэсы насельнікаў тутэйшага Свята-Мікольскага манастыра. Доўгі час святое месца заставалася ўдалечыні ад гарадскога шуму. І зараз тут вельмі хвалююцца за яго будучае. Бо ніхто так і не патлумачыў, што хаваецца за той самай фестывальнай пляцоўкай, якая па плане размесціцца ў некалькіх сотнях метраў ад манастырскіх сцен. Улічваючы ўнікальную прыродную акустыку гэтага месца, забаўляльныя функцыі могуць вельмі адчувальна сапсаваць малітоўную аўру манастыра.

- Мы вельмі турбуемся - і я, і сёстры, і веруючыя, - кажа ігумення манастыра Ефрасіння. - Мы чыталі шматлікія выказванні магіляўчан за тое, каб тут застаўся парк ціхага адпачынку. Людзі хочуць спакойна гуляць з маленькімі дзецьмі - без рызыкі трапіць пад колы машын. Некалькі гадоў таму мы ўжо падвяргаліся нападкам з боку агрэсіўнай моладзі. Яны кідалі ў вокны келляў камяні. А што чакаць ад падагрэтых гучнай музыкай і півам людзей?

Не разумее матушка, як фестывальная пляцоўка будзе стасавацца са Свята-Пакроўскім храмам і музеефікаванымі падмуркамі званіцы ў гонар архангела Міхаіла, за аднаўленне якіх узяўся манастыр. Праект ужо аплачаны, і тут чакаюць дазволу на будаўніцтва. «Мы пачалі афармляць дакументы яшчэ 2 гады таму. З 2014 года нашы прыхаджане ідуць на месца былой Пакроўскай царквы і чытаюць акафіст. Людзі ахвяруюць, хто колькі можа. Мы гэтыя грошы збіраем на разліковы рахунак. На нулявы цыкл адназначна хопіць. А далей з Божай дапамогай будзем будаваць», - кажа ігумення.

Насельніцы Свята-Мікольскага манастыра перажываюць за будучае Падміколля.

Не парушыць гармонію

Архітэктары супакойваюць. Маўляў, яшчэ ніякіх канкрэтных прапаноў няма. Існуе агульная канцэпцыя развіцця парку. І тое, што пазначана на плане, - гэта толькі прыблізная форма.

Тым не менш, Падміколле сёння перыядычна ператвараецца ў будаўнічую пляцоўку. На момант нашага візіту будаўнікі нешта замацоўвалі на месцы перад гіпатэтычнай фестывальнай пляцоўкай. Яны паведамілі, што прадстаўляюць сабой паважанае ў горадзе прадпрыемства «Лаўсанбуд» і робяць тут уваход у парк. На круглым пятачку непадалёк «квітнее» разгалістае металічнае дрэва з шыльдачкай - «Гораду Магілёву ад студэнцкіх атрадаў».

- Забудова, як бачыце, вядзецца, прычым хаатычная, - кажа Аляксандр Белахвостаў. - Навошта нешта вынаходзіць, калі ёсць магчымасць аднавіць гістарычны воблік гэтага месца? Манастыр хоча аднаўляць Свята-Пакроўскую царкву разам са званіцай архангела Міхаіла - гэта будзе яшчэ адна прыгожая дамінанта Падміколля. Можна зрабіць нейкія дзіцячыя пляцоўкі, гульнявыя зоны, веласіпедныя сцяжынкі, трасіроўкі старадаўніх вуліц з каменю. Калі тут быў Пакроўскі пасад, ад Дняпра да Свята-Мікольскага манастыра ішлі дзве вуліцы - Пакроўская і Мікольская. Можна зрабіць тут і філіял батанічнага саду, каб паказаць разнастайнасць ландшафтных форм Беларусі. Або нешта накшталт Кёкенхофа - квітнеючага парку, як у галандцаў, ды яшчэ этнаграфічна ўсё гэта абыграць.

Вось так будзе выглядаць комплекс Свята-Пакроўскай царквы са званіцай.

Дэпутаты таксама супраць

Зараз лісты з заклікам не будаваць гандлёва-забаўляльны комплекс і фестывальную пляцоўку знаходзяцца на разглядзе і ў Магілёўскім гарсавеце дэпутатаў.

- Мы правялі пашыранае пасяджэнне прэзідыума і абмеркавалі гэту праблему, - кажа старшыня Магілёўскага гарадскога Савета Сяргей Іваноў. - У цэлым канцэпцыю забудовы мы падтрымліваем, але за выключэннем фестывальнай пляцоўкі і шматфункцыянальнага гандлёва-забаўляльнага цэнтра. Хаця яшчэ невядома, якія функцыі будзе несці тая фестывальная пляцоўка. Бо, калі яе выкарыстоўваць, напрыклад, для правядзення канцэртаў фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» - гэта зусім іншая справа. Мы на гэта таксама звярнулі ўвагу магілёўскага кіраўніцтва. Калі тут можна прыйсці да нейкага кансэнсусу, будзе цудоўна. Мы за тое, каб усё сапраўды было гарманічна. У любой сітуацыі да праблемы трэба падыходзіць узважана, а не «рубіць» з пляча.

...Пасля нядаўняга візіту Прэзідэнта ідзе дапрацоўка генплана Магілёва. Абласны цэнтр павінен мець сваю «разыначку». Першы крок зроблены - мост цераз Днепр стаў сапраўдным упрыгажэннем горада. Хочацца, каб і з астатнім было не горш. І калі Магілёў нарэшце ўзяўся за будаўніцтва парка ў Падніколлі, трэба, каб ён стаў сапраўдным месцам адпачынку гараджан, у якім будзе ўтульна ўсім - і моладзі, і вернікам, і гасцям.

Нэлі Зігуля, «Звязда»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

19.09.2017 - 12:21 | Чым сёння ганарыцца Глускі раён

Глускі край славуты сваімі лясамі - яны тут займаюць больш за палову тэрыторыі. А тутэйшыя землі багатыя выкапнямі ў выглядзе нафты, сапрапеляў, торфу, гліны. Ды і людзі тут жывуць руплівыя і адказныя, могуць працаваць якасна і творча.

18.09.2017 - 21:08 | Беларусь обеспечила открытый доступ для СМИ на учении «Запад-2017» - канадский журналист

Беларусь обеспечила открытый доступ для СМИ на стратегическом учении вооруженных сил Беларуси и России «Запад-2017», отметил шеф бюро Канадского телевидения Реймонд Сент-Пьер, который принял участие в освещении второго этапа учения на полигоне Ос

12.09.2017 - 08:56 | РЕПОРТАЖ: Учение «Запад-2017» - последние штрихи подготовки

Через два дня на полигоне ракетных войск и артиллерии под Осиповичами станет по-настоящему жарко - будут взрываться снаряды, вестись поражение целей и условного противника. Здесь развернется стратегическое учение вооруженных сил Беларуси и России «Запад-2017».

04.09.2017 - 14:38 | К 90-летию Алеся Адамовича: история его словами

Сегодня часто рассуждают, а как бы освоился тот либо другой деятель прошлого в интернете? Стал бы популярным блогером или троллем?

31.08.2017 - 15:24 | Могилев 20-21 сентября с гастролями посетит Современный художественный театр Минска

Могилев с гастролями посетит Современный художественный театр (СХТ) Минска. Об этом корреспонденту сайта сообщила литературный редактор областного драматического театра Ольга Семченко.

 

Рубрики

 
Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения