Рус Бел Eng 中文

Механізатары ААТ «Новая Друць» вядуць актыўную нарыхтоўку зялёнай масы

Механізатары ААТ «Новая Друць» вядуць актыўную нарыхтоўку зялёнай масы для забеспячэння кармамі буйной рагатай жывёлы на прадстаячую зімоўку.

Работнікі брыгады №4 па нарыхтоўцы кармоў ужо заклалі сянаж на жывёлагадоўчых комплексах у Машчаніцы і Цяхціне, а зараз шчыруюць на вытворчым участку ў вёсцы Стараселле. Як адзначыў начальнік участка Рыгор Жукаў, праца вядзецца зладжана і сістэмна. На трамбоўцы задзейнічаны Аляксандр Свірэйка і Яўген Залатухін.

Бесперапынны падвоз здробненых шматгадовых траў ажыццяўляюць вадзіцелі Мікалай Цаброў, Дзмітрый Плехаў, Эдуард Варапаеў, Міхаіл Кадаценка, Андрэй Шыдлоўскі, Антон Костусеў… Спрыяе нарыхтоўцы кармоў і надвор’е. Усе гэтыя складнікі дазваляюць брыгадзе хутка і аператыўна выконваць пастаўленыя задачы. Тым больш, што тон у працы задае дырэктар сельгаспрадпрыемства Анатоль Драздоў, які ўзяў нарыхтоўку кармоў пад уласны кантроль і адным з апошніх пакідае сенажаці.

Вось і падчас наведвання карэспандэнтам раённай газеты Старасельскага вытворчага ўчастка Анатоль Уладзіміравіч знаходзіўся ў полі каля вёскі Кунцы, дзе працавала брыгада корманарыхтоўчых камбайнаў.

- Усе работнікі задзейнічаны на корманарыхтоўцы не першы сезон, - распавядае дырэктар сельгаспрадпрыемства. - На магутным «Біг-Х» працуе Саргей Музыкарэнка, а на агрэгаце «Палессе» - Сяргей Стральцоў. Гэта - перадавікі сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі. З пачатку ўборкі траў першага ўкосу Сяргей Стральцоў здрабніў больш за 2200 тон зялёнай масы. Механізатар Міхаіл Смалякоў на трактары МТЗ 12-21 з касілкай «Крона»-3,6 скасіў 498 гектараў шматгадовых траў.

Але акрамя турбот будзённых, Анатоля Драздова ў хуткім часе чакаюць клопаты і дзяржаўнага значэння. Ён з’яўляецца дэлегатам V Усебеларускага народнага сходу.

- Гэта падзея для мяне важная і хвалюючая, - гаворыць дырэктар ААТ «Новая Друць». - Адчуваю вялікую адказнасць за тое, што мне даверылі гонар быць у ліку прадстаўнікоў нашага раёна на гэтым знакавым форуме. Паколькі я заняты ў сферы аграпрамысловага комплексу, то буду прымаць да ўвагі ўсю інфармацыю пра гэтую галіну эканомікі.

«Зара над Друццю»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

23.05.2018 - 16:24 | Школа безопасности жизнедеятельности для пожилых граждан и инвалидов открылась в Славгородском районе

Школа безопасности жизнедеятельности для пожилых граждан и инвалидов открылась на базе отделения дневного пребывания Славгородского районного центра социального обслуживания населения.

23.05.2018 - 10:28 | Улицы Черикова «прирастают» необычными украшениями

Яблоки и груши размером больше арбуза, остановка под зонтиком – огромным, ярким и уютным, множество красочных деревянных скульптур… Небольшой Чериков всегда выгодно отличался необычным убранством, разнообразием малых архитектурных форм.

21.05.2018 - 15:22 | Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне

Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне, сообщили в Министерстве обороны.

21.05.2018 - 12:47 | Неосторожность при курении стоила жизни двум жителям Круглого и Осиповичского района

За прошедшие выходные дни в Могилевской области произошло 7 пожаров, на которых два человека погибли.

18.05.2018 - 10:52 | Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая

Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая. Об этом сообщили в райисполкоме.

Мероприятие будет состоять из двух частей.