Вверх

Вы здесь

А між радкоў — вайна…

Пра ве­тэ­ра­наў вай­ны з на­ша­га мяс­тэч­ка ў свой час ня­ма­ла пі­са­ла­ся ў ра­ён­най га­зе­це. Гэ­тыя лю­дзі пры жыц­ці са­мі рас­каз­ва­лі пра ся­бе, удзель­ні­ча­лі ў май­скім свя­це Пе­ра­мо­гі — вы­сту­па­лі з тры­бу­ны, ка­ля пом­ні­ка на брац­кай ма­гі­ле. Па­ду­ма­ла, што пра ад­на­го з іх — Іва­на Ан­то­на­ві­ча Новікава — ні­дзе не пі­са­ла­ся. Зда­ец­ца, не ба­чы­ла яго і на ўра­чыс­тас­цях. Ён спа­кой­на ста­віў­ся да іх, не імк­нуў­ся «за­свеч­вац­ца» на свя­тах, «ра­пар­та­ваць» на­тоў­пу пра подз­ві­гі. Не атрым­лі­ва­ла­ся. Па­бы­ваў­шы ў пек­ле пад Ста­лін­гра­дам, ён не зна­хо­дзіў па­трэб­ных слоў, каб пра гэ­та рас­ка­заць.

Вод­даль ад ура­чыс­тас­ці

У Дзень Пе­ра­мо­гі ён вы­хо­дзіў з до­му (на Ляс­ным за­вул­ку), спы­няў­ся між уні­вер­ма­гам і скве­рам на тра­ту­а­ры. Гля­дзеў, слу­хаў. Прос­та ста­яў вод­даль ад ура­чыс­тай мі­тус­ні. А вось уз­на­га­ро­ды?.. Не па­мя­таю, ці бы­лі на ім. На­пэў­на, так! Ёсць зды­ма­чак, дзе Іван Ан­то­на­віч з ма­лым уну­кам, дык ме­да­лі на гру­дзях у Ро­мы. А дзед тры­мае ў ру­цэ ку­фель.

Ба­я­выя ўзна­га­ро­ды Іва­на Ан­то­на­ві­ча — гэ­та ме­да­лі «За ад­ва­гу», «За аба­ро­ну Ста­лін­гра­да», «За Пе­ра­мо­гу над фа­шысц­кай Гер­ма­ні­яй» і ор­дэн Чыр­во­най Зор­кі. У чыр­во­на­ар­мей­скую кніж­ку ўпі­са­ны падзякі: за раз­гром гіт­ле­раў­скай ар­міі на под­сту­пах да Ста­лін­гра­да, за вы­дат­ныя ба­я­выя дзе­ян­ні і лік­ві­да­цыю во­ра­га пад Ста­лін­гра­дам, за фар­сі­ра­ван­не ра­кі Паў­ноч­ны Да­нец, вы­зва­лен­не Хар­ка­ва, Бяр­дзі­ча­ва, Чар­наў­цоў, за раз­гром фашыстаў у пе­рад­гор’­ях Кар­пат, за вы­хад на паўд­нё­ва-за­ход­нюю дзяр­жаў­ную мя­жу з Ру­мы­ні­яй і ава­ло­дан­не го­ра­дам Сі­рэт, за пе­ра­адо­лен­не Кар­пат, за ава­ло­дан­не на тэ­ры­то­рыі Чэ­ха­сла­ва­кіі Ужга­ра­дам і на­ступ­ны­мі ча­тыр­ма га­ра­да­мі. Апош­ні — Ле­ва­ча. Ва­я­ваў на фран­тах: Да­нскім, Ста­лін­град­скім, Сцяп­ным, 1-м і 4-м Укра­ін­скіх.

Іван Ан­то­на­віч пры­зы­ваў­ся на вай­ну Да­ма­на­віц­кім рай­ва­ен­ка­ма­там Па­лес­кай воб­лас­ці 6 лі­пе­ня 1941 го­да. Паў­та­ра го­да быў спра­ва­во­дам 282-га ўпраў­лен­ня ва­ен­на-страл­ко­вых ра­бот. А ўжо ў снеж­ні 1942-га — ка­ман­дзі­рам ку­ля­мёт­на­га ад­дзя­лен­ня 7-га страл­ко­ва­га пал­ка 24-й страл­ко­вай ды­ві­зіі. І аж­но да кан­ца вай­ны.

А на­ра­дзіў­ся ў вёс­цы Лю­беж Го­рац­ка­га ра­ё­на Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, у Еф­ра­сін­ні і Ан­то­на. Баць­ка быў, ка­жуць, дыя­ка­нам. Іван ву­чыў­ся геа­дэз­іі на фа­куль­тэ­це зем­ле­ўпа­рад­ка­ван­ня Го­рац­кай сель­ска­гас­па­дар­чай ака­дэ­міі. У час вай­ны ён спат­рэ­біў­ся як пі­сар.

Шка­да, што мы, ма­ла­дыя на той час, ка­лі жы­лі баць­кі, не бы­лі да­пыт­лі­вы­мі. Не ўні­ка­лі ў гіс­то­рыю ва­ен­на­га шля­ху, у тым лі­ку Ан­то­на­ві­ча. Больш ве­даў пра яго сын Сяр­гей. Але ня­ма ўжо Сяр­гея. Люд­мі­ла (дач­ка) згад­вае: «Баць­ка не лю­біў рас­каз­ваць пра вай­ну. Ліс­ты з фрон­ту пі­саў цёт­цы Воль­зе (сяст­ры). Жа­на­ты не быў, уз­рост — 37 га­доў. Баць­ка быў моц­на ўра­жа­ны тым, што ба­чыў пад Ста­лін­гра­дам. Ён ка­заў, што сам не атры­маў сур’­ёз­ных ра­нен­няў. Іх на­зы­ваў дра­пі­на­мі. У пля­чо, на­прык­лад. Яго вы­ра­та­ваў пад ка­нец вай­ны ор­дэн Чыр­во­най Зор­кі. Ку­ля цюк­ну­ла ў зо­рач­ку».

Раз­ва­жа­ю­чы, мы з Люд­мі­лай пры­хо­дзім да вы­сно­вы, што ста­лы ўзрост да­ваў яму пад­ста­ву на­зі­раць, зда­гад­вац­ца, ду­маць ужо та­ды, на фрон­це, ана­лі­за­ваць стан ва­ен­най пад­рых­тоў­кі, усіх дзе­ян­няў, іх імк­лі­вас­ці, вя­лі­кіх ар­мей­скіх страт. І пры­хо­дзі­ла без­да­па­мож­нае ра­зу­мен­не гэ­тай тра­гіч­най з’я­вы, дзе за­га­ды ме­лі ма­лан­ка­вы ха­рак­тар. Бы­ла раз­губ­ле­насць у фран­та­вых дзе­ян­нях. Та­му тры­ма­лі аба­ро­ну ма­сай жы­вой сі­лы. Не пе­ра­даць сло­ва­мі ўра­жан­не, той жах ад зні­шчэн­ня жыц­цяў пад Ста­лін­гра­дам. Гэ­та пом­ніў фран­та­вік.

— Пры­вез­лі нам ка­шу на по­ле бою, — рас­каз­ваў Іван Ан­то­на­віч, — а сес­ці ня­ма дзе. Як ні сядзь, ра­зу­ме­еш, што ся­дзіш не на па­ле­не, а на ўмёрз­лым це­ле. Жах!..

Пас­ля вай­ны ве­тэ­ран вы­піс­ваў кні­гі па гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най. Чы­таў і ўсё ста­ра­ўся ра­за­брац­ца, ча­му так ча­сам бяз­дар­на, з та­кі­мі стра­та­мі ру­ха­лі­ся да Пе­ра­мо­гі. А ад­ка­заў так і не зна­хо­дзіў…

Цяр­ніс­ты шлях

Пе­ра­да мной — ліс­ты Іва­на Ан­то­на­ві­ча па­ры 1944 го­да, ка­лі ўжо на­сту­піў пе­ра­лом у вай­не. У пер­шым (25 сту­дзе­ня) ён рас­тры­во­жа­ны пы­тан­нем: «Пры­кід­ваю, кан­крэт­на не ве­даю, ці вы­зва­ле­ны Бу­да-Ка­ша­лёў… Мне хо­чац­ца ве­даць, жы­выя вы, ці ўжо вас ня­ма». І да­лей пі­ша, што ў пад­ра­бяз­нас­ці не бу­дзе ўда­вац­ца, бо не ве­дае, ці дой­дзе пісь­мо.

Раз­ва­га ла­гіч­ная і спа­кой­ная. Але ёсць та­кі сказ: «Шлях, які я прай­шоў — гэ­та цяр­ніс­ты шлях. Ад­но ска­жу — быў у Ста­лін­гра­дзе. Прай­шоў з ба­я­мі ад Паў­ноч­на­га Дан­ца да Дняп­ра, па­бы­ваў…» (тут, ма­быць, цэн­зар за­крэс­ліў наз­вы ней­кіх га­ра­доў).

На­дзея

Ліс­ты ў ма­іх ру­ках на­пі­са­ны алоў­кам. Але на­ступ­ны, за 20 са­ка­ві­ка 1944 го­да, ліст на­пі­са­ны чар­ні­лам. Тут ужо ра­дасць ад звес­так з до­му, на­тхнен­не ад пе­ра­ло­му ў вай­не: «Я лі­чыў вас усіх па­ха­ва­ны­мі, як, ві­даць, і вы мя­не. Але на зло на­шым лю­тым во­ра­гам мы ўсе жы­выя. Што ты­чыц­ца зда­роўя, то яно ва ўсіх роз­нае».

Ад­ра­сант не губ­ляе над­зеі на ра­дас­ную су­стрэ­чу і да­лей­шае жыц­цё. Су­па­кой­вае сяст­ру, каб не хва­ля­ва­ла­ся за тыя ма­тэ­ры­яль­ныя каш­тоў­нас­ці, якія стра­ці­ла, бо «га­лоў­ная каш­тоў­насць — дзе­ці, Ва­ся (муж), ма­ма і я». І да­лей: «Ты на­пі­са­ла, што бы­ла пад рас­стрэ­лам, на­ват ста­ла сі­вой… Я гэ­та­му не здзіў­ля­ю­ся. Я ба­чыў на свае во­чы дзі­кія звер­ствы, у мя­не за­га­ра­ла­ся сэр­ца злос­цю помс­ты. А за ця­бе я бу­ду помс­ціць удвая, утрая, у шмат ра­зоў… У бай­цоў ад­но жа­дан­не — хут­чэй упе­рад, на за­хад, да Бер­лі­на, а там ужо па­ка­жам ім «кузь­кі­ну маць», урэ­жам усе апе­ты­ты за­хоп­лі­ваць чу­жыя зем­лі і здзе­ка­вац­ца з без­аба­рон­ных жан­чын і дзя­цей».

Скрозь по­лы­мя і дым — сон­ца…

29 кра­са­ві­ка 1944 го­да Іван Но­ві­каў він­шуе з Пер­ша­ма­ем. Згад­вае 1942—1943 гг: «Гэ­тае свя­та мы су­стрэ­лі ў по­лы­мі, ды­ме, дзе не бы­ло пра­све­ту. У 44-м усё-та­кі све­ціць сон­ца, пра­пус­кае пром­ні над­зеі. Во­ра­га ра­за­б’ём, хоць ён вель­мі моц­на су­пра­ціў­ля­ец­ца. Я ўжо па­бы­ваў у мно­гіх га­ра­дах паў­ноч­най Бу­ка­ві­ны, дзе асаб­лі­ва спа­да­баў­ся го­рад Чар­наў­цы. Га­ра­ды за­ход­няй Укра­і­ны вель­мі доб­рыя. Спа­дзя­ю­ся хут­ка быць у Ста­ні­сла­ве».

Вось та­кія ліс­ты да сяст­ры Воль­гі, муж якой так­са­ма быў на фрон­це. Ад іх вее су­ця­шаль­най на­дзе­яй на Пе­ра­мо­гу. Між рад­коў за­ста­ец­ца вай­на, а ў рад­ках — знеш­ні спа­кой. Пе­ра­ліч­ва­юц­ца га­ра­ды, дзе «па­бы­ваў», ні­бы на эк­скур­сіі. Толь­кі ў пер­шым, Ста­лін­гра­дзе, згад­ва­ец­ца цяр­ніс­ты шлях.

«Па­бы­ваў… у ба­я­вых дзе­ян­нях у скла­дзе 24-й страл­ко­вай Бяр­дзі­чаў­скай, Са­ма­ра-Уль­я­наў­скай, двой­чы Чыр­ва­на­сцяж­най ор­дэ­на Су­во­ра­ва і Баг­да­на Хмяль­ніц­ка­га жа­лез­най ды­ві­зіі па раз­гро­му ня­мец­кіх вой­скаў на фран­тах Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны Са­вец­ка­га Са­ю­за». А гэ­та зна­чыць, што вы­ра­та­ваў і ўкра­ін­скія га­ра­ды ад ня­мец­ка­га па­ло­ну. Яшчэ не ведаў, што жон­ка бу­дзе з Укра­і­ны, ро­дам з Днеп­ра­пят­роў­ска. Ма­ла­дзей­шая на 17 га­доў, вый­дзе за яго за­муж у Бу­да-Ка­ша­лё­ве, бо свай­го ка­ха­на­га лёт­чы­ка Ва­ло­дзю не да­ча­ка­ецца з вай­ны. На­тал­ля па раз­мер­ка­ван­ні пры­е­дзе пра­ца­ваць вы­клад­чы­цай у ляс­ны тэх­ні­кум. Як­раз там ко­ліш­ні фран­та­вік бу­дзе вы­кла­даць геа­дэз­ію.

Толь­кі ў 1961 го­дзе Іван Но­ві­каў пры­е­дзе з сям’­ёй у мяс­тэч­ка Пад­свіл­ле Глы­боц­ка­га ра­ё­на. Сю­ды на­кі­ру­юць жон­ку На­тал­лю ў якас­ці на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ні­ка Дзвін­скай ле­са­до­след­най стан­цыі.

…Да­лё­ка за­ста­ла­ся Вя­лі­кая Ай­чын­ная вай­на. А сло­вы з пісь­ма сал­да­та Іва­на: «Свае лю­дзі ні­ко­лі не па­крыў­дзяць» — за­ста­юц­ца ак­ту­аль­ны­мі і сён­ня.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения