Рус Бел Eng 中文

Медалём “За працоўныя заслугі“ адзначаны чатыры прадстаўніка Магілёўскай вобласці

Указ № 343 “Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь” падпісаў 2 жніўня Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка. Cярод тых, хто адзначаны за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў развіцці нафтавай прамысловасці, энергетычнай сістэмы, картографа-геадэзічнай вытворчасці, лясной гаспадаркі, сувязі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту, - чатыры прадстаўніка Магілёўскай вобласці.

Так, медалём “За працоўныя заслугі“ адзначаны: Кудзелка Ірына Уладзіміраўна - машыніст цэнтральнага цеплавога шчыта кіравання паравымі турбінамі турбіннага цэха філіяла ”Бабруйская ЦЭЦ-2“ магілёўскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Магілёўэнерга “; Сойкіна Вольга Анатольеўна - начальнік 27 аддзялення паштовай сувязі аб’яднанага цэха паштовай сувязі Магілёўскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі ”Белпошта“; Шамаль Уладзімір Сілавіч - начальнік Клічаўскага раёна электрычных сетак філіяла ”Бабруйскія электрычныя сеткі“ магілёўскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Магілёўэнерга“. Дудзіч Алена Аляксееўна - вядучы майстр сцэны ўстановы культуры ”Магілёўскі абласны драматычны тэатр“ - узнагароджана медалём Францыска Скарыны.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна