Рус Бел Eng 中文

Майстар са Шклова стварае беларускіх абрадавых лялек

Адчыняеш дзверы ў адзін з пакояў раённага Дома культуры, дзе размясцілася аматарскае аб’яднанне «Эколаг», і адразу трапляеш у царства лялек. Паненкі і сялянкі, дамы Сярэбранага веку і нашага часу, сур’ёзныя і загадкавыя — сярод цацак няма ніводнай падобнай адна на другую. З’явіліся яны тут у мінулым годзе — тады, калі кіраўнік аб’яднання Вікторыя Зязюліна адкрыла ў сабе новы дар і пачала ствараць лялек.

«Цяга да творчасці — гэта ў мяне ад бабулі, — кажа майстар. — Яна вельмі добра шыла, вязала, спявала».

Унучка пайшла яшчэ далей — асвоіла пляценне з бісеру, мастацтва выцінанкі. А аднойчы захацела сваімі рукамі зрабіць ляльку. Нават чатыры — каб у кожнай пары года была свая красуня. За аснову ўзяла драўляны каркас і конус з кардону. Апрануць-упрыгожыць цацку — гэта ўжо было справай лёгкай. У мнагадзетнай маці, якая выхоўвае траіх дзяцей, у хаце заўсёды знойдуцца і ніткі вязальныя для раскошных валасоў, і абрэзкі тканіны для сукенак. Пры гэтым спадніцы і кашулі ў многіх лялек атрымаліся самыя што ні ёсць беларускія — з арнаментам, якія вышывалі жанчыны ў Магілёўскай, Гомельскай і іншых губернях нашай краіны.

Каб быць максімальна дакладнай, гісторыю беларускага касцюма Вікторыя вывучала па энцыклапедыях. З іх жа даведалася і аб існаванні ў нашых продкаў іншых лялек — абрадавых. «Гэта — цэлы пласт, цэлы свет старажытнай філасофіі, якая была папулярная яшчэ ў дахрысціянскі час», - кажа Вікторыя Зязюліна.

Мала-памалу — новае захапленне цікавіла ўсё больш і больш. Вымушала думаць, прадстаўляць, як раней жылі людзі, аб чым марылі, чаго хацелі. Атрымлівалася, что за стагоддзі ў нашым адчуванні свету мала што змянілася. Вікторыя сама сабе задавала пытанні і знаходзіла на іх адказы. Чаму, напрыклад, лялька — жаночага роду? Напэўна, таму, што жаночая доля ва ўсе часы была нялёгкай і нашы прапрабабкі з іх дапамогай знаходзілі свой няхітры спосаб вырашэння праблем.

… Напрыклад, загадваючы жаданне, дзяўчаты рабілі ляльку, якую ўпрыгожвалі як маглі: і шматкі тканіны падбіралі самыя лепшыя, і падарункі ёй дарылі — пацеркі ці стужкі да цацачнай сукенкі прышывалі. А потым казалі загаворныя словы і хавалі выраб у патаемнае месца. Той, хто хацеў быть шчаслівым, — а якая ж кабета адмовіцца ад гэтага? — абярэг ствараў з нітак і клаў яго ў карман, каб той кожны дзень быў побач. Існавалі лялькі, якія лічыліся берагінямі цэлага роду, «адказвалі» за добры настрой, ахоўвалі ад дрэнных людзей і хвароб, дамагалі ў хатніх справах і далёкай дарозе.

Хочаш, скажам, каб ураджай быў багатым, — гатуйся да гэтага загадзя. Вазьмі самае лепшае зерне, пакладзі яго ў мяшочак. І адкрый толькі праз год, у новую пасяўную. Калі чакалі дзіця, таксама перш-наперш майстравалі «немаўля». Лічылася, што такая лялька — першы абаронца дзяўчынкі ці хлопчыка, а таксама першая цацка дзіцяці.

«Галоўная ўмова для абрадавай лялькі такая: каб не быў размаляваны твар. Тады яна — памочнік чалавека. А калі ў яе ёсць вочы, рот — значыць, яна можа «жыць» сама па сабе, як самастойная адзінка», — падзялілася сваімі ведамі Вікторыя Зязюліна.

Яе захапленне сёння падзяляюць і дзеці — выхаванцы аматарскага аб’яднання «Эколаг». Дзяўчынкі і хлопчыкі ахвотна дапамагаюць кіраўніку падбіраць паркаль і тасьму, кроіць і сшываць. І з яшчэ большым захапленнем акрываюць для сябе новыя старонкі беларускай гісторыі і культуры.

Падабаюцца беларускія абярэгі і замежным гасцям. Многія лялькі ўжо знайшлі новых гаспадароў у Эстоніі, Германіі, Расіі, Чарнагорыі, Малдове, Украіне. Праўда, убачыць такія цацкі можна толькі у час фэстаў ці народных гулянняў. На пытанне: чаму іх нельга купіць у магазіне сувеніраў? — майстар кажа, што паставіць на паток вытворчасць абярэгаў не атрымліваецца, бо гэта работа штучная.

Па сутнасці, зрабіць сабе такую ляльку можа кожны, лічыць Вікторыя Зязюліна. Трэба толькі крыху часу і жадання. А яшчэ — душы. Тады самаробная цацка на самай справе стане і памочніцай, і абаронцай.

«Рэспубліка»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

23.05.2018 - 16:24 | Школа безопасности жизнедеятельности для пожилых граждан и инвалидов открылась в Славгородском районе

Школа безопасности жизнедеятельности для пожилых граждан и инвалидов открылась на базе отделения дневного пребывания Славгородского районного центра социального обслуживания населения.

23.05.2018 - 10:28 | Улицы Черикова «прирастают» необычными украшениями

Яблоки и груши размером больше арбуза, остановка под зонтиком – огромным, ярким и уютным, множество красочных деревянных скульптур… Небольшой Чериков всегда выгодно отличался необычным убранством, разнообразием малых архитектурных форм.

21.05.2018 - 15:22 | Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне

Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне, сообщили в Министерстве обороны.

21.05.2018 - 12:47 | Неосторожность при курении стоила жизни двум жителям Круглого и Осиповичского района

За прошедшие выходные дни в Могилевской области произошло 7 пожаров, на которых два человека погибли.

18.05.2018 - 10:52 | Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая

Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая. Об этом сообщили в райисполкоме.

Мероприятие будет состоять из двух частей.