Рус Бел Eng 中文

Магілёўская каманда «Надзея-Днепр» перамагла ў абласным дэрбі па футболу

Футбалісткі «Надзеі-Днепр» у хатнім матчы чэмпіянату краіны ў абласным супрацьястаянні перейгралі бабруйскую «Бабруйчанку» з лікам 2:1. Аб гэтым каррэспандэнту сайта паведаміў прэс-сакратар магілёўскай дружыны Андрэй Ільеня.

Як зазначыў суразмоўца, першая палова гульні шматлікіх заўзятараў, што сабраліся на стадыёне Магілёўскай гарадской СДЮШАР №7, галамі не пацешыла. А вось пасля перапынку на гол Аксаны Драноўскай «Бабруйчанка» праз 7 хвілін адказала трапным стрэлам. Такім чынам вызначылася Вольга Аніскоўцава.

У апошнія імгненні матча магілёўская футбалістка Вольга Мелканянц вырашыла са штрафного пацэліць у верхні вугал варот саперніка і не прамахнулася. «Надзея-Днепр» скончыла першы чвэрць чэмпіянатнай дыстанцыі на трэцім месцы турнірнай табліцы.

 

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна