Вверх

Вы здесь

Мікіта вучыцца размаўляць па-беларуску

Для Мі­кі­ты Цяп­ко­ва з да­не­цка­га го­ра­да Хар­цызск пер­шы ў гэ­тым на­ву­чаль­ным го­дзе зва­нок пра­гу­чаў у ма­гі­лёў­скай шко­ле № 26. У на­шу кра­і­ну ён ра­зам з баць­ка­мі і ста­рэй­шым бра­там Мак­сі­мам пры­ехаў 8 жніў­ня. Сям’я і так ме­ла на­мер за­стац­ца тут на­заў­сё­ды. А цяпер, пас­ля з’яў­лен­ня Ука­за Прэ­зі­дэн­та «Аб зна­хо­джан­ні гра­ма­дзян Укра­і­ны ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь», дзя­ку­ю­чы яко­му быў вы­ра­ша­ны цэ­лы комп­лекс праб­лем, гэ­тае жа­дан­не толь­кі ўма­ца­ва­ла­ся.

У род­ным Хар­цыз­ску Мі­кі­та скон­чыў 8 кла­саў. Не спа­дзя­ваў­ся, што апош­ні раз ба­чыц­ца са сва­і­мі школь­ны­мі сяб­ра­мі. За­раз яны спіс­ва­юц­ца па ін­тэр­нэ­це. З іх вя­лі­ка­га кла­са, дзе ра­зам ву­чы­лі­ся 28 ча­ла­век, у Хар­цыз­ску ні­ко­га не за­ста­ло­ся.

Ра­ман і Ксе­нія Цяп­ко­вы яшчэ да та­го, як ра­зам з сы­на­мі се­лі ў свае «Жы­гу­лі», ве­да­лі, што бу­дуць шу­каць шчас­це ў Бе­ла­ру­сі. Яны - ка­рэн­ныя жы­ха­ры Да­не­цкай воб­лас­ці, але на Ма­гі­лёў­шчы­не ў іх доб­рыя сяб­ры, з які­мі яны па­зна­ё­мі­лі­ся ў ся­бе на ра­дзі­ме. Ка­лі па­чаў­ся кан­флікт у паўд­нё­ва-ўсход­няй част­цы кра­і­ны, гас­цін­ныя бе­ла­ру­сы за­пра­сі­лі сям’ю да ся­бе. І Цяп­ко­вы не ста­лі спа­ку­шаць лёс - са­бра­лі да­ку­мен­ты, па­гру­зі­лі ня­хіт­ры скарб у ма­шы­ну і на­кі­ра­ва­лі­ся да ра­сій­скай мя­жы, каб по­тым ру­шыць да Бе­ла­ру­сі. Ра­шэн­не на­заў­сё­ды пе­ра­брац­ца сю­ды не бы­ло спан­тан­ным, за­пэў­ні­вае Ра­ман.

- Прад­пры­ем­ствы пры­пы­ня­юць пра­цу, за­ка­заў усё менш, - ка­жа ён. - У нас, на­прык­лад, на Ма­ке­еў­скім ме­та­лур­гіч­ным за­вод­зе ра­бі­лі шах­та­выя кан­ве­е­ры. Але шах­ты ста­лі, і лю­дзей па­ча­лі раз­ліч­ваць. Пры­пы­ніў ра­бо­ту труб­ны за­вод, дзе пра­ца­ва­ла жон­ка. У нас на­огул уся вы­твор­часць на 70% за­вя­за­на на Ра­сіі.

Апош­нія два ме­ся­цы ў Хар­цыз­ску бы­ло зу­сім цяж­ка,- да­дае Ксе­нія. - Ва­ду ўклю­ча­лі толь­кі ра­ні­цай га­дзі­ны на дзве. У га­за­вую тру­бу тра­піў сна­рад, не бы­ло свят­ла. Ад аб­стрэ­лаў ха­ва­лі­ся па пад­ва­лах. (На ўвесь го­рад 3 больш-менш доб­рыя бом­бас­хо­ві­шчы.)

Да ад’­ез­ду рых­та­ва­лі­ся за­га­дзя. У шко­ле на­пі­са­лі за­яву і за­бра­лі да­ку­мен­ты. Там па­кла­па­ці­лі­ся, каб на вы­па­дак вы­ез­ду на кож­на­га вуч­ня быў га­то­вы ўвесь не­аб­ход­ны па­кет - з ха­рак­та­рыс­ты­ка­мі, ме­ды­цын­скай карт­кай, та­бе­лем аб па­спя­хо­вас­ці і на­ват да­вед­ка­мі аб пры­шчэп­ках. На прад­пры­ем­ствах усім раз­да­лі пра­цоў­ныя кніж­кі. (Бы­лі вы­пад­кі, ка­лі да­ку­мен­ты зга­ра­лі пры бам­бёж­цы. Як у Кра­ма­тор­ску).

Пер­шыя два тыд­ні ў Бе­ла­ру­сі сям’я жы­ла ў зна­ё­мых на ле­ці­шчы. Спа­чат­ку звяр­ну­лі­ся ў паш­парт­на-ві­за­вую служ­бу, каб ле­га­лі­за­вац­ца, а по­тым па­ча­лі шу­каць пра­цу. Шмат па­ез­дзі­лі па вёс­ках, аг­ра­га­рад­ках, па­куль не вы­ра­шы­лі спы­ніц­ца ў Ма­гі­лё­ве.

- Я, на­прык­лад, ін­жы­нер-ме­та­лург, жон­ка так­са­ма тэх­ніч­ны ра­бот­нік, а на вёс­цы ве­тэ­ры­на­ры па­трэб­ны ды заа­тэх­ні­кі, - ка­жа Ра­ман. - Ку­пі­лі га­зе­ту «Пра­ца для вас» і ста­лі ме­та­дыч­на аб­звонь­ваць усіх пра­ца­даў­цаў. Знай­шлі аб’­яву, што па­тра­бу­юц­ца ра­бот­ні­кі на прадпры­ем­ства «Про­тас». Па­тэ­ле­фа­на­ва­лі - і для нас з сы­нам там знай­шла­ся пра­ца. Нас узя­лі апе­ра­та­ра­мі па­ста кі­ра­ван­ня ў но­вы цэх, які раз­мя­шча­ец­ца пад Ма­гі­лё­вам у Са­лта­наў­цы. Дзя­куй прад­пры­ем­ству - за спец­да­звол для нас тут за­пла­ці­лі па 750 ты­сяч руб­лёў. А вось за мед­да­вед­кі прый­шло­ся ад­даць амаль 2 міль­ё­ны на два­іх. Гро­шы вя­лі­кія, уліч­ва­ю­чы, што ўсе на­шы срод­кі - гэ­та тое, што мы атры­ма­лі пры раз­лі­ку.

З ква­тэ­рай так­са­ма па­шан­ца­ва­ла. Гас­па­дар, ка­лі да­ве­даў­ся, ад­куль жыль­цы, пя­тую част­ку з кош­ту скі­нуў. На­ват пе­рад­апла­ты не браў, ска­заў: маў­ляў, з пер­ша­га за­роб­ку аддасце. Су­сед­ка па пля­цоў­цы так­са­ма вель­мі доб­рая. Яна, бы­лая на­стаў­ні­ца ма­тэ­ма­ты­кі, за­пра­ша­ла, ка­лі спат­рэ­біц­ца да­па­мо­га, звяр­тац­ца.

Чыр­во­ны Крыж на кож­на­га ча­ла­ве­ка вы­дзе­ліў па 200 ты­сяч руб­лёў на пра­дук­ты. І вель­мі пад­тры­ма­лі сям’ю ва­лан­цё­ры.

- Нам прос­та шан­цуе на доб­рых лю­дзей, - ка­жа Ра­ман. - У нас быў вель­мі пры­гне­ча­ны на­строй. Вось так зды­мац­ца з на­жы­та­га мес­ца не прос­та. Там за­ста­лі­ся ква­тэ­ра, мэб­ля. За імі да­гля­дае пля­мен­ні­ца. З са­бой бра­лі толь­кі са­мае не­аб­ход­нае: да­ку­мен­ты, цёп­лыя рэчы. А ва­лан­цё­ры нас пад­ба­дзё­ры­лі - да­лі ма­лень­кі ка­ля­ро­вы тэ­ле­ві­зар, та­зік для мыц­ця, ін­шыя па­трэб­ныя рэ­чы, да­па­маг­лі з адзен­нем. На­ват пад­ка­за­лі тэ­ле­фо­ны су­ай­чын­ні­каў з Да­не­цка. Дзе­вя­ці­клас­нік Мі­кі­та, ня­гле­дзя­чы на зу­сім не дзі­ця­чыя вы­пра­ба­ван­ні, поў­ны ап­ты­міз­му.

-Па­куль усё па­да­ба­ец­ца, - пры­зна­ец­ца ён. - Спа­дзя­ю­ся, што най­ду тут на­дзей­ных та­ва­ры­шаў.

Мі­кі­та за­хап­ля­ец­ца спор­там, зай­маў­ся бас­кет­бо­лам, вар­каў­там, у ба­сейн ха­дзіў. Мяр­куе, што і тут у яго зной­дуц­ца сяб­ры па ін­та­рэ­сах. Баць­кі лі­чаць, што са шко­лай ім вель­мі па­шан­ца­ва­ла. Ад до­му, дзе яны зды­ма­юць ква­тэ­ру, да яе ру­кой па­даць. За­ста­лі­ся доб­рыя ўра­жан­ні і ад бя­се­ды з кі­раў­ніц­твам шко­лы.

- Ды­рэк­тар ска­заў Мі­кі­ту: маў­ляў, ка­лі бу­дуць ней­кія праб­ле­мы, па­ды­ходзь - да­па­мо­жам, - усмі­ха­ец­ца ма­ці. - Па­пя­рэ­дзіў, што на ўро­кі трэ­ба ха­дзіць у «кла­сі­цы». Ва Укра­і­не, да­рэ­чы, гэ­та так­са­ма бы­ло. Толь­кі па су­бо­тах да­зва­ля­лі пры­хо­дзіць у джын­сах, та­му што дзень вы­хад­ны, а з уро­каў бы­лі толь­кі пра­цоў­нае на­ву­чан­не ды лі­та­ра­ту­ра.

На ўро­ках бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры і мо­вы Мі­кі­та так­са­ма бу­дзе пры­сут­ні­чаць: трэ­ба ж пры­вы­каць да мо­вы. За­вуч па­гля­дзе­ла ха­рак­та­рыс­ты­кі но­ва­га вуч­ня і спы­та­ла, ці праў­да, што ён та­кі доб­ры хлоп­чык. Вод­гу­кі, па­чы­на­ю­чы з пер­ша­га кла­са, са­мыя ста­ноў­чыя.

Тое, што прый­дзец­ца пры­вы­каць да но­вай пра­гра­мы, пад­лет­ка і яго баць­коў не па­ло­хае. На­стаў­ні­кі так­са­ма пад­ба­дзё­ры­лі: спра­віц­ца. У пер­шы дзень Мі­кі­та ра­зам з ін­шы­мі вуч­ня­мі атры­маў пад­руч­ні­кі. Кры­ху здзі­ві­ла, што яны амаль удвая мен­шыя за ўкра­ін­скія. Не зу­сім звык­ла і тое, што кла­сы па коль­кас­ці вуч­няў не­вя­лі­кія. У 9 «Б», на­прык­лад, ку­ды пры­ня­лі Мі­кі­ту, іх уся­го 16. (Ва Укра­і­не звы­чай­на коль­касць вуч­няў у кла­се да­ся­гае амаль 30 ча­ла­век.) Прый­дзец­ца так­са­ма пры­вы­каць да та­го, што на­ву­чан­не вя­дзец­ца не па 12-бальнай сіс­тэ­ме, а па 10-баль­най. Але гэ­та дро­бя­зі, лі­чаць пе­ра­ся­лен­цы.

У ста­рэй­ша­га бра­та Мі­кі­ты - Мак­сі­ма - свае пла­ны. На ра­дзі­ме, пе­рад тым як пай­сці ў ар­мію, ён ву­чыў­ся за­воч­на ў по­лі­тэх­ніч­ным тэх­ні­ку­ме. Збі­ра­ец­ца пра­доў­жыць ву­чо­бу ў Ма­гі­лё­ве. Ка­жа, што сё­ле­та, на­пэў­на, ужо спаз­ніў­ся, а вось у на­ступ­ным го­дзе аба­вяз­ко­ва бу­дзе па­сту­паць.

Нэ­лі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения