Рус Бел Eng 中文

Мемарыяльную дошку памяці механізатара СВК «Кудзін» Васіля Кацяшова ўстановяць на адміністрацыйным будынку кааператыва

Мемарыяльную дошку памяці механізатара СВК «Кудзін» Васіля Кацяшова ўстановяць на адміністрацыйным будынку кааператыва ў Бялыніцкім раёне. Пра гэта паведаміла старшыня прафсаюзнага камітэта сельгаспрадпрыемства Тамара Ларкова.

Сэрца механізатара СВК «Кудзін» Васіля Кацяшова перастала біцца ў маі 2010 года. Бяда здарылася па шляху ў поле, куды мужчына ехаў на трактары працаваць. Сціплы, надзвычай руплівы земляроб пакінуў аб сабе ў калектыве гаспадаркі светлую, удзячную памяць.

Невыпадкова па ініцыятыве старшыні праўлення кааператыва Адама Сачыловіча было прынята рашэнне аб заснаванні штогадовай прэміі імя Васіля Кацяшова ў памеры $1 тыс. для лепшых працаўнікоў гаспадаркі. Першым лаўрэатам стаў шафёр Анатоль Гарбузаў. Праз год адну на дваіх узнагароду атрымалі механізатары Дзяніс Астаф'еў і Віктар Старалаўнікаў.

Па матэрыяле газеты “Зара над Друццю”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна