Рус Бел Eng

Майстар-клас па вышыўцы стужкамі правяла магілёўская рукадзельніца

Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы ладзіўся майстар-клас па вышыўцы стужкамі. Давала яго магілёўская майстрыха Ніна Бародзіч. Мерапрыемства было прымеркавана да выставы “Вясна. Каханне. Натхненне”, якая адкрылася ў сакавіку. Сярод экспанатаў ёсць вырабы гэтай таленавітай жанчыны – цудоўныя пано і футляры, вышытыя стужкамі, а таксама аб’ёмныя кветкі са стужак.

На Магілёўшчыне і ўвогуле ў Беларусі вышыўка стужкамі становіцца не менш папулярнай, чым вышыўка крыжам. Дарэчы, матэрыялы для гэтага занятку даступныя кожнаму: атласныя стужкі рознай шырыні, ніткі, іголкі з доўгім вушкам, канва альбо натуральнае палатно, пяльцы, нажніцы, запалка або свечка.

Нядзіўна, што адразу знайшліся жадаючыя завітаць на майстар-клас Ніны Бародзіч. У Магілёўскі абласны метадычны цэнтр прыехалі мясцовыя рукадзельніцы – удзельніцы народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Чараўніцы” гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу. Усе яны валодаюць рознымі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а вось вышыўка стужкамі для многіх была ў навінку. Ніна Міхайлаўна падзялілася з жанчынамі некаторымі сакрэтамі свайго майстэрства, паказала асноўныя прыёмы вышыўкі стужкамі, а таксама вырабу аб’ёмных кветак. З захапленнем удзельніцы майстар-класа назіралі, як Ніна Міхайлаўна плавіла капронавую стужку на свячы, а потым збірала яе на нітку – неўзабаве ва ўмелых руках майстрыхі ўжо квітнела яркімі фарбамі прыгажуня-кветка.

Ніна Бародзіч пачала вышываць стужкамі адносна нядаўна – толькі два гады таму. Пабачыла, як іншая майстрыха стварае маленькія цуды з палосачак тканіны – і проста палюбіла гэтае мастацтва, пачала вышываць сама. Як прызнаецца сама рукадзельніца, гэтая тэхніка далася ёй амаль адразу. Магчыма, таму, што яна па спецыяльнасці мастак-каларыст, працавала на ААТ “Магатэкс”, дзе займалася мастацка-каларыстычным афармленннем тканін. Майстрыха заўважыла: вышываючы карціны стужкамі, яна робіць па-сутнасці тое ж самае – утварае гармонію колераў.

“Важна, каб колеры не “спрачаліся” паміж сабою, спалучаліся гарманічна, – дзеліцца таямніцамі творчасці Ніна Бародзіч. – Часам заўважаеш у работах некаторых майстроў: здаецца, тэхніка выдатная, а вось з колерамі не ўсё ў парадку. Каб пазбегнуць гэтага, трэба мець бездакорны мастацкі густ. А яшчэ – падключаць фантазію. Напрыклад, некаторыя свае работы я раблю па ўзорах віншавальных паштовак з букетамі, але мне больш падабаецца самастойна выдумляць кампазіцыю, як кажуць, “з чыстага ліста”. Калі ідэі нараджаюцца ў працэсе працы і сама не ведаеш, што атрымаецца ў выніку – адчуванне непаўторнае і дзівоснае… Ды і вынік заўсёды радуе”.

Работы Ніны Міхайлаўны ўздзейнічаюць па-асабліваму. Праз вышытыя на палатне кветкі перадаецца цэлая гама пачуццяў – элегічны смутак, рамантычная ўзнёсласць, светлая радасць… Магчыма, гэтыя эмоцыі суб'ектыўныя і індывідуальныя, але ж сапраўдныя. Варта паглядзець на гэтую прыгажосць – і сэрца напоўніцца радасцю і пяшчотай. На пано квітнеюць пышныя піёны, раскошныя ружы, вогненныя макі, пяшчотныя мімозы, сонейкі-рамонкі… Многім творам майстрыха прысвоіла назвы: пано “Букет у падарунак” ці, напрыклад, серыя работ “Хутка восень. За вокнамі жнівень”. Як і многія жанчыны, яна вельмі любіць кветкі – не толькі вышываць, але і вырошчваць.

Дарэчы, стужкамі можна вышываць не толькі пано, але і аздабляць сумачкі, капялюшыкі, касметычкі, рабіць аўтарскія брошкі, заколкі і іншыя дамскія (і не толькі!) аксесуары. Гэта проста знаходка для любой жанчыны, якая жадае быць прыгожай і непаўторнай. Сярод вырабаў Ніны Міхайлаўны ёсць нават стыльныя футляры для мабільных тэлефонаў, а таксама майстрыха мае ў сваім гардэробе сукенку, аздобленую сваімі рукамі. І нягледзячы на тое, што жанчына зусім нядоўга займаецца вышыўкай стужкамі, дома ў яе шмат работ – імі ўпрыгожана цэлая сценка. Шмат вырабаў яна раздарыла сябрам і знаёмым, робіць іх на замову. Яе творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у ЗША, Украіне, Германіі.

Ніна Бародзіч – чалавек, бясспрэчна, таленавіты і рознабаковы. Апроч вышыўкі стужкамі, яна валодае рознымі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – лепіць з салёнага цеста, займаецца дэкупажам (дэкараванне паверхні паперай і тканінай), а нядаўна адкрыла для сябе тэхніку канзашы (кветкі з тканіны).

Магчыма, менавіта здольнасць ствараць вакол сябе прыгажосць, дарыць яе іншым дапамагае напаўняць жыццё сапраўднай радасцю. І неабавязкова вышываць стужкамі – можна паспрабаваць сябе ў іншых відах творчасці. Галоўнае, каб гэтая справа прыносіла задавальненне, а натхненне акрыляла душу. Паспрабуйце самі – не пашкадуеце!

Вольга Семчанка,
вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

22.05.2018 - 12:26 | Лучшие купальские костюмы выберут на празднике «Александрия собирает друзей» в Шкловском районе

Конкурсно-тематическая программа-презентация купальского карнавального и ростового костюмов «Купаліш і Купалінка» пройдет 7 июля в агрогородке Александрия Шкловского района.

21.05.2018 - 15:26 | Премьеру спектакля «Дюймовочка» представит 26-27 мая Могилевский областной драмтеатр

Спектакль «Дюймовочка» по мотивам одноименной сказки Ганса Христиана Андерсена представит Могилевский областной драмтеатр. Премьерные показы пройдут 26-27 мая, сообщили в администрации учреждения культуры.

18.05.2018 - 21:03 | Могилевский областной драмтеатр отпраздновал 130-летие

Могилевский областной драматический театр сегодня отпраздновал свое 130-летие.

18.05.2018 - 08:59 | Первый республиканский конкурс-пленэр мастеров резьбы по дереву «Перевоплощение дерева» пройдет в Бобруйске

Республиканский конкурс-пленэр мастеров резьбы по дереву «Перевоплощение дерева» пройдет впервые с 22 по 29 июня на базе ОАО «ФанДОК» в Бобруйске. Об этом сообщили в пресс-службе концерна «Беллесбумпром».

16.05.2018 - 10:47 | Более 30 видов домашнего сыра предложат гостям гастрономического фестиваля «Гаспадарчы сыр» в Славгороде

Седьмой гастрономический фестиваль «Гаспадарчы сыр» пройдет 26 мая в Славгороде. Об этом сообщает сайт местного райисполкома.